Каляндар адаптацыі ў новай краіне | Ханна Мурайда
17,58 $
+ кошт дастаўкі
Каляндар адаптацыі ў новай краіне – гэта дапаможнік пра малыя, прадуманыя крокі да адаптацыі і камфорту ў новым асяроддзі. Падыдзе як для тых, хто плануе пераезд, так і для эмігрантаў, дапамагаючы ўсталяваць звычкі і сістэму самападтрымкі. Пачынаць можна ў любы час – каляндар не прывязаны да датаў.
- Еўра - EUR
- United States dollar - USD
- Polish złoty - PLN
- Швейцарскі франк - CHF
- Чэшская крона - CZK
- Дацкая крона - DKK
- Фунт стэрлінгаў - GBP
- Венгерскі форынт - HUF
- Нарвежская крона - NOK
- Шведская крона - SEK
Гэта дапаможнік пра малыя крокі да апанавання свайго жыцця. Яны прыдаліся б і тым, хто жыве ў роднай краіне, але тым з нас, хто паехаў у свет, яны жыццёва неабходныя. Можна рабіць іх інтуітыўна і хаатычна, а можна абаперціся на парады Ханны Мурайда і пераўтварыць клопат пра сябе ў сістэму і звычку. Тут няма датаў, але ёсць шмат дзён і месяцаў, у любы з якіх можна пачаць дапамагаць сабе.
Асаблівасці
- 12 практыкаванняў, якія дапамогуць планава і з асэнсаванасцю адаптавацца да новага жыцця.
- Кожнае практыкаванне ўтрымлівае тэарэтычную аснову і інструкцыі.
- Практыкаванні ўлічваюць базавыя патрэбы чалавека, абапіраючыся на прынцыпы піраміды Маслоў.
- Пачынаць можна ў любы час – каляндар не прывязаны да датаў.
Аўтарка: Ханна Мурайда – “серыйная эмігрантка,” выкладчыца і дызайнерка
“У маім жыцці было мноства пераездаў: з краіны ў краіну, з горада ў горад. Гэты досвед навучыў мяне, што наш галоўны сябар у адаптацыі да новых умоў — гэта час, а галоўны вораг — бяздзеянне. Каб дапамагчы табе эфектыўна выкарыстаць свой самы каштоўны рэсурс і пазбегнуць разгубленасці пасля пераезду, у гэтым календары я сабрала калекцыю практыкаванняў, якія дапамогуць табе планава, без мітусні, звыкнуцца з новым жыццём. Як выкладчыца і дызайнер я асэнсавала і адаптавала інфармацыю з самых розных крыніц: дапаможнікаў па нетворкінгу, анлайн-курсаў ад топавых амерыканскіх універсітэтаў, а таксама псіхалагічнай літаратуры. Усё гэта дзеля таго каб перадаць табе веды і інструменты для адаптацыі. Каб ты максімальна хутка адчуў_ла сябе як дома”.
Кантыненты дастаўкі: Еўропа
Краіны дастаўкі: Бельгія, Нідэрланды, Венгрыя, Германія, Партугалія, Літва, Швецыя, Іспанія, Турцыя, Харватыя, Італія, Албанія, Латвія, Чэшская Рэспубліка, Нарвегія, Эстонія, Сербія, Славакія, Францыя, Ірландыя, Люксембург, Балгарыя, Мальта, Данія, Румынія, Славенія, Фінляндыя, Польшча
Аўтар | |
---|---|
Мова | |
Вокладка | |
Колькасць старонак |
24 |
Фармат |
А4 |
Выдавецтва | |
ISBN |
978-83-68016-32-1 |
Толькі зарэгістраваныя кліенты, якія набылі гэты тавар, могуць пакінуць водгук.
Інфармацыя пра прадаўца
- Назва крамы: Gutenberg Publisher
- Прадавец: Gutenberg Publisher
-
Адрас:
ul. Łobzowska
15-15
31-139 krakow
Польшча - На дадзены момант ацэнка адсутнічае!
Водгукі
Пакуль няма водгукаў.