
Дапаможнік для прадаўцоў
ЗМЕСТ
РАЗДЗЕЛ 1. Рэгістрацыя і першыя крокі
РАЗДЗЕЛ 2. Плацяжы і вывад сродкаў
РАЗДЗЕЛ 3. Наладжванне дастаўкі
РАЗДЗЕЛ 6. Інтэграцыя з Printful
РАЗДЗЕЛ 1. РЭГІСТРАЦЫЯ І ПЕРШЫЯ КРОКІ
Хто можа стаць прадаўцом
Згодна з Правіламі для прадаўцоў, прадаўцамі могуць быць як фізічныя, так і юрыдычныя асобы, пры ўмове, што яны:
- знаходзяцца ў адной з наступных краін: Албанія, Андора, Аўстрыя, Балгарыя, Бельгія, Ватыкан, Вялікабрытанія, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Ісландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Малдова, Мальта, Манака, Нарвегія, Нідэрланды, Паўночная Македонія, Партугалія, Польшча, Румынія, Сан-Марына, Сербія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эстонія;
- прапануюць тавары, звязаныя з беларускай тэматыкай, змяшчаюць беларускую мову, сімволіку ці вырабленыя беларускімі майстрамі і прыватнымі кампаніямі.
Як зарэгістравацца
Перайдзіце на хатнюю старонку маркетплэйса і пстрыкніце «Уваход/Рэгістрацыя» → «Стварыць конт». Запоўніце форму рэгістрацыі, адзначыўшы «Я прадавец».
Працэс спраўджання
Для забеспячэння даверу, бяспекі і адпаведнасці заканадаўству, прадаўцы павінны прайсці працэс спраўджання. Ён уключае:
- Абавязковае спраўджанне пасведчання асобы (фатаграфія або скан старонак, дзе выразна бачныя звесткі і фатаграфія).
- Дадатковыя (неабавязковыя) спраўджанні, якія могуць падвысіць узровень даверу да вашай крамы:
- Пацверджанне адрасу (напрыклад, рахункі за камунальныя паслугі);
- Спраўджанне нумара тэлефона;
- Спраўджанне кампаніі (для юрыдычных асоб).
Пасля праверкі дакументаў ваш конт атрымлівае пашыраныя правы прадаўца і магчымасць дадаваць тавары. Праверка звычайна займае некалькі гадзін.
Запаўненне профілю прадаўца
Пасля паспяховай рэгістрацыі перайдзіце ў «Мой конт» → «Панэль кіравання прадаўца» → «Налады» → «Крама». Укладка «Крама» дазваляе запампаваць банер і лагатып, пазначыць назву вашай крамы, кантактныя і юрыдычныя звесткі. Адзначаючы сваё месцазнаходжанне на мапе, вы даяце дадатковую магчымасць кліентам з вашай мясцовасці знаходзіць і выбіраць вашу краму. Сачыце за дакладнасцю ўведзеных звестак — недакладнасці могуць прывесці да блакавання конта.
РАЗДЗЕЛ 2. ПЛАЦЯЖЫ І ВЫВАД СРОДКАЎ
Вывад сродкаў – гэта працэс пераводу грошай, якія вы зарабілі на маркетплэйсе, на ваш банкаўскі рахунак або плацежную сістэму. Вывад заробленых сродкаў адбываецца аўтаматычна, праз міжнародную плацежную сістэму Stripe, таму спачатку вам неабходна наладзіць Stripe і злучыць з ім ваш конт на маркетплэйсе.
⚠️Звярніце ўвагу: пакуль плацежная інфармацыя не наладжана, купіць ваш тавар будзе немагчыма.
Як злучыцца са Stripe Express
- Перайдзіце ў «Панэль кіравання прадаўца» → «Налады» → «Плацяжы» → «Дадаць спосаб аплаты» → «Накіраваць на Stripe».
- Пстрыкніце «Злучыць са Stripe».

- Увядзіце свой нумар мабільнага тэлефона, электронную пошту, выберыце тып бізнесу і дадайце персанальныя звесткі.

- Пасля ўсіх этапаў рэгістрацыі, вы аўтаматычна вернецеся ў сваю панэль кіравання.

Вывад сродкаў
Цяпер усе заробленныя грошы за кожную выкананую замову будуць аўтаматычна пералічаны ў ваш конт Stripe. Яны з'явяцца на вашым балансе калі замова будзе мець статус «Выканана» (калі пакупнік атрымае свой тавар).
Асноўная валюта сайта – еўра. Цану тавара вы задаяце ў еўра, але да Stripe можна падключаць рахункі ў любых працоўных валютах сайта: EUR, USD, PLN, CHF, CZK, DKK, GBP, HUF, NOK, SEK. Вы можаце дадаць і некалькі банкаўскіх рахункаў у розных валютах.
Калі пакупнік купляе тавар у валюце, адрознай ад валюты вашага рахунку, грошы аўтаматычна канверсуюцца. За канверсаванне Stripe можа здымаць камісію (звычайна ад 2% да 4%).
⚠️ Звярніце ўвагу: камісія за продаж вызначаецца Тарыфамі для прадаўцоў.
Справаздачы
Сачыць за сваім прыбыткам і вывадам сродкаў можна не толькі ў Stripe, але і ў пашыраным выглядзе ў раздзеле «Справаздачы» вашай панэлі кіравання.

Адваротны вывад сродкаў
Калі вы карысталіся дадатковымі паслугамі маркетплэйса, напрыклад рэкламай, рахунак будзе выстаўляцца ў 1-ы дзень кожнага месяца. Маркетплейс абавязкова апавясціць вас.
Каб знайсці звесткі пра неабходныя выплаты, перайдзіце ў раздзел «Мой конт» → «Панэль кіравання прадаўца» → «Адваротны вывад сродкаў».

РАЗДЗЕЛ 3. НАЛАДЖВАННЕ ДАСТАЎКІ
Правільнае наладжванне дастаўкі – ключавы аспект поспеху вашага бізнесу: гэта інфармацыя, якая дапамагае пакупнікам зрабіць абгрунтаваны выбар і павышае давер да крамы.
⚠️Звярніце ўвагу: пакуль дастаўка не наладжана, купіць ваш тавар будзе немагчыма.
Выбар зоны і наладжванне спосабу дастаўкі
Для наладжвання дастаўкі, перайдзіце ў раздзел «Мой конт» → «Панэль кіравання прадаўца» → «Налады» → «Дастаўка».
Маркетплэйс прапануе наладжваць дастаўку па зонах. Для зручнасці, перадвызначаны розныя зоны:
- Мясцовая
- Унутры краіны
- Еўропа
- Паўночная Амерыка
- Паўднёвая Амерыка
і іншыя
Звярніце ўвагу, што Вы можаце скарыстацца зонай «Месцазнаходжанні, якія не ахопліваюцца вашымі іншымі зонамі», калі хочаце наладзіць агульныя спосабы дастаўкі адразу для ўсіх рэгіёнаў ці для рэгіёнаў, не наладжаных раней.
Для кожнай зоны вы можаце выбраць розныя спосабы дастаўкі і, адпаведна, розныя сістэмы разліку коштаў.
Выберыце зону і пстрыкніце «Рэдагаваць» ці «Дадаць спосаб дастаўкі».

