Суперкніга пра Біла з Болаю | Гуніла Бэргстрэм
6,38 €
Кніга пра Біла і Болу шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Гунілы Бэргстрэм распавядае кранальную гісторыю пра тое, як у звычайнай сям’і з’яўляецца незвычайная дзяўчынка. Што нясе з сабой нараджэнне асаблівага дзіцяці — радасць ці гора? Ці нашае жыццё ды усё, што ў ім адбываецца, суцэльная неспадзяванка ды найвялікшы цуд?
Only 2 left in stock (can be backordered)
Гэта здарылася!
Так, напраўду, павер,
Адбылося тут і цяпер!
Сёння ўночы, цяпер і тут,
Самы-самы сапраўдны ЦУД…
(о, імгненне
ягонага нараджэння!)
…бо на свет прыходзіць дзіця!
Сэрца б’ецца ў рытме жыцця!
ДЗЯЎЧЫНКА! Маленькая пані!
Дзіця кахання й чакання,
Анёлак з крыві і плоці,
Што хутка зробіцца цёцяй!
Новая госця планеты — яна!
Адна з мільёнаў, мільярдаў…
Адна…
Стала жыць паміж нас,
На радасць сабе і людзям,
Сёння ўночы…
У ночы, якую мы не забудзем.Гэта і быў той цуд…
Цуд, які вечна трывае…
Цяпер у кагосьці сястрычка,
Прыгожая і жывая!
Пра Гунілу Бэргстрэм і кнігу
Шведская дзіцячая пісьменніца ды ілюстратарка Гуніла Бэргстрэм нарадзілася ў Гётэборгу (Швецыя) у 1942 годзе.
Кніга “Прыгоды Біла і Болы: вершыкі ды прыколы” выйшла ўпершыню ў 1978 годзе.
Біл толькі што стаў старэйшым братам, ён пачуваецца найшчаслівейшым ва ўсім свеце. Але час ідзе, і усе разумеюць, што з яго малодшай сястрычкай Болай штосьці не так: Бола зусім не размаўляе.
У кнізе паказанае і шчасце, якое нясе малодшая сястра, і гора і боль, калі ўсе даведваюцца, што яна асаблівая.
У 1979 годзе выйшаў працяг кнігі пра Біла і Болу — “Пра Болу і ейнага брата: бязглузда і глуздавата”. А ў 2007 з’явілася “Суперкніга пра Біла з Болаю: Біл разумны, а Бола вясёлая”, якая складалася з двух папярэдніх кніг пра Біла і яго сястру.
Напісаць гэтыя кнігі Гунілу Бэргстрэм падштурхнула сітуацыя ва ўласнай сям’і: у яе самой двое дзяцей, а ў малодшай дачкі аўтызм.
“Суперкнігу пра Біла з Болаю” пераклалі на беларускую мову Надзея Кандрусевіч і Алеся Башарымава, а таленавіты беларускі паэт Андрэй Хадановіч зрабіў так, каб пераклад загучаў напоўніцу – эмацыйна і кранальна. Гэта кніга – класіка шведскай літаратуры, а ў Беларусі гэта першая выдадзеная гісторыя, якая так пранікнёна і рэалістычна распавядаецца пра сям’ю, у якой расце незвычайнае дзіця.
Shipping Continents: Europe
Shipping Countries: Luxembourg, Finland, Slovakia, Italy, Estonia, Poland, Hungary, Belgium, Malta, France, Slovenia, Latvia, Romania, Bulgaria, Germany, Lithuania, Denmark, Portugal, Ireland, Netherlands, Austria, Sweden, Czech Republic, Greece, Faroe Islands, San Marino, Iceland, Switzerland, Vatican, Andorra, Guernsey, Montenegro, Liechtenstein, Bosnia and Herzegovina, Croatia, Isle of Man, Jersey, Ukraine, United Kingdom (UK), Moldova, Serbia, Spain, Svalbard and Jan Mayen, Turkey, Monaco, North Macedonia, Albania, Gibraltar, Norway, Åland Islands
Shipping States: North Rhine-Westphalia (Germany)
Ready to ship in 1-3 business days
Shipping Policy
7 дзён
Weight | 0,48 kg |
---|---|
Dimensions | 26,3 × 20,6 × 1,0 cm |
Аўтар | |
Выдавецтва | |
Серыя |
Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” , |
Вокладка | |
Літаратура | |
Жанр | |
Мова | |
Узроставыя абмежаванні | |
Колькасць старонак | |
Год выдання | |
Наклад | |
Перакладчык | |
ISBN |
978-985-7180-35-6 |
Ілюстрацыі | |
Мастак |
Only logged in customers who have purchased this product may leave a review.
MAECENAS IACULIS
Vestibulum curae torquent diam diam commodo parturient penatibus nunc dui adipiscing convallis bulum parturient suspendisse parturient a.Parturient in parturient scelerisque nibh lectus quam a natoque adipiscing a vestibulum hendrerit et pharetra fames nunc natoque dui.
ADIPISCING CONVALLIS BULUM
- Vestibulum penatibus nunc dui adipiscing convallis bulum parturient suspendisse.
- Abitur parturient praesent lectus quam a natoque adipiscing a vestibulum hendre.
- Diam parturient dictumst parturient scelerisque nibh lectus.
Scelerisque adipiscing bibendum sem vestibulum et in a a a purus lectus faucibus lobortis tincidunt purus lectus nisl class eros.Condimentum a et ullamcorper dictumst mus et tristique elementum nam inceptos hac parturient scelerisque vestibulum amet elit ut volutpat.
Reviews
There are no reviews yet.