Пра нас
Kamaroŭka — спецыялізаваны міжнародны маркетплэйс беларускіх і беларуска-тэматычных тавараў розных катэгорый.
Місія Kamaroŭka — рабіць беларускія і беларуска-тэматычныя тавары розных катэгорый даступнымі для пакупнікоў па ўсім свеце і дапамагаць беларускім прадаўцам, вытворцам, выдаўцам і рамеснікам выходзіць да сваёй аўдыторыі праз зручную міжнародную онлайн-платформу.
На нашым сайце знойдзеце тавары з беларускай мовай і сэнсамі, а таксама любыя тавары, зробленыя беларускімі прыватнымі прадпрыемствамі, зарэгістраванымі як на радзіме, так і за яе межамі. Мы не толькі робім пошук і куплю такіх тавараў больш зручнымі, але і падтрымліваем беларускіх вытворцаў, выдаўцоў, рамеснікаў і малыя бізнесы, павялічваем бачнасць беларускай мовы і культуры і развіваем незалежную беларускую прысутнасць у міжнародным онлайн-гандлі.
Наша каманда
Аб'яднаныя жаданнем рабіць добрыя справы на карысць бацькаўшчыны, мы імкнемся стаць буйнай міжнароднай кампаніяй. Таму ўкладаем сваю энергію, час і веды ў Kamaroŭka.




