Тарыфы
На платформе Kamaroŭka вы можаце бясплатна і без абмежаванняў размяшчаць свае тавары, прадстаўляючы іх шырокай аўдыторыі пакупнікоў. Каб забяспечыць якасную працу платформы і падтрымліваць высокі ўзровень сэрвісу, мы спаганяем камісію толькі з паспяховых продажаў.
Табліца дзейных тарыфаў
| Катэгорыя | Падкатэгорыя | Стаўка |
|---|---|---|
| Адзенне і аксесуары | Жанчынам, Мужчынам, Дзецям, Абутак, Тавары для догляду за адзеннем | 15% |
| Аксесуары | 12% | |
| Дом і сад | Тэкстыль, Посуд, Карціны, Асвятленне, Сцягі, Дэкор і інтэр'ер (Антыкварыят і калекцыянаванне) | 13% |
| Мэбля | 8% | |
| Дэкор і інтэр'ер (усе, акрамя Антыкварыят і калекцыянаванне) | 11% | |
| Бытавая хімія, Дача і сад | 14% | |
| Для рамонту | 12% | |
| Электроніка і тэхніка | 7% | |
| Хобі, спорт і адпачынак | Тавары для спорту, Творчасць і рукадзелле, Турызм, рыбалка, паляванне | 10% |
| Музыка і фільмы | 9% | |
| Гульні | 7% | |
| Прыгажосць і здароўе | 11% | |
| Дзецям | 11% | |
| Прадукты | 6% | |
| Кнігі і адукацыя | Мастацкая і немастацкая літаратура, Падручнікі, Дзецям і падлеткам | 16% |
| Аўдыякнігі, Канцылярскія тавары | 9% | |
| Лічбавыя кнігі | 5% | |
| Для жывёл | 11% | |
| Аўтатавары | 13% |
Заўвагі:
- Калі ваш тавар належыць да падкатэгорыі, не пазначанай у табліцы, дзейнічае базавая стаўка катэгорыі, пазначаная ў першым радку.
- Калі ваш тавар належыць да катэгорыі, не пазначанай у табліцы, дзейнічае базавая стаўка 8%.
- Камісія разлічваецца па тарыфе, які дзейнічае на момант афармлення замовы.
- У выпадку вяртання тавару або скасавання замовы камісія з прадаўца не спаганяецца.
Дадатковыя паслугі і іх кошт
Каб павялічыць вашы продажы і прыцягнуць больш пакупнікоў, Kamaroŭka прапануе дадатковыя паслугі:
| Паслуга | Апісанне | Кошт |
|---|---|---|
| Прасоўванне тавараў | Рэкламуемыя тавары адлюстроўваюцца ў верхняй частцы кожнай старонкі, на якой знаходзяцца. Вы можаце ініцыяваць прасоўванне праз раздзел «Рэкламаваць тавар» у наладах тавару. | 1 еўра за 10 дзён |
| Рэклама на асноўным банеры | Размяшчэнне вашай рэкламы на галоўным банеры хатняй старонкі. | 3-5 еўра за 10 дзён |
| Рэклама на банеры «Эксклюзіў» | Для ўнікальных тавараў або тавараў, якія прадаюцца толькі на Kamaroŭka. Размяшчэнне на спецыяльным банеры хатняй старонкі. | 1-3 еўра за 10 дзён |
Як замовіць рэкламу на банерах:
Напішыце нам на info@kamarouka.com з апісаннем вашай ідэі. Мы разгледзім ваш запыт і паведамім пра далейшыя крокі.
Апошняе абнаўленне 26.11.2024


