Closed

Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці | Ганна Кандрацюк

17,77 $

United States dollar ($)
  • Euro (€)
  • United States dollar ($)
  • Polish złoty (zł)
  • Swiss franc (CHF)
  • Czech koruna (Kč)
  • Danish krone (kr.)
  • Pound sterling (£)
  • Hungarian forint (Ft)
  • Norwegian krone (kr)
  • Swedish krona (kr)

«Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» – гэта зборнік журналісцкіх партрэтаў‑ўспамінаў, у якім аўтарка піша пра сем выбітных асобаў, значных для беларускай памяці і культуры: Кастуся Каліноўскага, Ежы Папялушку, святую Марыю (Петручук), Алеся Пушкіна, Юрку Гіля, Надзею Артымовіч і Юрыя Гумянюка. Тэксты былі ўпершыню апублікаваны як рэпартажы для тыднёвіка «Ніва», але аўтарка перапрацавала іх у кнігу, аб’яднаўшы тэматыку любові да людзей і да беларускай гісторыі. Кніга – гэта нон‑фікшн: праўдзівыя гісторыі, факты і чалавечыя лёсы, але пададзеныя жыва, з увагай да дэталяў і адчування асобы. Аўтарка паказвае, як жыццёвыя шляхі тых асобаў пераплятаюцца з гісторыяй, як памяць пра іх жыве ў літаратуры, успамінах, у месцах іх дзеяння. Стыль – уважлівы, цёплы, з павагай да герояў, часам з лёгкай настальгіяй, але без патэтыкі.

Ідэальна для чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй беларускай культуры, асобамі‑героямі не толькі са старонак вучэбнікаў, але праз чалавечыя гісторыі; для аматараў літаратуры памяці і літаратурных эсэ, якія слухаюць галасы мінулага і хочуць адчуць сувязь з тымі, хто быў, але не забыўся.

Weight0,39 kg
Dimensions20 × 14 cm
Аuthor
Выдавецтва
Literature
Cover
Language
Жанр
ISBN978-83-972232-2-6
Колькасць старонак220
Краіна вытворчасці
Год выдання
Report Abuse

Іншы даступны прадавец

Description
А вось як пра кніжку напісаў сам Уладзімір Някляеў:

“Даўно не чытаў я нічога з такім задавальненнем, як рэпартажы Ганны Кандрацюк, сабраныя штотыднёвікам “Ніва”для яе новай кнігі. Па сутнасці іх можна аднесці да нон-фікшн, жанру сучаснай літаратуры, бо ў іх заяўляюць пра сябе, даводзяць сваё і дзейнічаюць дзесяткі рэальных персанажаў са сваімі лёсамі і характарамі, якія кожны па-свойму ацэньваюць гістарычную ролю, трактуюць лёс і характар галоўнага героя: ці гэта паэт Гумянюк, ці рэвалюцыянер Каліноўскі. Прычым, ацэнкі гэтыя, як і ёсць яно ў рэальным жыцці, далёкія ад супадзенняў, часам проста процілеглыя.

Вось, да прыкладу, рэпартаж пра Кастуся Каліноўскага, праўда пра якога, як сцвярджае аўтарка рэпартажу (у чым я згодны з ёй) сказана не ў гістарычных трактатах, а ў мастакай літаратуры: у рамане Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, аповесці Сакрата Яновіча “Сярэбраны яздок”, паэме Аркадзя Куляшова “Хамуціус”.
Ёсць яна і ў рэпартажы:
— Вы любіце Кастуся?
— Так, моцна.
— Хто для цябе Каліноўскі?
– Цэнтральная постаць, якая звязана з незалежнасцю Беларусі.
Гэта адно. Тое, пра што пісаў у сваім рамане Уладзімір Караткевіч, ці маляваў на сваім палатне мастак Пётра Сергіевіч.
А вось іншае.
«А вам навошта той Каліноўскі?.. Ці вам у той “Ніве” не хапае пісаць пра нармальных людзей? Навошта вам “насвятляць” таго мяцежніка?.. Ён не пераносіў праваслаўнага духу. Не трэба яго славіць і асвятляць. Хай яго палякі сабе бяруць і хваляць».

І дзе ж чуе такое аўтарка рэпартажу? У Мастаўлянах. Вёсцы, якая лічыцца радзімай Каліноўскага, жыхары якой прыгадваюць, як аднойчы прыехалі да іх вучоныя з Беларусі і завялі такую гутарку: “Мы прыехалі да вас, бо тут, у вашай вёсцы, нарадзіўся вялікі чалавек…” – а адзін дзед адпаліў ім, сказаў “каб яны тут не разводзіліся пра вялікіх людзей, бо тут, у Мастаўлянах, усе нараджаліся маленькімі”.

