Vyraj
Vyraj

Vyraj

  • Aleja Armii Ludowej, 12 Warszawa, Польша
  • +48514007179
  • Рейтинг отсутствует!
  • Vyraj
  • 5223258287
  • SANPL
  • PL48 1090 1014 0000 0001 5406 3296

О продавце

Вітаем, сябры!

Мы хочам быць побач. Разам з усімі беларусамі, якія пражываюць за мяжой, і тымі, хто жыве ў Беларусі. З надзеяй вярнуцца ў Бацькаўшчыну. Чалавека можна выкінуць з Радзімы, але адабраць Радзіму немагчыма. Як птушкі, што ляцяць зімой у цёплыя краі, так і мы ў краіне, дзе свабода і правы чалавека даражэйшыя за ўладу і ганебную славу. Мы ў Выраі, бо птушкі любяць свабоду.

Працягваем працу, распачатую ў Беларусі ў 2014 годзе, цяпер як Vyraj у Польшчы. Мой модны кут (mmkut.by) — крама з нацыянальным адзеннем і сувенірамі.

Наша крама — сапраўдны куточак Беларусі. Месца, дзе жыве беларуская мова, культура і традыцыі. Месца, дзе кожны напоўнены любоўю да сваёй Бацькаўшчыны. Мы любім сваю краіну, шануем яе гісторыю і ганарымся сваімі продкамі!

Мова, культура і гісторыя – аснова нашай дзейнасці. Сардэчна запрашаем да нас!