Кусь-Кусяндра | Надзея Ясмінска
11,53 $
- Еўра (€)
- United States dollar ($)
- Polish złoty (zł)
- Швейцарскі франк (CHF)
- Чэшская крона (Kč)
- Дацкая крона (kr.)
- Фунт стэрлінгаў (£)
- Венгерскі форынт (Ft)
- Нарвежская крона (kr)
- Шведская крона (kr)
+ кошт дастаўкі
Хто такая Кусяндра і адкуль яна з’явілася ў пакоі? Навошта ёй вострыя кіпцюры? І, галоўнае, чаму яе проста распірае ад злосці? Яна сама не ведае, і нават кот на шафе не дае адказу. Кусяндры хочацца ламаць усё вакол, але сярод трэску і грукату ёй чуецца загадкавае “тук-тук”… Зубастая і пухнатая кніжка для маленькіх чытачоў і іх бацькоў.
| Вага | 0,26 кг |
|---|---|
| Памеры | 24,8 × 17,6 × 0,7 см |
| Аўтар | Надзея Ясмінска |
| Выдавецтва | Кнігазбор |
| Літаратура | беларуская |
| Мова | беларуская |
| Вокладка | цвёрдая |
| Узрост | 0+ |
| Ілюстрацыі | каляровыя |
| Год выдання | 2022 |
| Колькасць старонак | 32 |
| ISBN | 978-985-883-042-7 |
| Серыя | Каляровы ровар |
| Наклад | 800 |
| Мастак | Святлана Міхалап |
У наяўнасці
Паскардзіцца на злоўжываннеНадзея Ясмінска (нар. 4 чэрвеня 1985, Мінск) — беларуская пісьменніца, драматург. Піша на рускай і беларускай мовах для дзяцей.
Закончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Маркетынг». Пасля магістратуры выкладала розныя аспекты рэкламы ў БДЭУ.
У 2006 годзе напісала першую п’есу-казку «У адну навагоднюю ноч». П’еса стала лаўрэатам адкрытага рэспубліканскага конкурсу драматургічных твораў для дзяцей і падлеткаў «Дзіцячы свет такі багаты» (2006) і была апублікавана ў зборніку «Малеча гном» (2007). Першай асобнай кніжкай пісьменніцы стаў зборнік фэнтэзі-вершаў «Зялёныя песні Эрмінтыі», выпушчаны беларускім выдавецтвам «Галіяфы» ў 2012 годзе.
У 2015 годзе ў выдавецтве «Галіяфы» выйшаў зборнік казак для дзяцей «Сем ружаў» — другая кніга з цыклу «Хронікі густога лесу». Кніга стала ўладальніцай прэстыжнай літаратурнай «Прэміі Цёткі» ў 2016 годзе — за лепшы тэкст для дзяцей і падлеткаў і за лепшае мастацкае афармленне (мастак — Кацярына Дубовік).
Апавяданні і казкі пісьменніцы публікаваліся ў часопісах «Цветные строчки», «Вокзал», «Микролит», «Дошкольное образование».
Фрагмент з кнігі
Аднойчы ў пакоі з’явілася Кусяндра.
Яна ніяк не магла ўспомніць, як тут апынулася, і гэта яе вельмі раззлавала. Свет навокал здаваўся надта вялікім, халодным, цвёрдым і ціхім.
Кусяндра лупцанула па падлозе і ўбачыла, што мае лапы з кіпцюрамі.
Потым адным махам расшпурляла рэчы побач і заўважыла, што мае доўгі хвост…
Водгук аб кнізе “Кусь-Кусяндра”
У пісьменніцы Надзеі Ясмінскай і мастачкі Святланы Міхалап атрымаўся добры творчы тандэм. Я была ў захапленні ад іх мінулай сумеснай кнігі “Сподачак для цмока”. Для мяне гэтая кніга стала адной з найлепшых беларускіх дзіцячых кніг апошніх гадоў. І цяпер я з задавальненнем прачытала навінку гэтага творчага дуэта пад назвай “Кусь-Кусяндра”. Вельмі своечасовая кніга, якую я б раіла не толькі дзецям, але і бацькам. Асабліва цяпер, калі многія не ведаюць, што рабіць са злосцю, якая расце ўнутры. Выпусціць вонкі або захоўваць у сабе і не заўважаць? Злосць — гэта нармальная і абсалютна натуральная эмоцыя, калі ты разумееш яе прычыну. Гэта абарончая рэакцыя арганізма, і яе не трэба баяцца ці старацца пазбягаць. Самае важнае — умець выразіць яе так, каб абысціся без разбурэнняў. Кніга Надзеі — гэта гісторыя Кусяндры, якая жыве ўнутры кожнага з нас. Вельмі важна навучыцца жыць у гармоніі з ёй. Гэтая кніга — добрая нагода пагаварыць з дзецьмі пра эмоцыі. І не магу не адзначыць цудоўныя ілюстрацыі! Святлана Міхалап здолела стварыць вельмі мілую Кусяндру, якая хутчэй спадабаецца дзецям, чым напалохае.
Кантыненты дастаўкі: Паўднёвая Амерыка, Азія, Афрыка, Антарктыда, Акіянія
Краіны дастаўкі: Германія, Эстонія, Румынія, Мальта, Грэцыя, Славенія, Аўстрыя, Бельгія, Харватыя, Венгрыя, Люксембург, Нідэрланды, Данія, Партугалія, Францыя, Славакія, Італія, Чэшская Рэспубліка, Латвія, Манака, Польшча, Балгарыя, Фінляндыя, Швецыя, Ірландыя, Іспанія, Літва, Канада, Сен-Мартэн (французская частка), Барбадас, Гандурас, Трынідад і Табага, Нікарагуа, Curaçao, Банайрэ, Сінт-Эстатыус і Саба, Сент-Люсія, Астравы Цёркс і Кайкас, Грэнада, Сен-П’ер і Мікелон, Аруба, Гватэмала, Сінт-Мартэн (галандская частка), Saint Barthélemy, Ямайка, Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Беліз, Кайманавы астравы, Амерыканскія Віргінскія астравы, Куба, Мантсерат, Панама, Дамініканская Рэспубліка, Гвадэлупа, Сальвадор, Ангілья, Бермудскія астравы, Гаіці, Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША), Багамскія астравы, Сент-Кітс і Невіс, Брытанскія Віргінскія астравы, Коста-Рыка, Марцініка, Мексіка, Дамініка, Грэнландыя, Пуэрта-Рыка, Антыгуа і Барбуда, Вялікабрытанія, Востраў Гернсі, Сербія, Нарвегія, Чарнагорыя, Востраў Джэрсі, Боснія і Герцагавіна, Швейцарыя, Ватыкан, Ліхтэнштэйн, Албанія, Сан-Марына, Паўночная Македонія, Фарэрскія астравы, Востраў Мэн, Украіна, Беларусь, Ісландыя, Расія, Малдова, Аландскія астравы, Гібралтар, Türkiye, Андора, Шпіцберген і Ян-Маен
Гатовы для адпраўкі праз 1-3 працоўныя дні
Палітыка вяртання сродкаў
https://kamarouka.com/pravily-viartannia/
Толькі зарэгістраваныя кліенты, якія купілі гэты тавар, могуць пакінуць водгук.
Інфармацыя пра прадаўца
- Назва крамы: Kamaroŭka
- Прадавец: Kamaroŭka
-
Адрас:
Bevingsweg
2
51109 Köln - На дадзены момант ацэнка адсутнічае!

























Водгукі
Ачысціць фільтрыПакуль няма водгукаў.