Люблю Беларусь | Павал Севярынец

9,50 

Кніга Паўла Севярынца «Люблю Беларусь» — гэта арыгінальная энцыклапедыя беларускай нацыянальнай ідэі. Аўтар праходзіць праз ключавыя складнікі нашай адметнасці — мову, гісторыю, асобаў, культуру, веру. Гэта кніга-любоў, кніга-моц. Яна забароненая ў Беларусі, але жыве дзякуючы беларусам у выгнанні. Незаменны падарунак для тых, хто шануе Беларусь і марыць пра яе вольную будучыню.

В наличии

Евро - EUR
  • Евро - EUR
  • United States dollar - USD
  • Польский злотый - PLN
  • Швейцарский франк - CHF
  • Чешская крона - CZK
  • Датская крона - DKK
  • Фунт стерлингов - GBP
  • Венгерский форинт - HUF
  • Норвежская крона - NOK
  • Шведская крона - SEK

Report Abuse
Описание

У першым выданьні кнігі «Люблю Беларусь» Аўтар выказваў шчырую падзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы кнігі: людзям, чые парады, кансультацыі й заўвагі былі каштоўным удакладненьнем да «Нацыянальнай ідэі»; маладафронтаўцам, якія набіралі й макетавалі тэкст; сябрам, якія спраўджвалі інфармацыю; бацькам; а таксама ўсім тым, хто маліўся за ажыцьцяўленьне гэтага выданьня. Сёньня сам Аўтар застаецца за кратамі ў Беларусі ўжо шосты год – ад 7 чэрвеня 2020 году – і ніякім чынам ня можа ўдзельнічаць у перавыданьні сваёй кнігі. Больш за тое, сама кніга прызнаная «экстрэмісцкай» і забароненая ў Рэспубліцы Беларусь. Але шмат беларусаў моляцца за хутчэйшае вызваленьне Аўтара, многія ахвяравалі грашовыя сродкі на выхад гэтага выданьня ў Польшы для беларускай дыяспары.

«Гэта трэба адчуць. Чым больш я ўслухоўваюся ў тры мэлядычныя склады яе імя, чым глыбей рассмакоўваю гэтыя сем гукаў, спрабуючы напрыканцы ўлавіць няісны, апошні, самы пранізьлівы, а ён усё прападае з празрыстай літарай; чым даўжэй любуюся гэтым хвалюючым, белым-белым з гарачай чырваньню сьцягам — тым больш веру. У мяне пачынае буйней біцца сэрца й кружыцца галава. Хочацца ціха заплюшчыць вочы й малітоўна, урачыста шаптаць пра сябе: Магутны Божа! Бязьмежная мудрасьць Твая! Невымерная ласка Твая! ДЗЯКУЮ Табе за тое, што я нарадзіўся менавіта ў ГЭТАЙ КРАІНЕ!.. У краіне ахвяраў, войнаў і катастрофаў, сярод народу геніяў і сьвятых. Сярод найвялікшых могільнікаў чалавечай гісторыі. У Сэрцы Эўропы, найважнейшым духовым цэнтры між Захадам і Ўсходам. Бо я веру, што Беларусь — гэта нешта намнога больш значнае, чым прынята думаць. Раз-пораз здаецца, што яшчэ сэкунда, і мы вось-вось спасьцігнем, скрышталізуем для сябе гэты момант ісьціны: настолькі празрыстая яго сутнасьць, настолькі ясна пабліскваюць, граюць грані чагосьці ідэальна цэласнага, так працінае — да іскрыстых сьлёзаў, да галюцынацыяў. І я ўвесь час паўтараю сам сабе: Беларусь, у якой мы маем гонар жыць, ча кае вялікая будучыня.»

Shipping

Shipping Countries: Польша, Дания, Украина, Хорватия, Австрия, Латвия, Германия, Словакия, Греция, Литва, Беларусь, Словения, Франция, Италия, Чешская Республика, Швеция, Финляндия, Исландия, Швейцария, Португалия, Испания, Румыния, Ирландия, Болгария, Норвегия, Эстония, Лихтенштейн, Венгрия, Бельгия, Нидерланды, Канада, США


Детали
Вес 0,7 кг
Габариты 20 × 13 × 1,3 см
Автор

Жанр

,

,

Литература

Мова

Выдавецтва

Год выдання

2024

ISBN

978-83-67471-32-9

Краіна вытворчасці

Колькасць старонак

620

Информация о продавце

Информация о продавце

  • Название магазина: Kamunikat
  • Продавец Kamunikat
  • Адрес: Proletariacka
    11
    15-449 Беласток
    Польша
  • Рейтинг отсутствует!
Местоположение

Product Location

Кастрычніцкая плошча, Мінск, Беларусь
Warranty Policy

You can return most Marketplace items within 30 days of receipt of shipment. To get information about the Return and Refund policies that may apply, please refer to Kamaroŭka’s Return policy.