Далей, у залежнасці ад зоны, выберыце краіну(-ы), вобласці, альбо абмяжуйце рэгіёны паштовымі індэксамі.
Як выкарыстоўваць паштовыя індэксы для абмежавання зоны дастаўкі
Зона дастаўкі можа змяшчаць адзін або некалькі (па адным на радок) з наступных варыянтаў: канкрэтныя паштовыя індэксы, лічбавыя дыяпазоны (напрыклад, 90210…99000), а таксама індэксы з выкарыстаннем сімвала (*).Сімвал (*) дазваляе ахапіць усе індэксы, якія пачынаюцца з пэўнай паслядоўнасці.
Прыклад:
– 902* ахоплівае 90210, а таксама 90288-1234.Выкарыстанне сімвала (*) у лічбавых дыяпазонах (напрыклад, 90210…99000) не падтрымліваецца.

Потым пстрыкніце «+ Дадаць спосаб дастаўкі» і ў выплыўным акне выберыце спосаб дастаўкі, адпаведны зоне.

Прыклад наладжвання
- Зона «Мясцовая»:
Для пакупнікоў з вашай вобласці вы прапаноўваеце самавываз і бясплатную дастаўку. Дадайце адпаведныя спосабы ў зону «Мясцовая» («Лакальны самавываз» і «Бясплатная дастаўка»).
Для кожнага пазначце адпаведную назву («Загаловак спосабу») – напрыклад «Самавываз у Кёльне (Bevingsweg 2, з 9:00 да 22:00)» і «Бясплатная дастаўка (2-3 дні)». Назва будзе бачная пакупнікам падчас афармлення замовы.
- Зона «Еўропа 1»
У гэтай зоне вы вырашылі усталяваць расцэнкі для ўсіх краін Еўрасаюза. У спісе краін выберыце патрэбныя і дадайце спосаб дастаўкі «Адзіная стаўка». У наладах спосабу можна наладзіць розныя умовы і кошты для розных тыпаў (класаў) тавараў. Пстрыкніце «Рэдагаваць» пад абранай назвай спосабу для наладжвання.
Адпраўляеце тавары вы, напрыклад, праз DHL – так і пазначце ў загалоўку. Ваша крама прадае кнігі, напрыклад, і карціны, таму вы самі для сябе вызначаеце, што кнігі ў вас будуць адносіцца да невялікіх рэчаў, а карціны - да каштоўных (бо акрамя вялікіх памераў, уключае і кошт страхоўкі). Для класа дастаўкі «маленькая рэч» вы вызначаеце кошт 6.49 еўра. Для класа «каштоўная рэч» – 44,49 еўра.
⚠️ Для кожнай зоны можна дадаваць неабмежаваную колькасць спосабаў дастаўкі з рознымі ўмовамі, рэдагаваць іх і выдаляць.
Напрыклад, вы прапаноўваеце пакупнікам у гэтым жа рэгіёне яшчэ і экспрэс-дастаўку. Напрыклад «DHL International Express (2-3 працоўныя дні)» з вышэйшай цаной.
- Зона «Месцазнаходжанні, якія не ахопліваюцца вашымі іншымі зонамі»
Для ўсіх іншых краін, якія не ўваходзяць у наладжаныя вышэй зоны, вы хочаце зрабіць адзіную стаўку. Таму дадайце для зоны «Месцазнаходжанні, якія не ахопліваюцца вашымі іншымі зонамі» спосаб «Адзіная стаўка», пазначце загаловак, напрыклад, “DHL International (7-12 працоўных дзён)” і прапішыце стаўкі.
У выніку вось, як будзе выглядаць выбар спосабу дастаўкі ў пакупніка з вашага рэгіёну (Кёльн):

Так будзе выглядаць выбар спосабу дастаўкі для пакупніка з краіны ЕС:

А так ва ўсіх іншых краінах:

