Соня, стой! | Саша Гук
15,24 $
+ стоимость доставки
Аповесць-перадгісторыя ад беларускай аўтаркі пра дзяўчыну-падлетка, у жыцці якой утварыўся вір з таленту, хваробы, кахання і навакольных падзей. Тугі вузел эмоцый, які ўрэшце ператворыцца ў моц.
Кніга для падлеткаў
- Евро - EUR
- United States dollar - USD
- Польский злотый - PLN
- Швейцарский франк - CHF
- Чешская крона - CZK
- Датская крона - DKK
- Фунт стерлингов - GBP
- Венгерский форинт - HUF
- Норвежская крона - NOK
- Шведская крона - SEK
Соні пятнаццаць. Яна заканчвае дзявяты клас. Навокал — дарослыя праблемы, якія ніяк не можа рашаць падлетак, а ўнутры — наступствы дзіцячай траўмы. З мамай стасункі больш-менш, хоць тая і выстаўляла ў свой блог фоткі дачкі з цытатамі ейнага дзяцінства. З бацькам усё складана. Найлепшая сяброўка Ксюша можа бясконца пераздымаць для яе адзін і той жа ролік, а таксама пераказваць асабліва складаныя навіны, але ж нават яна не можа абараніць Соню ад яе самой.
І яшчэ ёсць Паша…
«Дзеянне аповесці адбываецца ў абсалютна актуальны час — 2010-я ў Мінску аж да часоў пандэміі і заканчваецца пратэстамі 2020-га. Строгая храналогія акурат разбіваецца скачкамі ў нядаўняе мінулае, што для падлетка-гераіні з’яўляецца самым што ні на ёсць натуральным дзяцінствам, але сюжэт рухаецца досыць страката менавіта за кошт сучасных метадаў. Камунікацыя праз мэсэнджары, апісанні лайкаў, гіфак, эмоджы і самога чакання паведамлення часам ствараюць сюжэт досыць вялікай часткі тэксту. Перамяшаныя з «традыцыйным» аповедам, яны даюць эфект пастаяннай прысутнасці каля той самай Соні, якую, між іншым, рэдка хто называе па імені. <…> У тэксце шмат болю — безумоўна, ён і мусіць быць, калі апавядальніца змагаецца з хваробай альбо з той хваляй навакольнага гвалту, які ахапіў яе ў жніўні 2020 года. Разам з тым ёсць і сумнаватая іронія, і гумар, і лёгкі сцёб, і смех праз слёзы, што, канечне, дадае даверу, калі чытаеш кніжку ад пачатку да канца.» — рэцэнзія Ціхана Чарнякевіча
*Перш чым везці гэтыя кнігі ў Беларусь, пераканайцеся, што гэта бяспечна.
Shipping Continents: Европа
Shipping Countries: Нидерланды, Бельгия, Венгрия, Германия, Португалия, Швеция, Литва, Испания, Турция, Хорватия, Италия, Латвия, Албания, Чешская Республика, Норвегия, Эстония, Сербия, Словакия, Франция, Ирландия, Люксембург, Мальта, Болгария, Дания, Румыния, Словения, Финляндия, Польша
Аўтар | |
---|---|
Выдавецтва | |
Литература | |
Вокладка | |
Жанр | |
Колькасць старонак |
140 |
ISBN |
978-83-68016-12-3-1 |
Только зарегистрированные клиенты, купившие данный товар, могут публиковать отзывы.
Информация о продавце
- Название магазина: Gutenberg Publisher
- Продавец Gutenberg Publisher
-
Адрес:
ul. Łobzowska
15-15
31-139 krakow
Польша - Рейтинг отсутствует!
Отзывы
Отзывов пока нет.