Як падае сьнег, як расьце трава | Алесь Аркуш
7,50 €
+ стоимость доставки
Новая кніга прозы Алеся Аркуша аб’яднала мастацка-дакумэнтальны раман «Мясцовы час» і шэраг апавяданняў, напісаных у розныя гады. Аматары айчыннай андэграўнднай культуры канца 80-х – пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя сустрэнуць у рамане шматлікіх вядомых дзеячаў літаратуры, музыкі і мастацтва таго перыяду – ад Сержука Сокалава-Воюша да Юрыя Гуменюка, ад Лявона Вольскага да Сержа Мінскевіча і многіх-многіх іншых. Падзеі, апісаныя ў рамане, таксама адметныя – ад заснавання і акцыяў Таварыства Вольных Літаратараў да гісторый вакол полацкага рок-гурта «Мясцовы час». Кніга будзе цікавая ня толькі шанавальнікам нефармальнай, андэграўнднай беларускай культуры, але і шматлікім даследчыкам, бо на гэтых старонках паўстае і ўрэчаісніваецца Час – самы мудры і справядлівы гісторык.
-
Евро - EUR
-
United States dollar - USD
-
Польский злотый - PLN
-
Швейцарский франк - CHF
-
Чешская крона - CZK
-
Датская крона - DKK
-
Фунт стерлингов - GBP
-
Венгерский форинт - HUF
-
Норвежская крона - NOK
-
Шведская крона - SEK
Алесь Аркуш, сапраўднае прозвішча Козік (нар. 28 мая 1960, Жодзіна) – беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Член беларускага ПЭН-цэнтра.
Скончыў Жодзінскі політэхнічны тэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Літаратурны псеўданім – Алесь Аркуш, узяў у 1984 годзе. З 1987 года жыве ў Полацку. Уваходзіў у літаратурнае таварыства «Тутэйшыя». З 1989 выдаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў і выдавецкую суполку «Полацкае ляда». Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху «Калосьсе». Старшыня арганізацыйнага камітэта літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес».
Піша вершы, прозу, эсэістыку, крытычныя артыкулы. Аўтар каля дзесяці зборнікаў паэзіі і трох зборнікаў эсэістыкі «Выпрабаваньне развоем» (2000), «Аскепкі вялікага малюнку» (2007), «Брызгалаўка» (разам з Барысам Козікам, 2009), раманаў «Палімпсэст» (2012), «Мясцовы час» (2014), «Захоп Беларусі марсіянамі» (2016), «Сядзіба»[1] (2017), «Спадчына»[2] (2018). Аўтар тэксту гімна горада Полацка і песень шэрагу рок-гуртоў: «Мясцовы час», «RIMA». Адзін з аўтараў штотыднёвіка «Наша Ніва», часопісаў «Arche» і «Дзеяслоў».
Алесь Аркуш член беларускага ПЭН-цэнтра. Друкаваўся ў польскіх часопісах: «Kartki» (Беласток), «Czas Kultury» (Познань) і «Borussia» (Ольштын).
Shipping Countries: Польша, Дания, Украина, Хорватия, Австрия, Латвия, Германия, Словакия, Греция, Литва, Беларусь, Словения, Франция, Италия, Чешская Республика, Швеция, Финляндия, Исландия, Швейцария, Португалия, Испания, Румыния, Ирландия, Болгария, Норвегия, Эстония, Лихтенштейн, Венгрия, Бельгия, Нидерланды, Канада, США
Вес | 0,180 кг |
---|---|
Автор | |
Выдавецтва | |
Литература | |
Вокладка | |
Мова | |
Жанр | , , |
ISBN |
978-83-67937-30-6 |
Год выдання |
2024 |
Колькасць старонак |
172 |
Краіна вытворчасці |
Информация о продавце
- Название магазина: Kamunikat
- Продавец Kamunikat
-
Адрес:
Proletariacka
11
15-449 Беласток
Польша - Рейтинг отсутствует!