⚠️ Звярніце ўвагу, што класы дастаўкі не будуць ужывацца, пакуль вы не прызначыце іх таварам (у раздзеле «Рэдагаваць тавар»).
Ніжэй падаем таксама гатовы прыклад і рэкамендаваныя стаўкі па вагавых дыяпазонах (Vendor Table Rate / Weight) для дастаўкі з Польшчы.
Гэты варыянт прызначаны для прадаўцоў, якія не з’яўляюцца плацельшчыкамі VAT. Стаўкі ў табліцы — гэта фінальныя сумы для пакупніка, якія трэба ўводзіць у поле Row cost без наступнага дадання VAT.
Рэкамендаваныя налады метаду: Tax Status = None, поле Tax included in shipping costs = Yes, I will enter costs below inclusive of tax, Calculation Type = Per Order.
Дыяпазоны вагі ў табліцы ўжо пералічаны з улікам прыкладнай вагі ўпакоўкі. Мы зыходзілі з таго, што для адпраўленняў да 2 кг патрэбна каля 0,1 кг упакоўкі, для адпраўленняў больш за 2 кг і да 5 кг — каля 0,2 кг, а для адпраўленняў больш за 5 кг — каля 0,5 кг. Таму межы вагі ў табліцы крыху зменшаныя адносна тарыфных дыяпазонаў службаў дастаўкі. Напрыклад, тарыфны дыяпазон 0–1 кг уводзіцца як 0–0,9 кг, 1–2 кг — як 0,91–1,9 кг, 2–3 кг — як 1,91–2,8 кг. Межы разведзены да сотых доляў кілаграма, каб на мяжы дыяпазонаў не з’яўляліся дзве стаўкі адначасова.
Прыклад наладжвання табліцы ставак для прадаўцоў з Польшчы без VAT (пстрыкніце, каб адкрыць)
| Спосаб дастаўкі / назва для сайта | Зона і краіны | Вага і кошт для ўводу, EUR | Заўвагі / аснова разліку |
|---|---|---|---|
| DPD — кропка адбору (ад 1 да 5 працоўных дзён) | Унутры краіны — Польшча | 0–0,9 кг: 2,80 €; 0,91–4,8 кг: 3,38 €; 4,81–9,5 кг: 4,43 €; 9,51–19,5 кг: 6,06 € | Фактычныя стаўкі па Польшчы. Метады не аб’ядноўваюцца. |
| DPD — кур'ер (ад 1 да 5 працоўных дзён) | Унутры краіны — Польшча | 0–0,9 кг: 4,43 €; 0,91–4,8 кг: 5,13 €; 4,81–9,5 кг: 6,18 €; 9,51–19,5 кг: 7,23 € | Фактычныя стаўкі па Польшчы. Метады не аб’ядноўваюцца. |
| InPost — кур’ер (1–3 працоўныя дні) | Унутры краіны — Польшча | 0–4,8 кг: 4,43 €; 4,81–9,5 кг: 4,97 €; 9,51–19,5 кг: 6,60 € | Фактычныя стаўкі па Польшчы. Метады не аб’ядноўваюцца. |
| InPost — паштамат (1–3 працоўныя дні) | Унутры краіны — Польшча | 0–0,9 кг: 3,73 €; 0,91–4,8 кг: 3,96 €; 4,81–9,5 кг: 4,90 €; 9,51–19,5 кг: 6,29 € | Фактычныя стаўкі па Польшчы. Метады не аб’ядноўваюцца. |
| Orlen Paczka — кропка адбору (1–3 працоўныя дні) | Унутры краіны — Польшча | 0–4,8 кг: 3,26 €; 4,81–9,5 кг: 3,96 €; 9,51–19,5 кг: 4,90 € | Фактычныя стаўкі па Польшчы. Метады не аб’ядноўваюцца. |
| Poczta Polska — пошта эканам. (7-11 працоўных дзён) | Еўропа 1 — Албанія; Андора; Беларусь; Боснія і Герцагавіна; Фарэрскія астравы; Фінляндыя; Аландскія астравы; Гібралтар; Грэцыя; Гернсі; Ісландыя; Востраў Мэн; Джэрсі; Косава; Ліхтэнштэйн; Мальта; Малдова; Манака; Чарнагорыя; Паўночная Македонія; Нарвегія; Расія; Сан-Марына; Сербія; Турцыя; Шпіцберген і Ян-Маен; Швецыя; Швейцарыя; Украіна; Вялікабрытанія; Ватыкан | 0–0,9 кг: 15,46 €; 0,91–1,9 кг: 17,10 €; 1,91–2,8 кг: 18,86 €; 2,81–3,8 кг: 21,17 €; 3,81–4,8 кг: 23,93 €; 4,81–5,5 кг: 25,07 €; 5,51–6,5 кг: 25,67 €; 6,51–7,5 кг: 26,91 €; 7,51–8,5 кг: 28,02 €; 8,51–9,5 кг: 29,24 €; 9,51–10,5 кг: 31,05 €; 10,51–11,5 кг: 32,71 €; 11,51–12,5 кг: 34,31 €; 12,51–13,5 кг: 36,35 €; 13,51–14,5 кг: 38,20 €; 14,51–15,5 кг: 39,80 €; 15,51–16,5 кг: 41,11 €; 16,51–17,5 кг: 42,76 €; 17,51–18,5 кг: 44,21 €; 18,51–19,5 кг: 45,74 € | Простае сярэдняе па краінах зоны. |
| Кур’ер (ад 2 да 5 працоўных дзён) | Еўропа 2 — Бельгія; Францыя; Італія; Люксембург; Нідэрланды; Партугалія; Іспанія; Венгрыя; Славакія | 0–0,9 кг: 10,85 €; 0,91–1,9 кг: 11,24 €; 1,91–2,8 кг: 11,55 €; 2,81–3,8 кг: 14,84 €; 3,81–4,8 кг: 14,71 €; 4,81–5,5 кг: 15,23 €; 5,51–9,5 кг: 15,88 €; 9,51–10,5 кг: 17,09 €; 10,51–15,5 кг: 17,28 €; 15,51–19,5 кг: 17,48 € | Для кожнай краіны браўся мінімальны даступны кур’ерскі кошт DPD / Alsendo, потым простае сярэдняе па краінах зоны. |
| Паштамат або пункт адбору (ад 3 да 5 працоўных дзён) | Еўропа 2 — Бельгія; Францыя; Італія; Люксембург; Нідэрланды; Партугалія; Іспанія; Венгрыя; Славакія | 0–1,9 кг: 9,07 €; 1,91–2,8 кг: 10,72 €; 2,81–3,8 кг: 10,72 €; 3,81–4,8 кг: 10,72 €; 4,81–5,5 кг: 12,22 €; 5,51–9,5 кг: 12,33 €; 9,51–14,5 кг: 12,48 €; 14,51–19,5 кг: 12,56 €; 19,51–24,5 кг: 12,59 € | Аб’яднаны тып дастаўкі InPost / Packeta. |
| Кур’ер (ад 2 да 5 працоўных дзён) | Еўропа 3 — Аўстрыя; Балгарыя; Харватыя; Чэхія; Данія; Эстонія; Германія; Ірландыя; Латвія; Літва; Румынія; Славенія | 0–0,9 кг: 10,24 €; 0,91–1,9 кг: 10,85 €; 1,91–2,8 кг: 11,55 €; 2,81–3,8 кг: 14,10 €; 3,81–4,8 кг: 13,97 €; 4,81–5,5 кг: 15,25 €; 5,51–9,5 кг: 15,46 €; 9,51–14,5 кг: 16,57 €; 14,51–19,5 кг: 16,72 € | Мінімальны даступны кур’ер DPD / Alsendo. Гэта галоўная кур’ерская зона з Германіяй і Літвой, таму пры яе пабудове асабліва стараліся, каб яна была адначасова і прымальнай для пакупніка, і без стратаў для прадаўца. За аснову бралася прапорцыя, заснаваная на статыстыцы ўсіх продажаў нашага маркетплэйса за першы год працы. Гэта значыць, што нягледзячы на тое, што для Германіі фактычна цана дастаўкі вышэйшая, для некаторых (Літвы, напрыклад) ніжэйшая, сумарна ўсё зраўняецца. |
| FedEx — кур’ер (да 10 працоўных дзён) | Паўночная Амерыка — Канада | 0–0,9 кг: 34,97 €; 0,91–1,9 кг: 44,29 €; 1,91–2,8 кг: 51,28 €; 2,81–3,8 кг: 58,28 €; 3,81–4,8 кг: 66,43 €; 4,81–5,5 кг: 72,26 €; 5,51–6,5 кг: 76,92 €; 6,51–7,5 кг: 81,59 €; 7,51–8,5 кг: 87,41 €; 8,51–9,5 кг: 93,24 € | Фактычныя стаўкі па Канадзе. Па іншых краінах зоны разлікі пакуль не рабіліся |
