Пра нас

Наша мэта - паляпшаць дабрабыт людзей і падтрымліваць дух свабоды, умацоўваць незалежнасць і нацыянальны статус Беларусі.

Мы робім беларускія тавары больш даступнымі, спрыяем развіццю кампаній, якія прадаюць свае тавары на Kamaroŭka, падтрымліваем аўтараў, якія публікуюць свае электронныя кнігі, музыку, фільмы.

Kamaroŭka - першы і адзіны міжнародны беларускі маркетплэйс. На нашым сайце знойдзеце тавары з беларускай мовай і сэнсамі, а таксама любыя тавары, зробленыя беларускімі прыватнымі прадпрыемствамі, зарэгістраванымі як на радзіме, так і за яе межамі. Мы не супрацоўнічаем з бізнэсамі, якія звязаны з акупацыйным рэжымам у Беларусі.

Падмурак нашых стасункаў з кліентамі - уважлівасць, надзейнасць, бяспека і забеспячэнне ўсім неабходным на ўсіх этапах супрацы.

Наша каманда

Аб'яднаныя жаданнем рабіць добрыя справы на карысць бацькаўшчыны, мы імкнемся стаць буйнай міжнароднай кампаніяй. Таму ўкладаем сваю энергію, час і веды ў Kamaroŭka.

ЗМІЦЕР ЗАВАДСКІ

ЗАСНАВАЛЬНІК / ДЫРЭКТАР

Беларускі прадпрымальнік і палітычны актывіст. З 2013 па 2021 год працаваў у сферы будаўнічых паслуг - кіраўніком Zapavet. У 2021 годзе праз палітычны пераслед вымушаны быў пакінуць радзіму.

ВОЛЬГА КАСЕНЧУК

МАРКЕТОЛАГ

SMM-спецыяліст і маркетолаг з досведам працы ў беларускаараентываных праектах і арганізацыях.

КСЕНІЯ КАМЕНКА

МЕНЕДЖАРКА

Менеджарка са стратэгічным мысленнем, досведам у маркетынгу і камунікацыі з кліентамі. Натхняецца моцнымі ідэямі, жывой камунікацыяй і камандай, якая верыць у сваю справу.

Мы робім гэта для вас —
з любоўю да Беларусі

0
ГОД ЗАСНАВАННЯ
0
ШЧАСЛІВЫХ ПАКУПНІКОЎ
0
АКТЫЎНЫХ ПРАДАЎЦОЎ
0
КРАІН ПРОДАЖАЎ
0
ЧЛЕНЫ КАМАНДЫ
0
ЗМЕШЧАНА ТАВАРАЎ

Мы ў СМІ