Дзевяноста пяты | Сяргей Навумчык

12,00 

У кнізе дэпутата першага парламенту незалежнай Беларусі Сяргея Навумчыка распавядаецца пра драматычны 1995 год. У тым ліку – пра збіццё дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Авальнай залі Дому ўраду і антыканстытуцыйны рэферэндум, які паставіў кропку ў апошняй хвалі нацыянальнага Адраджэння і адкрыў шлях да ўсталявання прарасейскага дыктатарскага рэжыму.

Еўра - EUR
  • Еўра - EUR
  • United States dollar - USD
  • Polish złoty - PLN
  • Швейцарскі франк - CHF
  • Чэшская крона - CZK
  • Дацкая крона - DKK
  • Фунт стэрлінгаў - GBP
  • Венгерскі форынт - HUF
  • Нарвежская крона - NOK
  • Шведская крона - SEK

Паскардзіцца на злоўжыванне
Апісанне

У 1995 годзе ў Беларусі прайшоў першы рэферэндум, які зліквідаваў статус нацыянальных сымбаляў як дзяржаўных, загнаў мову ў гета, прывязаў краіну да Расеі, а прэзідэнту адчыніў дзверы да неабмежаванай улады.

Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. У 1964-м з бацькамі пераехаў у Віцебск. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газеце. Публікаваў артыкулы ў абарону архітэктурнай спадчыны Віцебску. У 1988-м быў ініцыятарам грамадзкай кампаніі супраць будаўніцтва Віцебскай АЭС, удзельнічаў ва ўстаноўчым сходзе таварыства «Мартыралёг» і Беларускага Народнага Фронту 19 кастрычніка 1988 г.
З сакавіка 1990 па студзень 1996 г. – дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га склікання, каардынатар парламенцкай апазіцыі БНФ. Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сесіі ВС 24–25 жніўня 1991 г., на якой была адноўленая Незалежнасць Беларусі. Аўтар шэрагу законапраектаў. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазыцыі БНФ 11–12 красавіка 1995 г. супраць ініцыяванага Лукашэнкам так званага рэферэндуму аб ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, пазбаўленні герба Пагоня і бел-чырвона-белага сцяга статусу дзяржаўных сымбаляў, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзідэнта распускаць парламент. Быў адным з заснавальнікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага Хэльсінскага камітэту.
У 1996-м атрымаў палітычны прытулак у ЗША. З 1999 па 2024 – супрацоўнік Радыё Свабода. Сябра Рады БНР і Беларускага ПЭНу, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча. У серыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагоддзе» выдаў некалькі кніг пра найноўшую гісторыю Беларусі.

Дастаўка

Краіны дастаўкі: Польшча, Данія, Украіна, Харватыя, Аўстрыя, Латвія, Германія, Славакія, Грэцыя, Літва, Беларусь, Славенія, Францыя, Італія, Чэшская Рэспубліка, Швецыя, Фінляндыя, Ісландыя, Швейцарыя, Партугалія, Іспанія, Румынія, Ірландыя, Балгарыя, Нарвегія, Эстонія, Ліхтэнштэйн, Венгрыя, Бельгія, Нідэрланды, Канада, Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША)


Дадатковая інфармацыя
Вага 0,2 кг
Аўтар

Выдавецтва

Літаратура

Вокладка

Мова

Жанр

,

ISBN

978-83-67937-57-3

Год выдання

2025

Колькасць старонак

446

Краіна вытворчасці

Інфармацыя пра прадаўца

Інфармацыя пра прадаўца

  • Назва крамы: Kamunikat
  • Прадавец: Kamunikat
  • Адрас: Proletariacka
    11
    15-449 Беласток
    Польшча
  • На дадзены момант ацэнка адсутнічае!
Месцазнаходжанне

Месцазнаходжанне тавару

Кастрычніцкая плошча, Мінск, Беларусь
Гарантыйная палітыка

You can return most Marketplace items within 30 days of receipt of shipment. To get information about the Return and Refund policies that may apply, please refer to Kamaroŭka’s Return policy.