| FedEx — кур’ер (да 10 працоўных дзён) | Паўночная Амерыка — ЗША | 0–0,9 кг: 45,45 €; 0,91–1,9 кг: 51,28 €; 1,91–2,8 кг: 58,28 €; 2,81–3,8 кг: 69,93 €; 3,81–4,8 кг: 76,92 €; 4,81–5,5 кг: 81,59 €; 5,51–6,5 кг: 90,91 €; 6,51–7,5 кг: 102,56 €; 7,51–8,5 кг: 116,55 €; 8,51–9,5 кг: 128,21 €; 9,51–19,5 кг: 139,86 € | Фактычныя стаўкі па ЗША. Па іншых краінах зоны разлікі пакуль не рабіліся |
| FedEx — кур’ер (да 10 працоўных дзён) | Паўднёвая Амерыка — Аргенціна; Балівія; Бразілія; Чылі; Калумбія; Эквадор; Французская Гвіяна; Гаяна; Парагвай; Перу; Сурынам; Уругвай; Венесуэла | 0–0,9 кг: 45,45 €; 0,91–1,9 кг: 57,11 €; 1,91–2,8 кг: 67,60 €; 2,81–3,8 кг: 78,09 €; 3,81–4,8 кг: 88,58 €; 4,81–5,5 кг: 95,57 €; 5,51–6,5 кг: 102,56 €; 6,51–7,5 кг: 110,72 €; 7,51–8,5 кг: 118,88 €; 8,51–9,5 кг: 124,71 € | Уругвай выкарыстоўваецца як фактычны цэнавы якар / proxy для ўсёй зоны. |
| Poczta Polska — пошта эканамічная (да 30 працоўных дзён) | Паўднёвая Амерыка — Аргенціна; Балівія; Бразілія; Чылі; Калумбія; Эквадор; Французская Гвіяна; Гаяна; Парагвай; Перу; Сурынам; Уругвай; Венесуэла | 1,91–2,8 кг: 36,13 €; 2,81–3,8 кг: 43,12 €; 3,81–4,8 кг: 50,12 €; 4,81–5,5 кг: 57,11 €; 5,51–6,5 кг: 64,10 €; 6,51–7,5 кг: 71,10 €; 7,51–8,5 кг: 78,09 €; 8,51–9,5 кг: 83,92 €; 9,51–10,5 кг: 90,91 €; 10,51–11,5 кг: 97,90 €; 11,51–12,5 кг: 104,90 €; 12,51–13,5 кг: 113,05 €; 13,51–14,5 кг: 118,88 €; 14,51–15,5 кг: 127,04 €; 15,51–16,5 кг: 132,87 €; 16,51–17,5 кг: 137,53 €; 17,51–18,5 кг: 149,18 €; 18,51–19,5 кг: 156,18 € | Уругвай выкарыстоўваецца як фактычны цэнавы якар / proxy. Дадаць радкі да 2 кг! |
| Poczta Polska — пошта прыярытэтная (да 7 працоўных дзён) | Азія — Афганістан; Арменія; Азербайджан; Бахрэйн; Бангладэш; Бутан; Бруней; Кітай; Грузія; Ганконг; Ізраіль; Індыя; Інданезія; Ірак; Іран; Кіпр; Японія; Іарданія; Камбоджа; Паўночная Карэя; Паўднёвая Карэя; Кувейт; Лаос; Ліван; Макаа; Малайзія; Манголія; М’янма; Непал; Аман; Пакістан; Філіпіны; Катар; Саудаўская Аравія; Сінгапур; Шры-Ланка; Сірыя; Таджыкістан; Тайланд; Тайвань; Туркменістан; Аб’яднаныя Арабскія Эміраты; Узбекістан; В’етнам; Емен | 0–0,9 кг: 21,21 €; 0,91–1,9 кг: 27,51 €; 1,91–2,8 кг: 34,97 €; 2,81–3,8 кг: 43,36 €; 3,81–4,8 кг: 50,82 €; 4,81–5,5 кг: 57,81 €; 5,51–6,5 кг: 64,10 €; 6,51–7,5 кг: 71,10 €; 7,51–8,5 кг: 78,09 €; 8,51–9,5 кг: 82,75 €; 9,51–10,5 кг: 90,91 €; 10,51–11,5 кг: 97,90 €; 11,51–12,5 кг: 104,90 € | Фактычны азіяцкі блок прадаўца, пашыраны на краіны падобнага афіцыйнага паштовага класа. |
| Poczta Polska — пошта эканамічная (да 24 працоўных дзён) | Афрыка — Алжыр; Ангола; Бенін; Батсвана; Буркіна-Фасо; Бурундзі; Каба-Вердэ; Камерун; Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка; Чад; Каморскія Астравы; Конга; Кот-д’Івуар; Джыбуці; ДР Конга; Егіпет; Экватарыяльная Гвінея; Эрытрэя; Эсватыні; Эфіопія; Габон; Гамбія; Гана; Гвінея; Гвінея-Бісау; Кенія; Лесота; Ліберы; Лівія; Мадагаскар; Малаві; Малі; Маўрытанія; Маўрыкій; Маёта; Марока; Мазамбік; Намібія; Нігер; Нігерыя; Рэюньён; Руанда; Сан-Тамэ і Прынсіпі; Сенегал; Сейшэльскія Астравы; Сьера-Леонэ; Самалі; Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка; Паўднёвы Судан; Судан; Танзанія; Таго; Трыстан-да-Кунья; Туніс; Уганда; Востраў Ушэсця; Замбія; Зімбабвэ | 0–0,9 кг: 15,85 €; 0,91–1,9 кг: 17,56 €; 1,91–2,8 кг: 19,11 €; 2,81–3,8 кг: 21,50 €; 3,81–4,8 кг: 24,24 €; 4,81–5,5 кг: 24,71 €; 5,51–6,5 кг: 25,41 €; 6,51–7,5 кг: 27,51 €; 7,51–8,5 кг: 29,60 €; 8,51–9,5 кг: 31,24 €; 9,51–10,5 кг: 42,31 €; 10,51–11,5 кг: 43,24 €; 11,51–12,5 кг: 44,41 €; 12,51–13,5 кг: 46,04 €; 13,51–14,5 кг: 47,55 €; 14,51–15,5 кг: 48,25 €; 15,51–16,5 кг: 48,95 €; 16,51–17,5 кг: 49,88 €; 17,51–18,5 кг: 50,58 €; 18,51–19,5 кг: 51,17 € | Сярэдняе паміж Алжырам і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай. |
| Poczta Polska — пошта эканамічная (да 8 тыдняў) | Аўстралія і акіянія — Аўстралія; Новая Зеландыя; Фіджы; Кірыбаці; Науру; Новая Каледонія; Папуа — Новая Гвінея; Французская Палінезія; Вануату | 0–0,9 кг: 15,62 €; 0,91–1,9 кг: 18,18 €; 1,91–2,8 кг: 20,28 €; 2,81–3,8 кг: 22,61 €; 3,81–4,8 кг: 24,71 €; 4,81–5,5 кг: 26,11 €; 5,51–6,5 кг: 27,74 €; 6,51–7,5 кг: 29,84 €; 7,51–8,5 кг: 32,40 €; 8,51–9,5 кг: 33,80 €; 9,51–10,5 кг: 36,83 €; 10,51–11,5 кг: 39,16 €; 11,51–12,5 кг: 42,19 €; 12,51–13,5 кг: 44,76 €; 13,51–14,5 кг: 47,32 €; 14,51–15,5 кг: 48,72 €; 15,51–16,5 кг: 50,82 €; 16,51–17,5 кг: 53,85 €; 17,51–18,5 кг: 56,18 €; 18,51–19,5 кг: 58,97 € | Фактычны блок Аўстралія + Новая Зеландыя як цэнавы якар зоны. |
Ніжэй падаем гатовы прыклад і рэкамендаваныя стаўкі па вагавых дыяпазонах (Табліца ставак / Вага) для міжнароднай дастаўкі з Літвы. Разлік зроблены па тарыфах Lietuvos paštas (з адсочваннем) з улікам зон і сярэдніх значэнняў па краінах.
Прыклад наладжвання табліцы ставак для Літвы (пстрыкніце, каб адкрыць)
| Служба | Спосаб дастаўкі | Зона, краіны дастаўкі | Памер | Вага, кошт (еўра) | Заўвагі |
|---|---|---|---|---|---|