Як залацінка, метафара бліснула!.. А за ёй характар. А за характарам лёс. Дзеда. Вёскі. Народа.
Гэта не праўда пра Каліноўскага. Гэта наша праўда пра саміх сябе. І ўжо толькі таму, што яна тут выказаная так, як нідзе болей, варта прачытаць гэтую кнігу, бо ў Ганны Кандрацюк ёсць рэдкі чалавечы і пісьменніцкі дар: заўважаць, як бліскаюць у смецці быту залацінкі жыцця”.
Shipping

Shipping Countries: Greece, Iceland, United Kingdom (UK), Türkiye, Liechtenstein, Moldova, Albania, Bosnia and Herzegovina, Serbia, Norway, Gibraltar, Jersey, Ukraine, Vatican, Kosovo, Malta, Andorra, North Macedonia, San Marino, Åland Islands, Switzerland, Guernsey, Montenegro, Finland, Sweden, Isle of Man, Monaco, Faroe Islands, Svalbard and Jan Mayen, Canada, Guyana, Argentina, French Guiana, Venezuela, Ecuador, Uruguay, Chile, Suriname, Colombia, Paraguay, Brazil, Peru, Bolivia, Lebanon, China, Yemen, Hong Kong, Nepal, Jordan, Syria, Afghanistan, Laos, Bhutan, Vietnam, Maldives, Iran, Saudi Arabia, United Arab Emirates, Kazakhstan, Brunei, Uzbekistan, Macao, Iraq, Qatar, South Korea, Kuwait, Bahrain, Taiwan, Mongolia, India, Israel, Pakistan, Singapore, North Korea, Bangladesh, Turkmenistan, Myanmar, Indonesia, Georgia, Philippines, Malaysia, Cambodia, Azerbaijan, Tajikistan, Sri Lanka, Christmas Island, Cyprus, Japan, Oman, Kyrgyzstan, Thailand, Armenia, Sudan, Cape Verde, Morocco, Eritrea, São Tomé and Príncipe, Burundi, Mozambique, Equatorial Guinea, Mayotte, Seychelles, Ivory Coast, Libya, Western Sahara, South Sudan, Burkina Faso, Malawi, Guinea, Tanzania, Rwanda, Central African Republic, Lesotho, Egypt, Somalia, Angola, Mauritius, Gambia, Tunisia, Reunion, Congo (Kinshasa), Liberia, Zimbabwe, Algeria, Senegal, Mauritania, Ghana, Togo, Nigeria, Congo (Brazzaville), Comoros, Zambia, Djibouti, Saint Helena, Madagascar, Gabon, Chad, Botswana, Niger, Kenya, South Africa, Sierra Leone, Cameroon, Mali, Ethiopia, Eswatini, Benin, Namibia, Guinea-Bissau, Uganda, Fiji, Tokelau, Cook Islands, Solomon Islands, Heard Island and McDonald Islands, Niue, South Georgia/Sandwich Islands, New Zealand, Tuvalu, Kiribati, United States (US) Minor Outlying Islands, Micronesia, Pitcairn, French Polynesia, American Samoa, Northern Mariana Islands, Wallis and Futuna, Norfolk Island, Samoa, Nauru, Bouvet Island, Papua New Guinea, French Southern Territories, Australia, Belau, Tonga, Guam, Marshall Islands, Vanuatu, New Caledonia, Antarctica, Poland, Luxembourg, Belgium, Portugal, Italy, Spain, Slovakia, Netherlands, France, Hungary, Estonia, Denmark, Slovenia, Romania, Czech Republic, Lithuania, Croatia, Latvia, Bulgaria, Ireland, Austria, Germany, Nicaragua, Grenada, Trinidad and Tobago, Saint Kitts and Nevis, Saint Barthélemy, Mexico, Dominican Republic, Saint Martin (Dutch part), Jamaica, Barbados, Virgin Islands (British), Montserrat, Dominica, El Salvador, Haiti, Aruba, Virgin Islands (US), Martinique, Costa Rica, Puerto Rico, Honduras, Anguilla, Saint Vincent and the Grenadines, Saint Martin (French part), Bahamas, Saint Pierre and Miquelon, Guatemala, Antigua and Barbuda, United States (US), Saint Lucia, Belize, Panama, Guadeloupe, Turks and Caicos Islands, Cayman Islands, Bermuda


Vendor Info

Vendor Information

  • Store Name: Kirmash
  • Vendor: Kirmash
  • Address: Robotnicza
    72ED/111
    53-608 Wroclaw
    Poland
  • No ratings found yet!
More Products
Warranty Policy

You can return most Marketplace items within 30 days of receipt of shipment. To get information about the Return and Refund policies that may apply, please refer to Kamaroŭka’s Return policy.

Category:
Kirmash
Kirmash