1. Рэгістрацыя і стварэнне конта

    1. Зарэгіструйцеся на маркетплэйсе як прадавец.

    2. Запоўніце профіль прадаўца: дадайце кантактную інфармацыю, апісанне крамы, лагатып.

    3. Прайдзіце спраўджанне.

  2. Дадайце тавары

    1. Стварыце прывабныя назвы, якасныя фатаграфіі і падрабязныя апісанні. Картка тавару абавязкова павінна мець беларускамоўную версію.

    2. Выкарыстоўвайце правільныя катэгорыі, цэтлікі і ключавыя словы для лепшай бачнасці ў пошуку.

    3. Забяспечвайце наяўнасць неабходнай колькасці тавараў.

    4. Усталюйце канкурэнтныя цэны.

    5. Чакайце на публікацыю тавараў на сайце

  3. Абслугоўванне кліентаў і кіраванне заказамі

    1. Хутка рэагуйце на пытанні і звароты кліентаў.

    2. Забяспечце своечасовую апрацоўку і адпраўку заказаў.

    3. Своечасова змяняйце статус замовы.

  4. Даследуйце рынак і попыт

    1. Аналізуйце рынак, каб зразумець, якія тавары карыстаюцца попытам.

    2. Вызначце сваю мэтавую аўдыторыю.

    3. Рэкламуйце свае тавары.

    4. Для павелічэння продажу праводзьце акцыі і рабіце зніжкі.

Варыянты дадавання

На маркетплейсе існуюць некалькі спосабаў дадавання тавараў:

  1. Па аднаму: Гэты спосаб падыходзіць для тых, хто мае невялікую колькасць тавараў. Проста запоўніце форму дадавання тавару ў панэлі кіравання прадаўца.

  2. Імпартаваць масава: Калі ў вас вялікі асартымент, можна выкарыстоўваць масавае дадаванне тавараў праз імпарт з CSV ці TXT файлаў. Гэта значна ашчаджае час і дазваляе дадаць адразу вялікую колькасць пазіцый.

  3. Дубляванне: Калі той жа тавар ужо прадаецца на маркетплейсе іншымі прадаўцамі, вы можаце скарыстацца функцыяй дублявання. Гэта дазваляе капіяваць асноўныя звесткі тавару і змяняць толькі неабходныя дэталі, напрыклад цану і наяўнасць.

Для дадавання тавараў перайдзіце ў «Мой конт» «Панэль кіравання прадаўца» «Тавары».

Абавязковыя звесткі аб тавары

Пры дадаванні тавара неабходна падаць наступныя звесткі:

  • Загаловак тавару: Дакладная і апісальная.
  • Цана: Усталюйце актуальную і канкурэнтную цану.
  • Катэгорыя: Выберыце адпаведную катэгорыю для вашага тавару.
  • Фотаздымкі: Запампуйце якасныя здымкі і малюнкі (мінімум адзін).
  • Апісанне: Поўнае апісанне тавару, уключна з яго характарыстыкамі і перавагамі.
  • Дастаўка і падатак: Выберыце сваю падатковую сістэму.
  • Атрыбуты: Дадайце характырыстыкі тавару ў структураванныя выглядзе (колер, колькасць старонак і г.д.). Калі няма наяўнага атрыбута ці значэння, дадайце свой варыянт.

:warning: Звярніце ўвагу, што беларуская мова першасная і абавязковая. Калі тавар не мае беларускай версіі, ён не публікуецца.

Калі вы хочаце дадаць версіі на іншай мове (рускай або англійскай), неабходна звязацца з нашай камандай для атрымання адпаведных правоў (гэтая фунцыянальнасць не аўтаматызаваная).

Патрабаванні да якасці здымкаў тавару

Фотаздымкі павінны адпавядаць наступным крытэрам:

  • Прапорцыя 5:6
  • Разрозненне: Не менш за 1000х1200 пікселяў. Ідэальна 1920х2304
  • Памер: не больш за 1 мб
  • Фармат: JPEG
  • Чыстасць і выразнасць: Без шумоў і размыццяў
  • Alt-тэкст: Пазначце альтэрнатыўны тэкст (alt text) для кожнага малюнка, напрыклад, "кофта з доўгімі рукавамі". Гэта дапамагае пошукавым сістэмам лепш разумець змест малюнка, паляпшаючы SEO, і забяспечвае доступнасць кантэнту для карыстальнікаў з абмежаваным зрокам, якія выкарыстоўваюць экранныя чытальнікі.

Мадэрацыя і публікацыя

Пасля дадавання тавараў яны праходзяць мадэрацыю адміністратарам маркетплейсу. Каб сачыць за статусам мадэрацыі і публікацыі вашых тавараў, перайдзіце ў «Мой конт» «Панэль кіравання прадаўца» «Тавары».