| Lietuvos paštas ≤2 кг: Siunta M su sekimu 2–10 кг: Pašto siuntinys (registered) | Літоўская пошта (4-11 працоўных дзён) | Еўропа 1 — Люксембург; Аўстрыя; Германія; Ісландыя; Украіна; Францыя; Вялікабрытанія; Латвія; Эстонія; Нарвегія; Швейцарыя; Фінляндыя; Румынія; Чэшская Рэспубліка; Данія; Венгрыя; Швецыя; Італія; Польшча; Славенія; Славакія; Грэцыя; Іспанія; Партугалія; Аландскія астравы; Нідэрланды; Ірландыя; Бельгія; Манака; Балгарыя. | ≤2 кг: L+W+H ≤ 900 мм, але найбольшы бок ня можа быць даўжэйшы за 600 мм 2–10 кг: L+W+H ≤ 2000 мм, але найбольшы бок ня можа быць даўжэйшы за 1050 мм | 0–0,1: 5,14 0,101–0,25: 6,04 0,251–0,5: 6,31; 0,501–1: 8,99; 1,001–1,5: 12,52; 1,501–2: 15,26; 2,001–5: 29,37; 5,001–10: 45,82 | Разлік зроблены, зыходзячы з таго, што 70% замоваў будзе з Польшчы + 30% сярэдняе па астатніх краінах зоны.Для краінаў ЕС улічаны 21% ПДВ (PVM), не-ЕС = 0%. 2–10 кг: цана па верхняй мяжы (5/10 кг). |
| Lietuvos paštas ≤2 кг: Siunta M su sekimu 2–10 кг: Pašto siuntinys (registered) | Літоўская пошта (7-16 працоўных дзён) | Еўропа 2 — Чарнагорыя; Албанія; Малдова; Паўночная Македонія; Сербія; Андора; Боснія і Герцагавіна; Ліхтэнштэйн; Türkiye; Гібралтар; Ватыкан; Сан-Марына; Фарэрскія астравы; Мальта; Харватыя. Тэрміны: ≤2 кг 8–16 дзён; 2–10 кг 8–18 дзён | ≤2 кг: L+W+H ≤ 900 мм, але найбольшы бок ня можа быць даўжэйшы за 600 мм 2–10 кг: L+W+H ≤ 2000 мм, але найбольшы бок ня можа быць даўжэйшы за 1050 мм | 0–0,1: 6,64 0,101–0,25: 8,37 0,251–0,5: 10,75; 0,501–1: 14,31; 1,001–1,5: 22,02; 1,501–2: 30,84; 2,001–5: 27,45; 5,001–10: 43,76 | Еўропа 2: простае сярэдняе па краінах зоны. Для краінаў ЕС улічаны 21% ПДВ (PVM), не-ЕС = 0%. 2–10 кг: цана па верхняй мяжы (5/10 кг). |
| Lietuvos paštas ≤2 кг: Siunta M su sekimu 2–10 кг: Pašto siuntinys (registered) | Літоўская пошта (10-18 працоўных дзён) | Еўропа 3 — Kosovo; Востраў Гернсі; Востраў Мэн; Востраў Джэрсі. Тэрміны: ≤2 кг 10–18 дзён; 2–10 кг 10–20 дзён | ≤2 кг: L+W+H ≤ 900 мм, але найбольшы бок ня можа быць даўжэйшы за 600 мм 2–10 кг: L+W+H ≤ 2000 мм, але найбольшы бок ня можа быць даўжэйшы за 1050 мм | 0–0,1: 10,13 0,101–0,25: 12,01 0,251–0,5: 25,19; 1,001–1,5: 40,54; 1,501–2: 56,13; 2,001–5: 39,38; 5,001–10: 63,38 | Еўропа 3: простае сярэдняе па краінах зоны. Для краінаў ЕС улічаны 21% ПДВ (PVM), не-ЕС = 0%. 2–10 кг: цана па верхняй мяжы (5/10 кг). |
| Lietuvos paštas ≤2 кг: Siunta M su sekimu 2–10 кг: Pašto siuntinys (registered) | Літоўская пошта (14-22 працоўных дзён) | Паўночная Амерыка (спіс краін — як у зоне на сайце). | ≤2 кг: L+W+H ≤ 900 мм, але найбольшы бок ня можа быць даўжэйшы за 600 мм 2–10 кг: L+W+H ≤ 2000 мм, але найбольшы бок ня можа быць даўжэйшы за 1050 мм | 0–0,1: 6,89 0,101–0,25: 9,77 0,251–0,5: 11,42; 0,501–1: 20,48; 1,001–1,5: 32,25; 1,501–2: 42,55; 2,001–5: 45,68; 5,001–10: 81,66 | 40% ЗША + 40% Канада + 20% астатнія. 2–10 кг: цана па верхняй мяжы (5/10 кг). |
| Lietuvos paštas ≤2 кг: Siunta M su sekimu 2–10 кг: Pašto siuntinys (registered) | Літоўская пошта (18-28 працоўных дзён) | Паўднёвая Амерыка (спіс краін — як у зоне на сайце). | ≤2 кг: L+W+H ≤ 900 мм, але найбольшы бок ня можа быць даўжэйшы за 600 мм 2–10 кг: L+W+H ≤ 2000 мм, але найбольшы бок ня можа быць даўжэйшы за 1050 мм | 0–0,1: 8,53 0,101–0,25: 9,69 0,251–0,5: 12,94; 0,501–1: 18,78; 1,001–1,5: 29,24; 1,501–2: 40,50; 2,001–5: 49,17; 5,001–10: 87,94 | Простае сярэдняе па зоне. 2–10 кг: цана па верхняй мяжы (5/10 кг). |
| Lietuvos paštas ≤2 кг: Siunta M su sekimu 2–10 кг: Pašto siuntinys (registered) | Літоўская пошта (10-28 працоўных дзён) | Азія (спіс краін — як у зоне на сайце). | ≤2 кг: L+W+H ≤ 900 мм, але найбольшы бок ня можа быць даўжэйшы за 600 мм 2–10 кг: L+W+H ≤ 2000 мм, але найбольшы бок ня можа быць даўжэйшы за 1050 мм | 0–0,1: 6,01 0,101–0,25: 6,49 0,251–0,5: 8,09; 0,501–1: 11,50; 1,001–1,5: 17,55; 1,501–2: 20,52; 2,001–5: 35,64; 5,001–10: 60,80 | 70% Грузія + 30% астатнія. 2–10 кг: цана па верхняй мяжы (5/10 кг). |
| Lietuvos paštas ≤2 кг: Siunta M su sekimu 2–10 кг: Pašto siuntinys (registered) | Літоўская пошта (16-30 працоўных дзён) | Афрыка (спіс краін — як у зоне на сайце). | ≤2 кг: L+W+H ≤ 900 мм, але найбольшы бок ня можа быць даўжэйшы за 600 мм 2–10 кг: L+W+H ≤ 2000 мм, але найбольшы бок ня можа быць даўжэйшы за 1050 мм | 0–0,1: 7,50 0,101–0,25: 8,69 0,251–0,5: 11,11; 0,501–1: 17,12; 1,001–1,5: 28,24; 1,501–2: 40,44; 2,001–5: 43,04; 5,001–10: 75,74 | Простае сярэдняе па зоне. 2–10 кг: цана па верхняй мяжы (5/10 кг). |
| Lietuvos paštas ≤2 кг: Siunta M su sekimu 2–10 кг: Pašto siuntinys (registered) | Літоўская пошта (15-30 працоўных дзён) | Аўстралія і акіянія (спіс краін — як у зоне на сайце). | ≤2 кг: L+W+H ≤ 900 мм, але найбольшы бок ня можа быць даўжэйшы за 600 мм 2–10 кг: L+W+H ≤ 2000 мм, але найбольшы бок ня можа быць даўжэйшы за 1050 мм | 0–0,1: 9,04 0,101–0,25: 12,38 0,251–0,5: 14,93; 0,501–1: 25,90; 1,001–1,5: 40,10; 1,501–2: 52,47; 2,001–5: 64,69; 5,001–10: 119,81 | 70% Аўстралія + 30% астатнія. 2–10 кг: цана па верхняй мяжы (5/10 кг). |
Калі вам не хапае нейкага дадатковага класа тавару, няма вашай вобласці ці горада, звяжыцеся, калі ласка, з намі ([email protected]).
Дадаванне палітыкі дастаўкі
Вы можаце дадаць сваю палітыку дастаўкі. Яна можа ўключаць:
- Час апрацоўкі: колькі часу патрабуецца для апрацоўкі замоў перад адпраўкай;
- Умовы дастаўкі: як і калі адбываецца дастаўка, якія службы дастаўкі выкарыстоўваюцца;
- Умовы вяртання: правілы і тэрміны для вяртання тавараў. Звярніце ўвагу: калі вы не прапішаце свае ўмовы, будуць дзейнічаць ўмовы нашага маркетплэйса.
Каб дадаць палітыку дастаўкі, у раздзеле «Дастаўка» → «Пстрыкніце тут, каб дадаць палітыку дастаўкі».

