Дзяўчынкаю 14-ці гадоў Даля Грынкявічутэ патрапіла на мора. Толькі мора было не цёплым і не лагодным. Да Мора Лапцевых вывезлі ў 1941 годзе літоўцаў, якіх палічылі ворагамі савецкай улады.
Марцінш душ Рэйш Ванда нарадзілася 19 лістапада 1959 года ў вёсцы Муляры Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, ў некалькіх кіламетрах ад Літвы.
У 1980 годзе скончыла Віцебскі педагагічны інстытут і пераехала жыць у Вільню, дзе напачатку працавала эканамістам на заводзе лічыльнага абсталявання і, адначасова, вучылася завочна на эканамічным факультэце віленскага універсітэта. Пасля працавала настаўніцай у Вільні, а ў самым пачатку 90-х выехала на пастаяннае жыхарства ў Велікабрытанію. З 1998 г. дзяліла свой час паміж Эдынбургам ( Шатландыя) і Мадэйрай (Партугалія). Некалькі апошніх гадоў жыве ў Літве, каля Трокаў.
Вершы да нядаўняга часу пісала “у стол”. Прыслухаўшыся да парадаў вядомага беларускага паэта Алега Мінкіна і старшыні віленскага беларускага клуба “Сябрына” Валянціна Стэха, у 2019 годзе ў віленскім выдавецтве “Рунь” выдала зборнік вершаў “Плод авакада”, а ў 2020 годзе ў выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў другі зборнік вершаў “Мора мары”, які ўвайшоў у доўгі спіс прэтэндэнтаў на прэмію імя Наталлі Арсенневай. З 2017 года друкуецца ў альманаху “Беларус”, а таксама публікавала падборкі вершаў у часопісе “Дзеяслоў” і ў газэце “Літаратура і мастацтва”. Шмат перакладае літоўскіх, польскіх (віленскіх), ангельскіх, іспанскіх і партугальскіх паэтаў. Актыўна ўдзельнічае ў грамадска-палітычным і культурным жыцці Вільні, падтрымліваючы прэстыж беларускай мовы ў Літве і ўшаноўвае багатую беларускую спадчыну Вільні.
ВЕРШ З КНІГІ
Мора Мары*
На беразе мора набуду хаціну
І буду я стому на шпацыр вадзіць,
Упраўна пісаць па начах успаміны
І вершамі палкасць душы халадзіць.
Пад ціхі напеў ружавеючай далі
Завабіць Марфей у пасцель раніцой,
А вецер між скал змеле бурныя хвалі
Ў кашлата-брунатны бязважкі прыбой.
Расчараванняў і страт анальгетык —
Мора і сну суцяшальны спарыш —
Сэрца загоіць і высвенціць гэтак,
Каб я і далей шчыра несла свой крыж…
На беразе мора набуду хаціну.
Свой верш развітальны, як першы, складу.
І зноў да людзей. Толькі мо напамінам
Кавалачак неба з сабой пакладу.
Отзывы
Отзывов пока нет.