Дакладнае і якаснае афармленне тавару павялічвае шанец, што ў будучыні тавары вашай крамы будуць дадавацца аўтаматычна, без мадэрацыі.

Кошт паслуг Kamaroŭka для прадаўцоў вызначаецца ў выглядзе камісіі ад продажу (у сярэднім 11,3% ад кошту тавару), што адпавядае ніжняй мяжы тарыфаў сусветных маркетплейсаў. Гэта плата, якую прадавец сплочвае маркетплейсу за кожную паспяховы продаж.

Напрыклад, прадпрымальніца Яна прадала дызайнерскую кашулю за 100 еўра. Калі тарыф для катэгорыі «Адзенне» складае 15%, Яна плаціць маркетплейсу 15 еўра як камісію. Такім чынам, на яе балансе на маркетплейсе застанецца 85 еўра.

Гэтыя тарыфы дапамагаюць маркетплейсу падтрымліваць платформу, а таксама забяспечваюць якаснае абслугоўванне для прадаўцоў і пакупнікоў.

Калі вы ўбачыце на іншых маркетплэйсах (Amazon, Temu, Ebay, Aliexpress, Etsy, Allegro, Ozon) меншыя стаўкі, напішыце нам і мы знізім свае.

Табліца дзейных тарыфаў (на 23 ліпеня 2024 году)

Беларуская

Русский

English

Стаўка

  1. Адзенне і аксесуары

  1. Одежда и аксессуары

  1. Clothing & Accessories

15%

  • Жанчынам

  • Женская

  • Women

 

  • Мужчынам

  • Мужская

  • Men

 

  • Дзецям

  • Детская

  • Children

 

  • Абутак

  • Обувь

  • Shoes

 

  • Аксесуары

  • Аксессуары

  • Accessories

12%

  • Тавары для догляду за адзеннем

  • Товары для ухода за одеждой

  • Clothing Care Products

 

  1. Дом і сад

  1. Дом и сад

  1. Home & Garden

13%

  • Мэбля

  • Мебель

  • Furniture

8%

  • Тэкстыль

  • Текстиль

  • Textiles

13%

  • Посуд

  • Посуда

  • Tableware

13%

  • Дэкор і інтэр'ер

  • Декор и интерьер

  • Decor & Interior

11%

- Карціны

- Картины

- Paintings

 

- Антыкварыят і калекцыянаванне

- Антиквариат и коллекционирование

- Antiques & Collectibles

13%

  • Асвятленне

  • Освещение

  • Lighting

 

  • Бытавая хімія

  • Бытовая химия

  • Household Chemicals

14%

  • Дача і сад

  • Дача и сад

  • Garden & Outdoors

14%

  • Сцягі

  • Флаги

  • Flags

 

  1. Для рамонту

  1. Для ремонта

  1. DIY & Tools

12%

  1. Электроніка і тэхніка

  1. Электроника и техника

  1. Electronics & Appliances

7%

  1. Хобі, спорт і адпачынак

  1. Хобби, спорт и отдых

  1. Hobbies, Sports & Recreation

10%

  • Музыка і фільмы

  • Музыка и фильмы

  • Music & Movies

9%

  • Гульні

  • Игры

  • Games

7%

  • Тавары для спорту

  • Товары для спорта

  • Sports & Outdoors

 

  • Творчасць і рукадзелле

  • Творчество и рукоделие

  • Arts & Crafts

 

  • Турызм, рыбалка, паляванне

  • Туризм, рыбалка, охота

  • Tourism, Hunting & Fishing

 

  1. Прыгажосць і здароўе

  1. Красота и здоровье

  1. Beauty & Health

11%

  1. Дзецям

  1. Детям

  1. Kids

11%

  1. Прадукты

  1. Продукты

  1. Food

6%

  • Бакалея

  • Бакалея

  • Grocery

 

  • Напоі

  • Напитки

  • Drinks

 

  • Ласункі

  • Сладости

  • Sweets

 

  1. Кнігі і адукацыя

  1. Книги и образование

  1. Books & Education

16%

  • Мастацкая літаратура

  • Художественная литература

  • Fiction Literature

 

  • Падручнікі і адукацыйныя матэрыялы

  • Учебники и образовательные материалы

  • Textbooks & Educational Materials

 

  • Немастацкая літаратура

  • Нехудожественная литература

  • Non-fiction Literature

 

  • Аўдыякнігі

  • Аудиокниги

  • Audiobooks

9%

  • Канцылярскія тавары

  • Канцелярские товары

  • Stationery & Office Supplies

9%

  • Лічбавыя кнігі

  • Цифровые книги

  • E-books

5%

  • Дзецям і падлеткам

  • Детям и подросткам

  • Kids & Teens

 

  1. Для жывёл

  1. Для животных

  1. Pets

11%

  1. Аўтатавары

  1. Автотовары

  1. Automotive

13%

У тых падкатэгорыях, дзе не пазначана стаўка, дзейнічае агульная стаўка катэгорыі, да якой належыць падкатэгорыя.

