Чырвоны крыж | Саша Філіпенка

10,99 $

Раман Сашы Філіпенкі па-беларуску!

Чырвоны крыж гэта гісторыя пра памяць і забыццё. Малады футбольны арбітр Аляксандр, Саша, прыязджае ў Мінск, каб паспрабаваць збудаваць наноў жыццё, разламанае напалам воляй абыякавага лёсу. І спатыкае тут жанчыну, дзевяностааднагадовую Таццяну Аляксееўну, якая выжыла ў сталінскім тэроры з надзеяй рана ці позна задаць пару пытанняў Богу.

United States dollar - USD
  • Euro - EUR
  • United States dollar - USD
  • Polish złoty - PLN
  • Swiss franc - CHF
  • Czech koruna - CZK
  • Danish krone - DKK
  • Pound sterling - GBP
  • Hungarian forint - HUF
  • Norwegian krone - NOK
  • Swedish krona - SEK

SKU: 4898 Category:
Gutenberg Publisher
Gutenberg Publisher
Report Abuse
Description

 

Саша Філіпенка (нар. у 1984) беларус з каласальным журналісцкім досведам. Ён публікуецца ў прэсе сусветнага ўзроўню і актыўна бароніць здаровы сэнс і чалавечнасць.

Аўтар шасці раманаў, а таксама апавяданняў і пес. Лаўрэат шэрагу прэстыжных прэмій, з якіх самая яркая Французская літаратурная прэмія Transfuge для рамана Крэмулятар у якасці найлепшага еўрапейскага рамана 2023.

Раманы Сашы Філіпенкі перакладзены на французскую, нямецкую, чэшскую, венгерскую, польскую, італьянскую, англійскую, харвацкую, галандскую, іспанскую, японскую, шведскую, славацкую, тайскую, карэйскую мовы. Яны напісаны па-руску, аднак у 2024 годзе былі пераствораны па-беларуску.

Беларускі аўтар Філіпенка агаляе нядаўнюю гісторыю бязлітаснай расійскай дзяржавы гісторыяй малаверагоднага сяброўства паміж маладым удаўцом і кабетай, што перажыла сталінскі ГУЛАГ… Ён уносіць свежасць і дасціпнасць у знаёмую гісторыю савецкай трагедыі.

Publishers Weekly

Самым цікавым было пачуць голас маладога пісьменніка з пакалення, якое амаль не ведала савецкіх часоў, і ўбачыць, як ён змагаецца з гэтай тэмай… Журналістыка можа даць вам шмат ведаў пра праблему, акрэслівае сацыяльнае паходжанне, прыводзіць лічбы і агучвае меркаванні, але нішто так глыбока не раскрывае чалавечую душу, як раман.

Los Angeles Review of Books

Які кранальны і душэўны аповед пра жанчыну, якая адчайна хоча перадаць тое, што перажыла, пакуль яна яшчэ памятае. Вось як яна тлумачыць, чаму губляе ўспаміны: “Таму што Бог баіцца мяне. У мяне зашмат нязручных пытанняў…” Так пачынаецца захапляльная, балючая і душэўная гісторыя Савецкага Саюза падчас Другой сусветнай вайны.

BonnieD

“Чырвоны крыж” — кніга сур’ёзная, не надта дэпрэсіўная. Без сумневу, гісторыя захапіла мяне і глыбока закранула. У той жа час мяне таксама ўразіла і натхніла сіла, энергія і мужнасць, з якімі два галоўныя героі ідуць па жыцці.

LaViv

*Перш чым везці гэтую кнігу ў Беларусь, пераканайцеся, што гэта бяспечна.

Shipping

Shipping Continents: Europe


Shipping Countries: Romania, Denmark, Luxembourg, Finland, Slovenia, Bulgaria, Malta, Hungary, Lithuania, Belgium, Netherlands, Germany, Portugal, Sweden, Spain, Croatia, Turkey, Italy, Albania, Latvia, Czech Republic, Norway, Serbia, Estonia, France, Slovakia, Ireland, Poland


Additional information
Weight 0,39 kg
Dimensions 3 × 23 × 17 cm
Аўтар

Выдавецтва

Literature

Language

Cover

Жанр

ISBN

978-83-68016-31-4

Reviews (0)

Reviews

There are no reviews yet.

Only logged in customers who have purchased this product may leave a review.

Vendor Info

Vendor Information

  • Store Name: Gutenberg Publisher
  • Vendor: Gutenberg Publisher
  • Address: ul. Łobzowska
    15-15
    31-139 krakow
    Poland
  • No ratings found yet!
Location

Product Location

Łobzowska 15, 33-332 Kraków, Poland
Warranty Policy

You can return most Marketplace items within 30 days of receipt of shipment. To get information about the Return and Refund policies that may apply, please refer to Kamaroŭka’s Return policy.