


Дзевяноста пяты | Сяргей Навумчык
13,74 $
- Euro (€)
- United States dollar ($)
- Polish złoty (zł)
- Swiss franc (CHF)
- Czech koruna (Kč)
- Danish krone (kr.)
- Pound sterling (£)
- Hungarian forint (Ft)
- Norwegian krone (kr)
- Swedish krona (kr)
plus Shipping Costs
У кнізе дэпутата першага парламенту незалежнай Беларусі Сяргея Навумчыка распавядаецца пра драматычны 1995 год. У тым ліку – пра збіццё дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Авальнай залі Дому ўраду і антыканстытуцыйны рэферэндум, які паставіў кропку ў апошняй хвалі нацыянальнага Адраджэння і адкрыў шлях да ўсталявання прарасейскага дыктатарскага рэжыму.
| Weight | 0,2 kg |
|---|---|
| Аuthor | Siarhei Navumchyk |
| Выдавецтва | Kamunikat |
| Literature | Belarusian |
| Cover | paperback |
| Language | Belarusian |
| Жанр | history, documentary |
| ISBN | 978-83-67937-57-3 |
| Год выдання | 2025 |
| Колькасць старонак | 446 |
| Краіна вытворчасці | Poland |
Out of stock
Report AbuseІншы даступны прадавец
У 1995 годзе ў Беларусі прайшоў першы рэферэндум, які зліквідаваў статус нацыянальных сымбаляў як дзяржаўных, загнаў мову ў гета, прывязаў краіну да Расеі, а прэзідэнту адчыніў дзверы да неабмежаванай улады.
Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. У 1964-м з бацькамі пераехаў у Віцебск. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газеце. Публікаваў артыкулы ў абарону архітэктурнай спадчыны Віцебску. У 1988-м быў ініцыятарам грамадзкай кампаніі супраць будаўніцтва Віцебскай АЭС, удзельнічаў ва ўстаноўчым сходзе таварыства «Мартыралёг» і Беларускага Народнага Фронту 19 кастрычніка 1988 г.
З сакавіка 1990 па студзень 1996 г. – дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га склікання, каардынатар парламенцкай апазіцыі БНФ. Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сесіі ВС 24–25 жніўня 1991 г., на якой была адноўленая Незалежнасць Беларусі. Аўтар шэрагу законапраектаў. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазыцыі БНФ 11–12 красавіка 1995 г. супраць ініцыяванага Лукашэнкам так званага рэферэндуму аб ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, пазбаўленні герба Пагоня і бел-чырвона-белага сцяга статусу дзяржаўных сымбаляў, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзідэнта распускаць парламент. Быў адным з заснавальнікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага Хэльсінскага камітэту.
У 1996-м атрымаў палітычны прытулак у ЗША. З 1999 па 2024 – супрацоўнік Радыё Свабода. Сябра Рады БНР і Беларускага ПЭНу, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча. У серыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагоддзе» выдаў некалькі кніг пра найноўшую гісторыю Беларусі.
Shipping Continents: North America
Shipping Countries: Poland, Switzerland, Portugal, Spain, Romania, Ireland, Bulgaria, Norway, Estonia, Liechtenstein, Hungary, Belgium, Netherlands, Denmark, Ukraine, Croatia, Austria, Latvia, Germany, Slovakia, Greece, Lithuania, Belarus, Slovenia, France, Italy, Czech Republic, Sweden, Finland, Iceland
Vendor Information
- Store Name: Kamunikat
- Vendor: Kamunikat
-
Address:
Proletariacka
11
15-449 Беласток
Poland - No ratings found yet!