Стаўкі могуць змяняцца ў залежнасці ад палітыкі маркетплейсу, пра што прадаўцы будуць праінфармаваныя загадзя. Калі тарыфы змяняюцца, новыя ўмовы прымяняюцца да ўсіх тавараў, размешчаных на маркетплейсе.

Калі тавар замоўлены, мы налічваем камісію па тарыфу, які дзейнічаў на момант афармлення замовы.

У выпадку вяртання тавару ці скасавання замовы камісія з прадаўца не спаганяецца.

Іншыя паслугі і іх кошт

Kamaroŭka дае дадатковыя магчымасці, як прасоўвыванне і рэклама тавараў, што дазваляюць прадаўцам павялічыць продажы, але, ў сваю чаргу, патрабуюць дадатковых выдаткаў.

  • Прасоўванне тавараў: платныя паслугі для павелічэння бачнасці тавараў у спісе тавараў. Кошт 1 еўра, з працягласцю ў 10 дзён.
    Вы можаце самастойна ініцыяваць прасоўванне праз раздзел  «Рэкламаваць тавар» у наладах карткі тавару.

  • Рэклама на банерах: прадаўцы могуць выкарыстоўваць рэкламныя інструменты для прыцягнення большай колькасці пакупнікоў.

    • Асноўны банер на хатняй старонцы каштуе 3-5 еўра за 10 дзён.

    • Банер «Эксклюзіў» на хатняй старонцы каштуе 1-3 еўра за 10 дзён (для адзінкавых тавараў ці прадаваемых толькі на Kamaroŭka).
      Каб запытаць рэкламу на адным з банераў, дашліце ліст на электроную пошту info@kamarouka.com і апішыце ідэю. Мы разгледзім ваш запыт і паведамім пра далейшыя крокі. Рахунак за рэкламныя паслугі будзе выстаўлены асобна ад вашага балансу ў раздзеле «Адваротны вывад сродкаў».

Вывад сродкаў – гэта працэс пералічэння грошай, якія вы зарабілі на маркетплейсе, на ваш асабісты банкаўскі рахунак або плацежную сістэму. Маркетплейс мае два варыянты:

  • Па запыту прадаўца не часцей аднаго разу на два тыдні;

  • Аўтаматычна заробленныя грошы за паспяховую замову будуць перелічаны праз 30 дзён

Каб запытаць ці сачыць за вывадам сродкаў, перайдзіце у раздзел «Мой конт» «Панэль кіравання прадаўца» «Вывад сродкаў». Тут вы ўбачыце ваш баланс, плацежныя звесткі і спосабы аплаты.

Баланс

Вы атрымліваеце выплаты з вашага балансу, за ўсе завершаныя і пацверджаныя замовы. Заробленныя грошы з'яўляюцца на вашым балансе, калі замова мае статус «Выканана» і завершаны агульны тэрмін для вяртання тавараў 14 дзён.

Зрабіце запыт на вывод сродкаў, пстрыкнуўшы кнопку «Запыт на вывад сродкаў». Далей ўвядзіце суму і выберыце спосаб аплаты.

Праверка плацежных звестак

Сачыце за статусам запыту на вывад сродкаў у гэтай секцыі.

  • «Запыты, якія чакаюць разгляду»: запыт на вывад сродкаў патрабуе зацверджанне адміністратара. Апрацоўка запыту займае не болей за адзін банкаўскі дзень.

  • «Ухваленыя запыты»: ухвалены запыт будзе апрацаваны аўтаматычна ў той жа дзень. Варта адзначыць, што сродкі могуць паступіць на ваш рахунак не ў той жа дзень, а пазней з-за працы банкаў і плацежных сістэм.

  • «Скасаваныя запыты»: на жаль, запыт не ўхвалены. Прычынай можа быць запазычанасць, бягучы разгляд скаргі пакупніка і іншае.

Маркетплейс абавязкова апавясціць вас пра статус запыту і выплаты праз электронную пошту.

Тут вы таксама можаце скасаваць свай актыўны запыт

Спосабы аплаты

Тут вы можаце дадаць і рэдагаваць спосабы аплаты:

  • PayPal

  • Банкаўскі перавод

Пстрыкніце кнопку «Наладзіць», каб дадаць спосаб аплаты.

Асноўны спосаб аплаты адзначаны як «Перадвызначаны».