РАЗДЗЕЛ 4. ДАДАВАННЕ ТАВАРАЎ
Варыянты дадавання
- Па аднаму
Падыходзіць для невялікай колькасці тавараў ці калі яшчэ няма базы сваіх тавараў. Проста запоўніце форму дадавання тавару ў панэлі кіравання прадаўца. - Імпартаваць масава
Праз CSV ці TXT файлы. Зручна для вялікага асартыменту ці тавараў, апублікаваных на іншых платформах ці ўласным сайце. - Дубляванне
Калі такі ж тавар ужо прадаецца на маркетплэйсе іншымі прадаўцамі, вы можаце скарыстацца функцыяй дублявання. Гэта дазваляе капіяваць асноўныя звесткі тавару і змяняць толькі неабходныя дэталі, напрыклад цану і наяўнасць.
Для дадавання тавараў перайдзіце ў «Мой конт» → «Панэль кіравання прадаўца» → «Тавары».

Абавязковыя звесткі аб тавары
Пры дадаванні тавару неабходна падаць наступныя звесткі:
- Загаловак тавару: дакладны і апісальны.
- Тып тавару: для большасці выпадкаў пасуе «Просты» тып, але ў выпадку калі тавар мае некалькі характарыстык, (напр. некалькі варыянтаў колеру, ці некалькі памераў), то выбірайце «Варыянтны». «Згрупаваны тавар» - калі вы маеце некалькі звязаных тавараў, якія дапаўняюць адно аднаго (напр. розныя тамы кнігі)
- Цана: у еўра.
- Катэгорыя: выберыце найбольш адпаведную катэгорыю для вашага тавару.
- Фотаздымкі: запампуйце якасныя здымкі і малюнкі (мінімум адзін).
- Апісанне:
«Кароткае апісанне» - абавязковае, яно паказваецца ў асноўнай частцы тавару, побач са здымкамі, коштамі і кнопкай дадавання ў кошык. Апішыце асноўныя характарыстыкі, перавагі і інш. Раздзел «Апісанне» - гэта неабавязковае разгорнутае апісанне, якое паказваецца асобнай укладкай у ніжняй частцы карткі тавару. Вы можаце згенераваць апісанні з дапамогай убудаванага штучнага інтэлекту (гл. відэа ніжэй) - Дастаўка і падатак: выберыце свой падатковы статус, клас і клас дастаўкі (гл. раздзел «Наладжванне дастаўкі»). Калі вы, напрыклад, гандлюеце як фізічная асоба, то абірайце падатковы статус «Няма». Калі як юрыдычная асоба і з ПДВ, то клас «Стандарт».
- Атрыбуты: Абавязкова дадайце характарыстыкі тавару (напр. колер, колькасць старонак і г.д.). Калі вы адзначаеце характарыстыкі ў гэтых палях, асноўныя з іх аўтаматычна трапляюць у фільтры крамы. Гэта значна палягчае пакупнікам пошук патрэбных тавараў на сайце. Калі няма пэўнага атрыбута ці значэння, вы можаце дадаць свой варыянт.
- SEO, ключавыя словы: гэтая дадатковая магчымасць, якая дапамагае прасунуць ваш тавар у пашуковых сістэмах, з'яўляецца пасля захавання тавару.
⚠️ Звярніце ўвагу, што беларуская мова першасная і абавязковая. Калі тавар не мае беларускай версіі, ён не будзе апублікаваны.
Калі вы хочаце дадаць версіі на іншай мове (рускай або англійскай), звяжыцеся з нашай камандай (мы працуем над аўтаматызацыяй гэтай функцыянальнасці).
Патрабаванні да якасці здымкаў тавару
- Прапорцыя 5:6, вертыкальная арыентацыя
- Разрозненне: не менш за 1000х1200 пікселяў. Ідэальна 1920х2304
- Памер: да 1 мб
- Фармат: JPEG
- Чыстасць і выразнасць: без шумоў і размыццяў
- Alt-тэкст: пазначце альтэрнатыўны тэкст для кожнай выявы, напрыклад, "кофта з доўгімі рукавамі". Гэта дапамагае пошукавым сістэмам лепш разумець змест малюнка, паляпшаючы прасоўванне вашага тавару, і забяспечвае доступнасць кантэнту для карыстальнікаў з абмежаваным зрокам, якія выкарыстоўваюць экранныя чытальнікі.
Продаж тавараў па перадзамове
Калі тавар яшчэ не гатовы да адпраўкі, але вы ўжо можаце прыняць замову, выкарыстоўвайце перадзамову.
Гэта падыходзіць, напрыклад, для тавараў, якія вырабляюцца пасля афармлення замовы: упрыгожванняў, адзення, handmade-тавараў, аўтарскіх вырабаў, друку на замову або іншых тавараў з індывідуальнай падрыхтоўкай.
Перадзамова дазваляе пакупніку аформіць замову загадзя. Пры гэтым у картцы тавару будзе бачна, што тавар даступны для перадзамовы, а таксама праз які тэрмін ён будзе гатовы да адпраўкі.
Як уключыць перадзамову
Падчас дадавання або рэдагавання тавару адкрыйце раздзел «Запасы».
Далей зрабіце наступнае:
- Уключыце «Кіраванне запасам тавару».
- Калі гатовых адзінак тавару няма, у полі «Колькасць у наяўнасці» пастаўце 0.
- У полі «Дазвол перадзамоў» выберыце «Дазволіць, але апавясціць кліента».
- Захавайце змены ў тавары.

