Мяне тут не было | Алег Мінкін
7,53 $
- Еўра (€)
- United States dollar ($)
- Polish złoty (zł)
- Швейцарскі франк (CHF)
- Чэшская крона (Kč)
- Дацкая крона (kr.)
- Фунт стэрлінгаў (£)
- Венгерскі форынт (Ft)
- Нарвежская крона (kr)
- Шведская крона (kr)
+ кошт дастаўкі
Творчасць Алега Мінкіна ўпершыню стала вядома яшчэ ў 1980-я: яго першая кніга паэзіі “Сурма” сталася адной з найважнейшых з’яваў тагачаснай беларускай літаратуры, вярнуўшы ў лірыку класічнасць радка прыгажосць і таямнічасць вобразнасці, тонкую эмоцыю, засяроджаную на метафізічным хваляванні.
Гэтая кніга віленскага беларуса Алега Мінкіна — збор найлепшых ягоных твораў у лірыцы, кароткай прозе і перакладах.
| Вага | 0,32 кг |
|---|---|
| Памеры | 20 × 13,3 × 1,4 см |
| Аўтар | Алег Мінкін |
| Літаратура | беларуская |
| Мова | беларуская |
| Выдавецтва | Кнігазбор |
| Вокладка | мяккая |
| Жанр | паэзія, проза |
| Узрост | 16+ |
| Ілюстрацыі | няма |
| Год выдання | 2018 |
| ISBN | 978-985-7180-71-4 |
| Колькасць старонак | 276 |
| Наклад | 300 |
| Краіна вытворчасці | Беларусь |
У наяўнасці
Паскардзіцца на злоўжываннеЯ змантачыў усё абы-дзе, абы з кім, абы-як
І ў спацелай далоні апошні трымаю мядзяк.
Я б збяёдаў яго, ды пахмуры Харон не анёл:
Усё роўна — круці не круці — а спагоніць абол
За правоз у гаючую цішу, жаданы суцём
З дасканалага пекла, якое завецца жыццём.
Творчасць Алега Мінкіна прагучала яшчэ ў 1980-я: яго першая кніга паэзіі “Сурма” сталася адной з найважнейшых з’яваў тагачаснай беларускай літаратуры, вярнуўшы ў лірыку класічнасць радка, прыгажосць і таямнічасць вобразнасці, тонкую эмоцыю, засяроджаную на метафізічным перажыванні. Гэтая кніга віленскага беларуса Алега Мінкіна — збор найлепшых ягоных твораў у лірыцы, кароткай прозе і перакладах. У 2018 годзе аўтара ўганаравалі Літаратурнаю прэміяй Міхася Стральцова, узнагарода ўвасобілася ў гэтую кнігу.
Яшчэ са студэнцкіх гадоў у мяне быў вельмі багаты збор замежнай клясыкі. Усякай — кітайскай, японскай, старажытнагрэцкай, рымскай — усё, што хочаш. Былі і расейскія паэты ўлюбёныя. Да выданьня першай кніжкі я прыйшоў ужо ўнутрана сьпелым паэтам. Што праўда, пачынаў пісаць па-расейску. Слабенькія вершыкі былі.
Беларуская паэзія мяне спачатку наогул не цікавіла. Я не адчуваў ні Купалу, ні Коласа, хіба толькі Багдановіч мне запомніўся са школы. Помню, прачытаў ягоны верш «Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі, сінякрылы матылёк…» і з гэтымі радкамі ў галаве паехаў вучыцца ў Маскву. А вярнуўся назад ужо абазнаным у сусьветнай паэзіі.
А да беларушчыны прыйшоў пасьля таго, як пазнаёміўся ў Вільні з Вінцэсем Мудровым і Ўладзімерам Арловым — яны ўжо ў той час былі сьвядомымі беларусамі, мелі свае суполкі. Вось яны і пачалі на мяне ўплываць. Ня вельмі каб пасьпяхова. Потым Арлоў, здаецца, сказаў: «Пачытай Караткевіча». А я тады працаваў у Гомелі інжынэрам, каля гатэлю быў шапік, дзе я і набыў кнігу Караткевіча «Зь вякоў мінулых». Сеў, разгарнуў і адразу натрапіў на апавяданьне «Сіняя-сіняя». Там інсургент Пятрок ратуе нейкую арабскую дзяўчынку. Я прачытаў тое апавяданьне, і мяне адразу прабіла беларуская сьвядомасьць. З захапленьня Караткевічам. Хлопцы цэлы год мяне апрацоўвалі, а я ў адзін момант стаў беларусам — праз Караткевіча. Вось самы галоўны ўплыў на мяне — «Сіняя-сіняя». Ну, а калі ўжо рыхтаваў да друку «Сурму», мне так неназойліва, але істотна дапамог Янка Сіпакоў.
Кантыненты дастаўкі: Паўднёвая Амерыка, Азія, Афрыка, Антарктыда, Акіянія
Краіны дастаўкі: Германія, Румынія, Эстонія, Мальта, Грэцыя, Славенія, Бельгія, Аўстрыя, Харватыя, Венгрыя, Люксембург, Нідэрланды, Данія, Партугалія, Славакія, Францыя, Італія, Чэшская Рэспубліка, Латвія, Манака, Балгарыя, Польшча, Швецыя, Фінляндыя, Ірландыя, Іспанія, Літва, Канада, Сен-Мартэн (французская частка), Трынідад і Табага, Барбадас, Гандурас, Curaçao, Нікарагуа, Сент-Люсія, Астравы Цёркс і Кайкас, Банайрэ, Сінт-Эстатыус і Саба, Грэнада, Сен-П’ер і Мікелон, Сінт-Мартэн (галандская частка), Аруба, Гватэмала, Ямайка, Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Saint Barthélemy, Беліз, Кайманавы астравы, Амерыканскія Віргінскія астравы, Куба, Мантсерат, Дамініканская Рэспубліка, Панама, Сальвадор, Ангілья, Гвадэлупа, Гаіці, Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША), Бермудскія астравы, Багамскія астравы, Сент-Кітс і Невіс, Брытанскія Віргінскія астравы, Коста-Рыка, Марцініка, Дамініка, Мексіка, Антыгуа і Барбуда, Грэнландыя, Пуэрта-Рыка, Вялікабрытанія, Сербія, Востраў Гернсі, Нарвегія, Чарнагорыя, Востраў Джэрсі, Боснія і Герцагавіна, Швейцарыя, Ватыкан, Ліхтэнштэйн, Албанія, Сан-Марына, Паўночная Македонія, Фарэрскія астравы, Украіна, Востраў Мэн, Беларусь, Ісландыя, Расія, Малдова, Аландскія астравы, Türkiye, Гібралтар, Андора, Шпіцберген і Ян-Маен
Гатовы для адпраўкі праз 1-3 працоўныя дні
Палітыка вяртання сродкаў
https://kamarouka.com/pravily-viartannia/
Толькі зарэгістраваныя кліенты, якія купілі гэты тавар, могуць пакінуць водгук.
Інфармацыя пра прадаўца
- Назва крамы: Kamaroŭka
- Прадавец: Kamaroŭka
-
Адрас:
Bevingsweg
2
51109 Köln - На дадзены момант ацэнка адсутнічае!
+ кошт дастаўкі



















Водгукі
Ачысціць фільтрыПакуль няма водгукаў.