Каб змяніць ці выдаліць спосаб аплаты перайдзіце ў раздзел «Мой конт» «Панэль кіравання прадаўца» «Налады» «Аплата».

Адваротны вывад сродкаў

Калі вы карысталіся дадатковымі паслугамі маркетплейса, напрыклад рэклама, іх кошт будзе выстаўляцца ў 1-ы дзень кожнага месяца. Маркетплейс абавязкова апавясціць вас, калі сума для аплаты будзе выстаўлена.

Каб знайсці звесткі аб выплатах, перайдзіце ў раздзел «Мой конт» «Панэль кіравання прадаўца»  «Адваротны вывад сродкаў».

Правільнае наладжванне дастаўкі – гэта не толькі ключавы аспект поспеху вашага бізнесу, але і важная інфармацыя для пакупнікоў, якая дапамагае зрабіць абгрунтаваны выбар. Дакладная палітыка дастаўкі спрыяе празрыстасці і даверу, што вельмі важна для кліентаў. У гэтым артыкуле разгледзім, як наладзіць дастаўку і дадаць палітыку дастаўкі.

⚠️Звярніце ўвагу, пакуль дастаўка не наладжана, купіць ваш тавар будзе немагчыма.

Выбар зоны і наладжванне спосабу дастаўкі

Для наладжвання дастаўкі, перайдзіце ў раздзел «Мой конт» «Панэль кіравання прадаўца» «Налады» «Дастаўка».

Маркетплэйс прапануе наладжваць дастаўку па зонах. Для зручнасці, перадвызначаны розныя зоны:

  • Мясцовая

  • Унутры краіны

  • Еўропа

  • Паўночная Амерыка

  • Паўднёвая Амерыка
    і іншыя

Для кожнай зоны вы можаце выбраць розныя спосабы дастаўкі і, адпаведна, розныя сістэмы разліку коштаў.

Выберыце зону і пстрыкніце «Рэдагаваць» або «Дадаць спосаб дастаўкі».

Далей, у залежнасці ад зоны, выберыце краіну(-ы), вобласці, альбо абмяжуйце рэгіёны паштовымі індэксамі.

Потым пстрыкніце «+ Дадаць спосаб дастаўкі» і ў выплыўным акне выберыце спосаб дастаўкі, адпаведны зоне.

Напрыклад, для пакупнікоў, якія жывуць у вобласці, дзе знаходзіцца крама, Яна прапаноўвае самавываз і адзіную фіксаваную стаўку за дастаўку. Яна дадае адпаведныя спосабы ў зону «Мясцовая». У наладах канкрэтнага спосабу можна наладзіць розныя умовы і кошты для розных тыпаў (класаў) тавараў. Пстрыкніце «Рэдагаваць» пад адбранай назвай спосабу. Акрамя адзення, Яна прадае кнігі і вызначыла, што кнігі ў яе адносіцца да самых невялікіх рэчаў, якія яна адпраўляе. Таму для класа дастаўкі «маленькая рэч» яна вызначае кошт 2.60 эўра. Для больш вялікіх рэчаў – большы кошт. Самавываз – бясплатна. Такім чынам, для кожнай зоны можна дадаваць неабмежаваную колькасць спосабаў дастаўкі з рознымі ўмовамі, рэдагаваць іх і выдаляць.

Класы дастаўкі не будуць ужывацца, пакуль вы не пазначыце іх у раздзеле «Рэдагаваць тавар».

Калі вам не хапае нейкага дадатковага класа тавару, няма вашай вобласці ці горада, звяжыцеся, калі ласка, з намі (support@kamarouka.com).

Звярніце ўвагу, што Вы можаце скарыстацца зонай «Месцазнаходжанні, якія не ахопліваюцца вашымі іншымі зонамі», калі хочаце наладзіць агульныя спосабы дастаўкі для ўсіх краін, не наладжаных раней.

Дадаванне палітыкі дастаўкі

Вы можаце дадаць сваю палітыку дастаўкі. Яна можа ўключаць:

  1. Час апрацоўкі: Пакажыце, колькі часу вам патрабуецца для апрацоўкі замоў перад адпраўкай.

  2. Умовы дастаўкі: Апішыце, як і калі адбываецца дастаўка, якія службы дастаўкі выкарыстоўваюцца.

  3. Умовы вяртання: Усталюйце правілы для вяртання тавараў, уключна тэрмінамі і працэдурай вяртання. Звярніце ўвагу, што ўмовы павінны адпавядаць мінімальным умовам нашага маркетплэйса

Каб дадаць палітыку дастаўкі, у раздзеле «Дастаўка» «пстрыкніце тут, каб дадаць палітыку дастаўкі».