наладжванне перадзамовы ў раздзеле «Запасы»
Гэты варыянт дазваляе пакупніку купіць тавар, але адначасова паказвае, што тавар даступны менавіта па перадзамове.
Калі тавар часткова ёсць у наяўнасці, пазначце фактычную колькасць гатовых адзінак. Перадзамова будзе патрэбная для выпадку, калі пакупнікі замовяць больш, чым ёсць цяпер у наяўнасці.
Як пазначыць тэрмін падрыхтоўкі
Для перадзамовы важна паказаць, праз колькі часу тавар будзе гатовы да адпраўкі.
Гэты тэрмін трэба задаваць у полі «Гатовы для адпраўкі праз».
Выберыце адпаведны варыянт, напрыклад:
- 1–3 працоўныя дні;
- 3–5 працоўных дзён;
- 10–15 працоўных дзён;
- 3–4 тыдні.

выбар тэрміну гатоўнасці да адпраўкі
Пасля гэтага пакупнік убачыць у картцы тавару, напрыклад:
Гатовы для адпраўкі праз 10–15 працоўных дзён
Гэта азначае не час самой дастаўкі, а час, які патрэбны вам, каб падрыхтаваць тавар да адпраўкі.
У апісанні тавару можна пакінуць толькі кароткае тлумачэнне, калі гэта сапраўды патрэбна. Напрыклад:
Тавар вырабляецца пасля афармлення замовы.
У палітыцы дастаўкі крамы можна напісаць агульнае правіла. Напрыклад:
Для тавараў, якія ёсць у наяўнасці, падрыхтоўка да адпраўкі звычайна займае 1–3 працоўныя дні. Для тавараў па перадзамове тэрмін пазначаецца ў картцы канкрэтнага тавару.
Што ўбачыць пакупнік
Калі перадзамова наладжана правільна, пакупнік убачыць:
- тэрмін гатоўнасці да адпраўкі ў картцы тавару;
- пазнаку «Даступна для перадзамовы»;
- тую ж інфармацыю ў кошыку перад афармленнем замовы.

тэрмін гатоўнасці і перадзамова ў картцы тавару

інфармацыя пра перадзамову ў кошыку
Гэта дапамагае пакупніку адразу зразумець, што тавар можна купіць цяпер, але ён будзе падрыхтаваны і адпраўлены пазней.
Мадэрацыя і публікацыя
Пасля дадавання тавараў яны праходзяць мадэрацыю адміністратарам маркетплэйсу. Каб сачыць за статусам мадэрацыі і публікацыі вашых тавараў, перайдзіце ў «Мой конт» → «Панэль кіравання прадаўца» → «Тавары».
Дакладнае і якаснае афармленне тавару павялічвае шанец, што ў будучыні тавары вашай крамы будуць публікавацца аўтаматычна, без мадэрацыі.
⚠️ Калі ласка, калі нейкі тавар скончыўся ці вы хочаце паставіць продаж на паўзу, проста змяніце статус наяўнасці або перанясіце яго ў чарнавікі. Не выдаляйце цалкам.
РАЗДЗЕЛ 5. АПРАЦОЎКА ЗАМОВЫ
У гэтым раздзеле тлумачым, як апрацоўваць замовы ў панэлі прадаўца: як адкрыць замову, праверыць яе звесткі, дадаць заўвагу кліенту, стварыць дастаўку, абнавіць яе статус і правільна завяршыць замову.
Як адкрыць замову
Усе замовы знаходзяцца ў раздзеле «Замовы» вашай панэлі прадаўца.
Каб адкрыць замову і перайсці да яе падрабязнасцяў, выкарыстоўвайце кнопку «Прагляд» (з абразком вока).
Не націскайце кнопку «Выканаць», калі вам трэба проста адкрыць замову для праверкі або апрацоўкі.
Кнопка «Прагляд» адкрывае старонку замовы, а «Выканаць» выкарыстоўваецца ўжо для змены яе статусу.

спіс замоў і кнопка «Прагляд»
Што праверыць унутры замовы
Пасля адкрыцця замовы праверце:
- якія пазіцыі ўваходзяць у замову;
- колькасць тавараў;
- суму замовы і дастаўкі;
- статус замовы;
- адрас платніка і адрас дастаўкі;
- кантактныя звесткі пакупніка;
- ці ёсць ужо заўвагі і звесткі пра дастаўку.
Гэта дапаможа зразумець, што менавіта вы адпраўляеце цяпер і які наступны крок трэба зрабіць.

адкрытая замова з асноўнымі блокамі
Заўвага кліенту і асабістая заўвага
Унутры замовы вы можаце дадаваць заўвагі.
Заўвага кліенту — гэта паведамленне для пакупніка. Яе зручна выкарыстоўваць, калі трэба паведаміць:
- што замова ўжо рыхтуецца да адпраўкі;
- што яна будзе адпраўленая ў бліжэйшы час;
- што код адсочвання будзе дададзены пазней;
- любую іншую важную інфармацыю па замове.
Асабістая заўвага — гэта ўнутраная нататка толькі для вас. Яна не адпраўляецца пакупніку і можа выкарыстоўвацца для ўласных напамінаў або каментароў.
Каб дадаць заўвагу, увядзіце тэкст, выберыце патрэбны тып заўвагі і пстрыкніце «Дадаць заўвагу».

даданне заўвагі кліенту
Калі кода адсочвання няма
Калі вы адпраўляеце тавары без коду адсочвання або код адсочвання яшчэ не атрыманы, лепш дадаць заўвагу кліенту і паведаміць, калі замова будзе адпраўленая або што звесткі для адсочвання будуць дададзены пазней.
Як стварыць дастаўку
Калі код адсочвання ўжо ёсць, у блоку «Дастаўкі» пстрыкніце «Стварыць новую дастаўку».

