У ката Мірона чорная карона | Рыгор Барадулін
8,14 $
plus Shipping Costs
Што агульнага ў генія беларускай літаратуры шаноўнага дзядзькі Рыгора, маладога таленавітага мастака Міхася Дайлідава, простай укладальніцы цёткі Аксаны з вамі, дарагія чытачы і чытачкі ў веку ад 0 да Вечнасці? Вядома ж, любоў да катоў, якія ўпрыгожваюць свет, але найперш нашу Беларусь. У чорна-белых літарах і малюнках дзівосны каціны свет, не пакіньце яго без вас.
In stock
- Euro - EUR
- United States dollar - USD
- Polish złoty - PLN
- Swiss franc - CHF
- Czech koruna - CZK
- Danish krone - DKK
- Pound sterling - GBP
- Hungarian forint - HUF
- Norwegian krone - NOK
- Swedish krona - SEK
Аксана Спрынчан распавядае, як нарадзілася ідэя стварыць гэтую кнігу. Усё пачалося з сумеснай працы з мастаком Міхасём Дайлідавым. Ён аздабляў аўтарскую кнігу Аксаны і шматлікія кнігі, якія яна ўкладала: «Аднойчы ён прынёс мне чорна-белыя малюнкі катоў і прапанаваў напісаць да іх вершы. Каты былі гэткія выкшталцоныя і шляхетныя, што, здавалася, ты ў каціным раі на зямлі, пра што яшчэ можна марыць.
Але раптам я ўспомніла, што дачка ў школе пісала навуковую працу «І кот, як нейкі дух сярэднявечча. Вобраз ката ў жыцці і творчасці Рыгора Барадуліна», і зразумела, што вершы для гэтых малюнкаў ужо створаныя, раскіданыя па розных кнігах, трэба іх толькі пасяліць разам, укласці старонку за старонкаю», — натхнёна распавядае літаратарка.
Кніга ад 0 да Вечнасці, чаму так?
У апісанні да кнігі ёсць узроставая пазнака: ад 0 да Вечнасці. Аксана апавядае, чаму кніга можа быць цікавай дзецям і дарослым: «Кніга пра катоў і пра нас, пра жыццё і смерць, таму і ад 0 да Вечнасці. Кожны адчуе нешта сваё, пацікавіцца жыццём Рыгора Барадуліна, звязаным з катамі. Вось, да прыкладу, што знайшла дачка для сваёй працы: «Котка Рыжуля пражыла ў Рыгора Барадуліна 21 год, потым жыў кот Мірон, а ў 2003 годзе паэт узяў у сваіх родных Ушачах Рысіка. Кот Мірон быў чорна-белым, а Рыжуля і Рысік рудымі. Ва ўсіх інтэрв’ю, успамінах і выступах Рыгор Барадулін не забываўся сказаць добрае слова пра сваіх катоў», — тлумачыць Аксана.
Каты для Рыгора Барадуліна заўжды былі натхненнем і падтрымкай. У 2010 годзе паэт больш за месяц прабыў у лякарні, дык па вяртанні сказаў у адным з інтэрв’ю, што сустрэў Рысіка, і настрой адразу палепшаў, захацелася жыць і пісаць.
«Кот быў сапраўдным удзельнікам сям’і для паэта. Пра гэта ведалі і ўсе сябры. Перад смерцю народны пісьменнік Васіль Быкаў перадаў прывітанне кату Мірону Рыгору Барадуліна, што занатаваў у дзённіках Сяргей Шапран», — працягвае ўкладальніца кнігі.
«Рыгор Барадулін параўноўваў катоў з дзецьмі: «А што вы думаеце! Ён, як і дзіця, адчувае, хто добры, а хто дрэнны». А гэтае адчуванне ва ўсе часы патрэбнае як дзецям, гэтак і дарослым. Нездарма, відаць, і дзве кнігі для дзяцей Рыгора Барадуліна маюць у назвах катоў: «Ішоў коця па канапе» (1997) і «Кошки в лукошке» (1985, на рус. мове)», — рэзюмуе літаратарка.
Shipping Continents: Europe, North America, South America, Asia, Africa, Antarctica, Oceania
Shipping Countries: Germany, Lithuania, Greece, France, Netherlands, Spain, Sweden, Romania, Austria, Hungary, Finland, Ireland, Czech Republic, Latvia, Monaco, Malta, Portugal, Bulgaria, Slovenia, Denmark, Croatia, Italy, Estonia, Luxembourg, Poland, Belgium, Slovakia, Russia, Belarus, Moldova, Åland Islands, Iceland, Turkey, Gibraltar, Andorra, Svalbard and Jan Mayen, United Kingdom (UK), Norway, Bosnia and Herzegovina, Switzerland, Serbia, Guernsey, Montenegro, Jersey, Vatican, Liechtenstein, Albania, San Marino, North Macedonia, Faroe Islands, Ukraine, Isle of Man
Ready to ship in 1-3 business days
Refund Policy
https://kamarouka.com/pravily-viartannia/
Weight | 0,26 kg |
---|---|
Dimensions | 24,8 × 17,6 × 0,7 cm |
Аўтар | |
Выдавецтва | |
Literature | |
Language | |
Жанр | |
Cover | |
Age | |
Illustrations | |
Год выдання |
2022 |
Колькасць старонак |
32 |
Серыя |
Каляровы ровар |
ISBN |
978-985-883-041-0 |
Наклад |
700 |
Painter |
Міхаіл Дайлідаў |
Only logged in customers who have purchased this product may leave a review.
Vendor Information
- Store Name: Kamaroŭka
- Vendor: Kamaroŭka
-
Address:
Bevingsweg
2
51109 Köln - No ratings found yet!
Product Location
Bevingsweg 2, 51109 Köln, Германияplus Shipping Costs
Reviews
There are no reviews yet.