Усе хочуць… есці | Грэтэ Ротбёль, Анна Карын Гархамн
9,50 €
- Еўра (€)
- United States dollar ($)
- Polish złoty (zł)
- Швейцарскі франк (CHF)
- Чэшская крона (Kč)
- Дацкая крона (kr.)
- Фунт стэрлінгаў (£)
- Венгерскі форынт (Ft)
- Нарвежская крона (kr)
- Шведская крона (kr)
+ кошт дастаўкі
Дзіцячая кніжка для маленькіх даследчыкаў, якім цікава, што ядуць вожыкі, медузы, птушкі і іншыя жывёлы. У кнізе распавядаецца, колькі яны жывуць, як растуць і што любяць есці. А яшчэ — ці можна іх карміць марозівам!
“Калі дзеці ядуць, яны растуць і становяцца большымі і большымі! І мацнейшымі! Тое ж самае адбываецца і з матылькамі, вожыкамі ды катамі. Але ўсе яны любяць розную ежу. Чалавек можа вырасці вышэй за два метры. А якой даўжыні могуць быць жабка, чарвяк, рыба, багоўка ці птушка? І што яны мусяць есці, каб расці?” — гаворыцца ў анатацыі.
Кнігу напісала Грэтэ Ротбёль, вядомая беларускім чытачам кнігай “Вулкан і цялятка, якое выратаваў Пу”, ілюстрацыі зрабіла Анна Карын Гархамн. Са шведскай мовы на беларускую кнігу пераклала Надзея Кандрусевіч.
Выданне выйшла ў супрацы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і Фонду Kamunikat.org.
| Вага | 0,5 кг |
|---|---|
| Аўтар | Грэтэ Ротбёль |
| Выдавецтва | Экапрэс |
| Літаратура | замежная |
| Вокладка | цвёрдая |
| Мова | беларуская |
| Мастачка | Анна Карын Гархамн |
| Пераклад | Надзея Кандрусевіч |
| ISBN | 978-83-67471-29-9 |
| Год выдання | 2025 |
| Колькасць старонак | 32 |
| Краіна вытворчасці | Польшча |
Няма ў наяўнасці
Паскардзіцца на злоўжываннеІншы даступны прадавец
«Усе хочуць… есці» — пазнавальная кніга для дзяцей, якая расказвае, чым харчуюцца розныя жывёлы, як яны ядуць, растуць і жывуць у прыродзе. Тэкст пададзены проста і цікава, каб малыя чытачы самі маглі даведвацца пра свет вакол сябе. Маляўнічыя, натуральныя ілюстрацыі Анны Карын Гархамн дапамагаюць лепш зразумець і запомніць новыя веды. Кніга вучыць назіраць, параўноўваць і задаваць пытанні, развіваючы дапытлівасць і любоў да жывёл і прыроды. Гэта не толькі пра ежу, але і пра разнастайнасць жыцця на Зямлі. Выдатна падыходзіць як для самастойнага чытання, так і для агульнага сямейнага разгляду.
Грэтэ Ротбёль нарадзілася ў 1969 годзе ў сям’і прафесійных спевакоў. Яна страціла абодвух бацькоў у маладым узросце. У 1979 годзе пераехала ў Стакгольм і ў 1981-м апублікавала сваю першую кнігу. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў Ротбёль была опернай спявачкай меца-сапрана. Разам з мужам Хоканам Сундам яна заснавала оперны тэатр у Бергслагене, на ўсходзе Швецыі. Напрыканцы 1990-х Грэтэ Ротбёль пачала выдаваць дзіцячыя кнігі, і на цяперашні час яна аўтарка больш як 20 кніг для дзяцей і падлеткаў. У 2018-2024 гг. узначальвала Шведскі саюз пісьменнікаў. Яна ўжо вядомая беларускім чытачам кнігай «Вулкан і цялятка, якое выратаваў Пу».
Ідэальны падарунак для маленькіх даследчыкаў і аматараў прыроды ад 3 да 7 гадоў.
Кантыненты дастаўкі: Паўночная Амерыка
Краіны дастаўкі: Польшча, Швейцарыя, Партугалія, Іспанія, Румынія, Ірландыя, Балгарыя, Нарвегія, Эстонія, Ліхтэнштэйн, Венгрыя, Бельгія, Нідэрланды, Данія, Украіна, Харватыя, Аўстрыя, Латвія, Германія, Славакія, Грэцыя, Літва, Беларусь, Славенія, Францыя, Італія, Чэшская Рэспубліка, Швецыя, Фінляндыя, Ісландыя
Інфармацыя пра прадаўца
- Назва крамы: Kamunikat
- Прадавец: Kamunikat
-
Адрас:
Proletariacka
11
15-449 Беласток
Польшча - На дадзены момант ацэнка адсутнічае!