кнопка «Стварыць новую дастаўку»
Пасля гэтага адкрыецца форма дастаўкі.
Як запоўніць звесткі пра дастаўку
Пры стварэнні дастаўкі:
- абавязкова адзначце, якія пазіцыі вы адпраўляеце;
- пры неабходнасці адкарэктуйце колькасць;
- выберыце статус дастаўкі;
- пазначце дату адпраўкі;
- увядзіце нумар для адсочвання;
- дадайце назву дастаўніка;
- дадайце спасылку для адсочвання;
- пры неабходнасці пакіньце каментар для пакупніка.
Калі вы хочаце, каб пакупнік атрымаў паведамленне пра адпраўку, адзначце птушачкай поле «Апавясціць кліента пра дэталі дастаўкі».
Пасля гэтага націсніце «Стварыць дастаўку».

форма стварэння дастаўкі
Калі службы дастаўкі няма ў спісе
Калі патрэбнай службы дастаўкі няма ў стандартным спісе, выберыце варыянт «Іншы».
У такім выпадку трэба абавязкова запоўніць:
- назву дастаўніка;
- нумар для адсочвання;
- URL адсочвання.
Гэта дазволіць пакупніку зразумець, праз якую службу адпраўлена пасылка і як яе можна адсочваць.
Частковая адпраўка замовы
Калі ў замове некалькі пазіцый, вы можаце адпраўляць іх не ўсе адразу, а часткамі.
У такім выпадку пры стварэнні дастаўкі трэба адзначыць толькі тыя пазіцыі, якія сапраўды адпраўляюцца цяпер.
Гэта важна, каб звесткі пра дастаўку былі дакладныя і пакупнік не атрымаў памылковае паведамленне, што адпраўлена ўся замова цалкам, калі гэта яшчэ не так.
Ліст пасля стварэння дастаўкі
Пасля стварэння дастаўкі пакупнік атрымлівае ліст са звесткамі пра адпраўленне. У ім будуць паказаныя:
- дастаўнік;
- нумар дастаўкі;
- дата адпраўкі;
- статус дастаўкі;
- каментар;
- спіс адпраўленых тавараў.

ліст пакупніку пасля стварэння дастаўкі
Як абнавіць статус дастаўкі
Калі статус дастаўкі змяніўся, адкрыйце існуючую дастаўку, абнавіце поле «Статус дастаўкі» і націсніце «Абнавіць дастаўку».
Напрыклад, калі пасылка ўжо дастаўленая, трэба змяніць статус на «Дастаўлена».

абнаўленне статусу дастаўкі
Статус замовы і статус дастаўкі — гэта не адно і тое ж
Статус дастаўкі паказвае, што адбываецца менавіта з пасылкай.
Напрыклад: яна яшчэ ў дарозе або ўжо дастаўленая.
Статус замовы паказвае, на якім этапе знаходзіцца сама замова ў краме.
Гэта два розныя статусы, і іх трэба абнаўляць асобна.
Напрыклад:
- вы можаце стварыць дастаўку і пазначыць, што пасылка ў дарозе;
- пазней абнавіць статус дастаўкі на «Дастаўлена»;
- і толькі пасля гэтага змяніць саму замову на «Выкананая».
Гэта важна, каб:
- пакупнік атрымліваў правільныя паведамленні;
- у панэлі прадаўца адлюстроўваўся актуальны стан замовы;
- замова карэктна пераходзіла ў завершаны статус.
Як завяршыць замову
Калі замова ўжо цалкам завершаная, у блоку «Агульныя звесткі» выберыце для яе статус «Выкананая» і пстрыкніце «Абнавіць».

змяненне статусу замовы на «Выкананая»
Звычайна гэта робіцца пасля таго, як дастаўка завершаная цалкам і пакупнік ужо атрымаў тавары (статус дастаўкі «Дастаўлена») або калі вы ўпэўненыя, што замова выкананая цалкам і пакупнік ужо атрымаў тавары.
Ліст пасля завяршэння замовы
Пасля таго як замова атрымлівае статус «Выкананая», пакупнік атрымлівае фінальны ліст пра завяршэнне замовы.

фінальны ліст пакупніку пасля завяршэння замовы
Відэаінструкцыя
Ніжэй вы можаце паглядзець відэа з пакрокавым прыкладам апрацоўкі замовы.
РАЗДЗЕЛ 6. ІНТЭГРАЦЫЯ З PRINTFUL
Printful — сэрвіс друку на замову і адпраўкі тавараў (print-on-demand), які дазваляе прадаўцам ствараць і прадаваць уласныя тавары без неабходнасці захоўваць іх на складзе. Printful прапануе аўтаматызаваны працэс вырабу, упакоўкі і адпраўкі, інтэгруючыся з маркетплэйсам.
Як падключыць Printful да вашай крамы
- Перайдзіце ў «Мой конт» → «Панэль кіравання прадаўца» → «Налады» → «Printful».
- Пстрыкніце «Злучыць з Printful».
- Дайце доступ Printful да вашай крамы.

⚠️ Рэкамендуецца стварыць новую краму ў Printful замест падключэння ўжо існуючай, каб пазбегнуць канфліктаў у сінхранізацыі замоў і справаздачах.
Дадаванне тавараў праз Printful
Пасля паспяховага падключэння да Printful:
- Стварыце тавар у вашым кабінеце Printful.
- Захавайце тавар і ён аўтаматычна з'явіцца ў вашай панэлі кіравання на нашым маркетплэйсе.
- Пасля апрацоўкі тавар атрымае статус «online» з пазнакай Printful.
Калі не імпартавалася табліца памераў (Size Guide), пстрыкніце кнопку «Size Guide» у картцы рэдагавання тавару.
Сінхранізацыя змяненняў
Змяненні, якія робяцца ў Printful, аўтаматычна абнаўляюцца ў панэлі кіравання на нашым маркетплэйсе. Калі вы рэдагуеце тавары ў панэлі кіравання Kamaroŭka, гэтыя змены не адлюстроўваюцца ў Printful і могуць быць перазапісаны пры наступным абнаўленні ў Printful.
Калі тавар або яго варыянты выдаляюцца ў Printful, яны таксама будуць аўтаматычна выдалены з Kamaroŭka.
Гэта зроблена для таго, каб можна было адрозніць цэны крамы ад першапачатковых у Printful.
Пасля замовы ў вашай панэлі кіравання будзе бачны дакладны разлік: сума, якую плаціць пакупнік, сума Printful і ваш прыбытак.
⚠️ Калі вы адключыцеся ад Printful, вашы тавары стануць чарнавікамі. Пры паўторным падключэнні трэба будзе апублікаваць тавары ўручную.
Дастаўка праз Printful
Каб уключыць стандартныя тарыфы Printful, уключыце «Спосабы дастаўкі Printful» у вашай панэлі кіравання прадаўца. Цяпер тавары, створаныя ў Printful, будуць адпраўляцца аўтаматычна і не патрабуюць ручной апрацоўкі адпраўлення прадаўцом.

На гэтым усё. Спадзяёмся, што гэты артыкул дапаможа хутка пачаць працу на нашым маркетплэйсе! Калі ёсць пытанні, удакладненні ці хацелі б атрымаць інструкцыі па іншым тэмам — звяртайцеся ў службу падтрымкі.





