Hool | Філіп Вінклер

6,83 $

United States dollar ($)
  • Еўра (€)
  • United States dollar ($)
  • Polish złoty (zł)
  • Швейцарскі франк (CHF)
  • Чэшская крона (Kč)
  • Дацкая крона (kr.)
  • Фунт стэрлінгаў (£)
  • Венгерскі форынт (Ft)
  • Нарвежская крона (kr)
  • Шведская крона (kr)

Раман-дэбют нямецкага пісьменніка Філіпа Вінклера пра правінцыяла-няўдачніка. Жыццё галоўнага героя — гэта «хулс». Маці Хайка Кольбэ збегла, кінуўшы іх з сястрой, бацька-алкаголік. Хлопец недавучыўся ў школе, але на падхваце ў трэнажорнай зале і кватаруе ў доме крымінальніка, які арганізуе баі жывёл. Калі яго лепшага сябра моцна збілі і той захацеў выйсці з групоўкі, Хайк палічыў гэта здрадай. Бо наперадзе іх чакае новая гульня — паўфінальны матч за кубак Германіі — і новая бойка з заклятымі супернікамі з Браўншвайга. Свет героя Філіпа Вінклера не такі і далекі ад нас. Мова твора жорсткая, а традыцыі бязлітасныя.

Вага0,34 кг
Памеры20,1 × 13,8 × 1,5 см
Аўтар
Выдавецтва
Літаратура
Узрост
Мова
Вокладка
Жанр
Ілюстрацыі
СерыяЛяўрэаты літаратурных прэміяў
Год выдання
Колькасць старонак280
ISBN978-985-7207-29-9
Наклад500
ПеракладчыкВадзім Мохаў
Краіна вытворчасці

У наяўнасці

Паскардзіцца на злоўжыванне
Апісанне

Я грэю ў далоні сваю новую капу. Перабіраю яе пальцамі, сціскаю. Так я раблю перад кожнай бойкай. Гелепадобны матэрыял застаецца цвёрдым, толькі трошкі паддаецца. Гэтая капа проста супер! Лепшай і не знойдзеш. Выраблена зубным тэхнікам па індывідуальнай замове. Гэта не тая дзяшоўка масавай вытворчасці, якую ўжо праз два тыдні можна проста выкінуць, бо яна пачынае муляць дзясну. Ці таму, што з-за няўдалай формы і непрыемнага паху пластмасы ад яе ўвесь час цягне на ваніты. Між тым амаль усе мы мелі такія капы, нават Джоджа з ягонай мізэрнай зарплатай дворніка. І Кай, у якога заўсёды былі самыя модныя рэчы. І Ульф, які з лёгкасцю мог патраціць вялікую суму грошай. І Томак, і Цёлер. І яшчэ некаторыя нашы хлопцы, якія мелі хоць нейкую працу. І дзядзька Аксель таксама. Менавіта ён некалькі гадоў назад знайшоў гэтага зубнога тэхніка. Той спецыялізаваўся на кантактных відах спорту і лячыў спартсменаў-адзінаборцаў па ўсёй Нямеччыне. Хадзілі чуткі, быццам да яго прыязджалі і з Франкфурта, і нават з былой ГДР — з Дрэздэна, Гале, Цвікаў. Напэўна, аддавалі за гэта месячны памер сваёй дапамогі па беспрацоўі, думаю я і праводжу кончыкамі пальцаў па адтулінах капы.

ПРА АЎТАРА

ФІЛІП ВІНКЛЕР нарадзіўся ў 1986 годзе ў Хагенбургу. Жыве ў Лейпцыгу. Творы публікаваліся ў літаратурных часопісах і анталогіях. У 2008 годзе атрымаў літаратурную прэмію імя Ёзэфа Генрыха Колбіна. “HOOL” з’яўляецца яго дэбютным раманам. У 2015 годзе за вытрымкі з рамана “HOOL” атрымаў прэмію Літаратурнай майстэрні для маладых аўтараў (адукацыйны дом замка Рэтцхоф, Аўстрыя), у 2016 годзе раман “HOOL” трапіў у шорт-ліст “Дойчэр Бухпрайс” (Deutscher Buchpreis) літаратурнай прэміі за найлепшы нямецкамоўны раман года ад Біржавога аб’яднання нямецкага кніжнага гандлю (Börsenverein des Deutschen Buchhandels), і ў гэтым жа годзе Філіп Вінклер за свой раман атрымаў літаратурную прэмію “Аспект” (aspekte-Literaturpreis) – гэта літаратурная прэмія нямецкага тэлевізійнага канала ZDF за найлепшы нямецкамоўны празаічны дэбют.

