Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць | Вольга Шчукіна
11,00 $
+ кошт дастаўкі
Казка пра Мараша, маленькага ведуна з суседняга сусвету, і пра дзесяцігадовых Светку і Віцьку з Мінска. Іх неверагодныя і захапляльныя прыгоды пачаліся тады, калі Мараш нечакана зʼявіўся ў пакойчыку Светкі, шукаючы Чарадзейны Крышталь. У кнізе шмат каляровых ілюстрацый, павялічаны шрыфт і якасная крэйдаваная папера. Магчыма, менавіта гэтая кніга зробіць любімым заняткам для вашага дзіцяці чытанне?
У наяўнасці
-
Еўра - EUR
-
United States dollar - USD
-
Polish złoty - PLN
-
Швейцарскі франк - CHF
-
Чэшская крона - CZK
-
Дацкая крона - DKK
-
Фунт стэрлінгаў - GBP
-
Венгерскі форынт - HUF
-
Нарвежская крона - NOK
-
Шведская крона - SEK
Іншы даступны прадавец
Сярод невялікага мінскага дворыка, заціснутага паміж высотнымі дамамі, стаяў хлопчык гадоў дзесяці. Як усе мужчыны яго ўзросту, ён не асабліва зважаў на сваю знешнасць. Таму ягоныя карычневыя шорты і блакітная кашуля зусім не выхваляліся чысцінёй. Тым больш дваровы этыкет даўно ўжо застаўраваў усіх чысцёх: “Гэта беларучкі і мамкіны дзеткі”!
Дык вось, гэты самы звычайны з пунктА гледжання дваровага этыкету хлопчык стаяў перад адным з высотных дамоў і самааддана гукаў:
– Свет-ка-а! Све-тка!
Трэба сказаць, што ў той час, пра які пойдзе размова, мабільных тэлефонаў яшчэ не існавала. Увогуле. То-бок абсалютна! Ніхто пра іх тады нават і не ведаў. Зараз цяжка ўявіць, што такое калісьці было. Але гэта праўда! І тады ўсе малыя часцей за ўсё карысталіся менавіта такім сродкам сувязі: гучней крыкнеш – хутчэй пачуюць.
Таму хлопчык, каб ягоны голас ляцеў як мага далей, нават уставаў
на дыбачкі і выцягваў шыю:
– Све-ет-ка-а-а!!!
Нарэшце на балконе другога паверха з’явілася дзяўчынка. Дзяўчо як дзяўчо: русыя валасы па плечы, ад прыроды крыху закручаныя на канцах, кірпаты носік і разумненькія жалудовага колеру вочкі. Гэта і была Светка. Але, па ўсім відаць, яна не вельмі ўзрадавалася візіту:
– Чаго табе, Віцька?!
– Выходзь! Гуляць хадзем!
– Аёечкі! У мяне столькі спраў! Столькі спраў!
І знікла… Што рабіць!.. Віцька яшчэ крыху патупаў на месцы, паазіраўся разгублена, а потым рушыў са двара – успомніў яшчэ пра некага.
А чым жа была так занятая Светка, што не пайшла гуляць са сваім лепшым сябрам у гэты сонечны летні дзень? Справа ў тым, што самым вялікім захапленнем у яе дзесяцігадовым жыцці былі… Угадайце, што?.. Цацкі ды лялькі? – Не! Вязанне-вышыванне? – Ганебна памыляецеся! Больш за ўсё на свеце дзяўчынка любіла… дэльтапланы! Мара пра палёты не пакідала яе вось ужо два гады…
Краіны дастаўкі: Польшча, Данія, Украіна, Харватыя, Аўстрыя, Латвія, Германія, Славакія, Грэцыя, Літва, Беларусь, Славенія, Францыя, Італія, Чэшская Рэспубліка, Швецыя, Фінляндыя, Ісландыя, Швейцарыя, Партугалія, Іспанія, Румынія, Ірландыя, Балгарыя, Нарвегія, Эстонія, Ліхтэнштэйн, Венгрыя, Бельгія, Нідэрланды, Канада, Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША)
Вага | 0,47 кг |
---|---|
Памеры | 24,8 × 17,5 × 1,2 см |
Аўтар | |
Выдавецтва | |
Літаратура | |
Мова | |
Жанр | |
Вокладка | |
Узрост | |
Ілюстрацыі | |
Год выдання |
2021 |
Колькасць старонак |
116 |
ISBN |
978-985-833-003-8 |
Наклад |
500 |
Мастак |
Людміла Баірава |
Краіна вытворчасці |
Толькі зарэгістраваныя кліенты, якія набылі гэты тавар, могуць пакінуць водгук.
Інфармацыя пра прадаўца
- Назва крамы: Kamunikat
- Прадавец: Kamunikat
-
Адрас:
Proletariacka
11
15-449 Беласток
Польшча - На дадзены момант ацэнка адсутнічае!
Месцазнаходжанне тавару
Кастрычніцкая плошча, Мінск, БеларусьYou can return most Marketplace items within 30 days of receipt of shipment. To get information about the Return and Refund policies that may apply, please refer to Kamaroŭka’s Return policy.
Звязаныя тавары
+ кошт дастаўкі
Час дастаўкі: -1
Водгукі
Пакуль няма водгукаў.