







Дзівоснае лета паноў Кубліцкага і Заблоцкага | Пятро Васючэнка
8,00 €
plus Shipping Costs
Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі. Пра іх апавядаў аўтар гэтай кнігі ў дзвюх папярэдніх казачных аповесцях – “Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” і “Гаспадарка паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. Цяпер маеце працяг дзівосных панскіх авантураў, дзе поўна неспадзяванак, гумару, вясёлых парадоксаў.
In stock
Report Abuse…У віры на рэчцы Парэчцы жыў Вірнік. Ён не памятаў свайго мінулага, думаў, што нарадзіўся ў гэтым віры, паглыбляў гэты вір, нястомна капаючы сваімі ластамі-лапамі, так што дакапаўся ажно да ядра зямнога, а можа, яшчэ глыбей. І цяпер Вірнік меркаваў, што ён валадар Зямлі, пакуль, прынамсі, не паплытчэе і не перасохне рэчка Парэчка, а гэтага, вядома, ніколі не адбудзецца. Былі часы, калі людзі паважалі ягоную рупнасць і прыносілі яму ў ахвяру гуску, вепрука або прыгожанькую дзяўчынку (хоць апошняе, магчыма, было няпраўдай). Вірнік снедаў, палуднаваў і вячэраў раз на год, таму ахвярапрынашэнні былі рэдкія. А пасля людзі й зусім забыліся на яго, Вірніка. Але ён памятаў, што ён валадар Зямлі, бо дайшоў да ейнага цэнтру. І таму тройчы на год сам збіраў ахвяру – сняданак, полудзень і вячэру.
Пятро Васільевіч Васючэнка (15 лютага 1959, Полацк — 25 жніўня 2019, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі.
Біяграфія
Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ (1984). Кандыдат філалагічных навук (1983). У 1984—1997 працаваў малодшым, потым старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ. З 1997 — загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Творчасць
Аўтар літаратуразнаўчых манаграфій «Драматургія і час» (1991), «Драматургічная спадчына Янкі Купалы» (1994), «Пошукі страчанага дзяцінства» (1995), «Сучасная беларуская драматургія» (2000), «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм» (2004); папулярных нарысаў «Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён» (2006), «Словы ў часе» (2015), «Словы ў часе і прасторы» (2016) (апошнія тры кнігі разам з Л. Баршчэўскім і М. Тычынам).
Аўтар кніг прозы «Белы мурашнік» (1993), «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (1997), «Прыгоды аднаго губашлёпа» (1999), «Адлюстраванне першатвора» (2004), экалагічнай казкі «Каляровая затока» (2008), зборніка п’ес «Маленькі збраяносец» (1999), кнігі паэзіі «Піраміда Ліннея» (2008) і інш. Творы П. Васючэнкі перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.
Пастаноўкі на яго творы рабіліся ў сталічным Тэатры юнага гледача, маладзечанскім Тэатры лялек і іншых тэатрах краіны.
Удзельнік навуковых канферэнцый і літаратурных фестываляў за мяжой (Беласток, Брно, Варшава, Кракаў, Люблін, Масква, Прэшаў і інш.).
Прызнанне
Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2003)
Лаўрэат літаратурнай прэміі «Блакітны свін» (2010)[2] «за стварэнне новай беларускай міфалогіі»
Shipping Continents: Europe, North America, South America, Asia, Africa, Antarctica, Oceania
Shipping Countries: Germany, Poland, Italy, Estonia, Belgium, Slovakia, Luxembourg, Greece, France, Spain, Sweden, Lithuania, Netherlands, Austria, Romania, Hungary, Finland, Ireland, Czech Republic, Latvia, Monaco, Malta, Portugal, Bulgaria, Slovenia, Denmark, Croatia, North Macedonia, Faroe Islands, Liechtenstein, Ukraine, Isle of Man, Albania, San Marino, Belarus, Iceland, Russia, Moldova, Åland Islands, Turkey, Gibraltar, Andorra, Svalbard and Jan Mayen, United Kingdom (UK), Norway, Bosnia and Herzegovina, Switzerland, Serbia, Guernsey, Montenegro, Jersey, Vatican
Ready to ship in 1-3 business days
Refund Policy
https://kamarouka.com/pravily-viartannia/
Weight | 0,73 kg |
---|---|
Dimensions | 30,6 × 21,6 × 1,2 cm |
Аўтар | |
Выдавецтва | |
Літаратура | |
Узроставыя абмежаванні | |
Мова | |
Вокладка | |
Серыя |
Каляровы ровар |
Год выдання |
2018 |
Колькасць старонак |
104 |
ISBN |
978-985-7180-80-6 |
Наклад |
1000 |
Painter |
Крысціна Баранава |
Only logged in customers who have purchased this product may leave a review.
Vendor Information
- Store Name: Kamaroŭka
- Vendor: Kamaroŭka
-
Address:
Bevingsweg
2
51109 Köln - No ratings found yet!
Reviews
There are no reviews yet.