Дастаўка

Краіны дастаўкі: Германія, Літва, Фінляндыя, Швецыя, Мальта, Іспанія, Ірландыя, Бельгія, Аўстрыя, Эстонія, Румынія, Славенія, Грэцыя, Харватыя, Венгрыя, Люксембург, Нідэрланды, Данія, Партугалія, Францыя, Славакія, Чэшская Рэспубліка, Італія, Латвія, Манака, Балгарыя, Польшча, Дамініканская Рэспубліка, Панама, Багамскія астравы, Сент-Кітс і Невіс, Брытанскія Віргінскія астравы, Сальвадор, Ангілья, Гвадэлупа, Коста-Рыка, Марцініка, Гаіці, Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША), Бермудскія астравы, Дамініка, Мексіка, Антыгуа і Барбуда, Грэнландыя, Пуэрта-Рыка, Трынідад і Табага, Барбадас, Гандурас, Сент-Люсія, Астравы Цёркс і Кайкас, Банайрэ, Сінт-Эстатыус і Саба, Канада, Сен-Мартэн (французская частка), Curaçao, Нікарагуа, Грэнада, Сен-П’ер і Мікелон, Сінт-Мартэн (галандская частка), Аруба, Гватэмала, Ямайка, Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Saint Barthélemy, Беліз, Кайманавы астравы, Амерыканскія Віргінскія астравы, Куба, Мантсерат, Фалклендскія астравы, Сурынам, Калумбія, Парагвай, Чылі, Перу, Бразілія, Гаяна, Балівія, Французская Гвіяна, Венесуэла, Аргенціна, Эквадор, Уругвай, Непал, Арменія, Камбоджа, Востраў Каляд, Саудаўская Аравія, Ліван, Індыя, Туркменістан, Малайзія, Бахрэйн, Кыргызстан, Кітай, Палесцінскія тэрыторыі, Казахстан, Ізраіль, Тымор-Лешці, Мальдывы, Азербайджан, Японія, Какосавыя астравы, Катар, Лаос, Ганконг, Таджыкістан, Макаа, Афганістан, Іарданія, Емен, Бруней, Пакістан, Кувейт, Грузія, Тайланд, Манголія, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Іран, В’етнам, Бангладэш, Філіпіны, Паўднёвая Карэя, Кіпр, Сірыя, М’янма, Ірак, Узбекістан, Аман, Бутан, Паўночная Карэя, Інданезія, Сінгапур, Шры-Ланка, Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне, Тайвань, Алжыр, Сенегал, Маўрытанія, Габон, Туніс, Конга (Кіншаса), Нігерыя, Замбія, Каморы, Джыбуці, Сьера-Леонэ, Малі, Гана, Чад, Батсвана, Намібія, Паўднёвая Афрыка, Гвінея-Бісау, Каба-Вердэ, Востраў Святой Алены, Мадагаскар, Эфіопія, Эсваціні, Бенін, Нігер, Востраў Маёта, Кенія, Кот-д’Івуар, Судан, Марока, Эрытрэя, São Tomé and Príncipe, Бурундзі, Мазамбік, Уганда, Экватарыяльная Гвінея, Камерун, Сейшэльскія астравы, Лівія, Заходняя Сахара, Паўднёвы Судан, Буркіна-Фасо, Малаві, Танзанія, Гамбія, Конга (Бразавіль), Руанда, Лесота, Егіпет, Самалі, Ангола, Маўрыкій, Гвінея, Тога, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Рэюньён, Зімбабвэ, Ліберыя, Гуам, Тувалу, Новая Зеландыя, Французскія Паўднёвыя тэрыторыі, Паўночныя Марыянскія астравы, Уоліс і Футуна, Аўстралія, Астравы Піткэрн, Новая Каледонія, Востраў Херд і астравы Мак-Доналд, Тонга, Мікранезія, Кірыбаці, Вануату, Науру, Антарктыда, Ніуэ, Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сандвічавы астравы, Амерікан Самоа, Папуа — Новая Гвінея, Такелау, Фіджы, Маршалавы астравы, Знешнія малыя астравы ЗША, Востраў Норфалк, Самоа, Французская Палінезія, Востраў Бувэ, Белаў, Саламонавы астравы, Астравы Кука, Паўночная Македонія, Фарэрскія астравы, Ліхтэнштэйн, Востраў Мэн, Украіна, Албанія, Сан-Марына, Беларусь, Ісландыя, Расія, Малдова, Аландскія астравы, Гібралтар, Türkiye, Андора, Шпіцберген і Ян-Маен, Вялікабрытанія, Нарвегія, Боснія і Герцагавіна, Швейцарыя, Сербія, Востраў Гернсі, Востраў Джэрсі, Чарнагорыя, Ватыкан


Гатовы для адпраўкі праз 1-3 працоўныя дні



 

Палітыка вяртання сродкаў

https://kamarouka.com/pravily-viartannia/

Водгукі (0)
Водгукаў: 0
0
0
0
0
0

Пакуль няма водгукаў.

Толькі зарэгістраваныя кліенты, якія купілі гэты тавар, могуць пакінуць водгук.

Інфармацыя пра прадаўца

Інфармацыя пра прадаўца

  • Назва крамы: Kamaroŭka
  • Прадавец: Kamaroŭka
  • Адрас: Bevingsweg
    2
    51109 Köln
  • 5.00 rating from 1 review
Гарантыйная палітыка

You can return most Marketplace items within 30 days of receipt of shipment. To get information about the Return and Refund policies that may apply, please refer to Kamaroŭka’s Return policy.

Катэгорыя:
Kamaroŭka
Kamaroŭka

5.00

(1 водгук)