Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду | Сяргей Дубавец

10,87 $

United States dollar ($)
  • Euro (€)
  • United States dollar ($)
  • Polish złoty (zł)
  • Swiss franc (CHF)
  • Czech koruna (Kč)
  • Danish krone (kr.)
  • Pound sterling (£)
  • Hungarian forint (Ft)
  • Norwegian krone (kr)
  • Swedish krona (kr)

Дакументальна-мастацкі аповед пра моладзевы рух, культурнае і духоўнае адраджэнне Беларусі ў 1980-я гады. Аўтар праз асабісты досвед і ўспаміны ўдзельнікаў паказвае, як супольнасць «Майстроўня» стала асяродкам нацыянальнай ідэнтычнасці і творчага пошуку. Ідэальны выбар для тых, хто цікавіцца гісторыяй, культурай і сілай супольнасці.

Weight0,2 kg
Аuthor
Выдавецтва
Literature
Cover
Жанр
Language
ISBN978-83-67937-61-0
Колькасць старонак478
Год выдання
Краіна вытворчасці

Out of stock

Report Abuse

Іншы даступны прадавец

Description

«Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду» — гэта расповед пра тое, як у сумнай шэрай паўсядзённасьці савецкага існаваньня зьявілася бліскучая ўнікальная беларуская ідэнтычнасць.
На Каляды 1980 году група менскіх студэнтаў, якія назвалі сябе «Майстроўняй», вырашае адрадзіць старую народную абрадава-песенную традыцыю калядаваньня ў цэнтры гораду. Як аказалася, гэта быў толькі першы крок. Неўзабаве група становіцца ядром нацыянальнага руху, які пачынае расьці і пашырацца па ўсёй Беларусі і ўрэшце прыводзіць да стварэньня незалежнай беларускай нацыі…
Вось гісторыя пра чароўныя пачаткі «Майстроўні» і яе заснавальнікаў, 50 чалавек, чыё падарожжа пачалося 45 (сорак пяць) гадоў таму. Лёсам удзельнікаў легендарнай суполкі стала незалежнасьць краіны.

Сяргей Дубавец, пісьменьнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся 17 верасьня 1959 году ў Мазыры. Гадаваўся й вучыўся ў Менску. Скончыў журфак БДУ (1984). Служыў у войску (1978–1980). Выдавец нелегальных выданьняў і незалежных пэрыёдыкаў. Працаваў выдавецтве БелСЭ (1984), газэце «Гомельская праўда» (1984–1987), часопісе «Нёман» (1987–1990). Галоўны рэдактар газэтаў «Свабода» (1990–91) і «Наша Ніва» (1991–2000), радыё «Балтыйскія Хвалі» (2000–2001), аўтар перадачаў на Радыё Свабода (з 1997). Выдаў кнігі: «Практыкаваньні» (1991), «Русская книга» (1997, другое выданьне 2009), «Дзёньнік прыватнага чалавека» (1998), «Вострая Брама» (2005), «Вершы» (2007), «Як? Азбука паводзінаў» (2009), «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду» (2012), «Errata» (2014), «Сіні карабель у блакітным моры плыве» (2014), «Д’ябал запрэжаны ў плуг (2018), «Тантамарэскі» (2019), «Стагодзьдзе НН» (2024), «Занзібар. Сталеньне маладой душы» (2024) і іншых.

Shipping

Shipping Continents: North America


Shipping Countries: Poland, Switzerland, Portugal, Spain, Romania, Ireland, Bulgaria, Norway, Estonia, Liechtenstein, Hungary, Belgium, Netherlands, Denmark, Ukraine, Croatia, Austria, Latvia, Germany, Slovakia, Greece, Lithuania, Belarus, Slovenia, France, Italy, Czech Republic, Sweden, Finland, Iceland


Vendor Info

Vendor Information

  • Store Name: Kamunikat
  • Vendor: Kamunikat
  • Address: Proletariacka
    11
    15-449 Беласток
    Poland
  • No ratings found yet!
More Products
Warranty Policy

You can return most Marketplace items within 30 days of receipt of shipment. To get information about the Return and Refund policies that may apply, please refer to Kamaroŭka’s Return policy.