Кусь-Кусяндра | Надзея Ясмінска

10,00 €

Еўра (€)
  • Еўра (€)
  • United States dollar ($)
  • Polish złoty (zł)
  • Швейцарскі франк (CHF)
  • Чэшская крона (Kč)
  • Дацкая крона (kr.)
  • Фунт стэрлінгаў (£)
  • Венгерскі форынт (Ft)
  • Нарвежская крона (kr)
  • Шведская крона (kr)

Хто такая Кусяндра і адкуль яна з’явілася ў пакоі? Навошта ёй вострыя кіпцюры? І, галоўнае, чаму яе проста распірае ад злосці? Яна сама не ведае, і нават кот на шафе не дае адказу. Кусяндры хочацца ламаць усё вакол, але сярод трэску і грукату ёй чуецца загадкавае “тук-тук”… Зубастая і пухнатая кніжка для маленькіх чытачоў і іх бацькоў.

Вага0,26 кг
Памеры24,8 × 17,6 × 0,7 см
Аўтар
Выдавецтва
Літаратура
Мова
Вокладка
Узрост
Ілюстрацыі
Год выдання
Колькасць старонак32
ISBN978-985-883-042-7
СерыяКаляровы ровар
Наклад800
МастакСвятлана Міхалап

У наяўнасці

Паскардзіцца на злоўжыванне
Апісанне

Надзея Ясмінска (нар. 4 чэрвеня 1985, Мінск) — беларуская пісьменніца, драматург. Піша на рускай і беларускай мовах для дзяцей.

Закончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Маркетынг». Пасля магістратуры выкладала розныя аспекты рэкламы ў БДЭУ.

У 2006 годзе напісала першую п’есу-казку «У адну навагоднюю ноч». П’еса стала лаўрэатам адкрытага рэспубліканскага конкурсу драматургічных твораў для дзяцей і падлеткаў «Дзіцячы свет такі багаты» (2006) і была апублікавана ў зборніку «Малеча гном» (2007). Першай асобнай кніжкай пісьменніцы стаў зборнік фэнтэзі-вершаў «Зялёныя песні Эрмінтыі», выпушчаны беларускім выдавецтвам «Галіяфы» ў 2012 годзе.

У 2015 годзе ў выдавецтве «Галіяфы» выйшаў зборнік казак для дзяцей «Сем ружаў» — другая кніга з цыклу «Хронікі густога лесу». Кніга стала ўладальніцай прэстыжнай літаратурнай «Прэміі Цёткі» ў 2016 годзе — за лепшы тэкст для дзяцей і падлеткаў і за лепшае мастацкае афармленне (мастак — Кацярына Дубовік).

Апавяданні і казкі пісьменніцы публікаваліся ў часопісах «Цветные строчки», «Вокзал», «Микролит», «Дошкольное образование».

Фрагмент з кнігі

Аднойчы ў пакоі з’явілася Кусяндра.

Яна ніяк не магла ўспомніць, як тут апынулася, і гэта яе вельмі раззлавала. Свет навокал здаваўся надта вялікім, халодным, цвёрдым і ціхім.

Кусяндра лупцанула па падлозе і ўбачыла, што мае лапы з кіпцюрамі.

Потым адным махам расшпурляла рэчы побач і заўважыла, што мае доўгі хвост…

Водгук аб кнізе “Кусь-Кусяндра”

У пісьменніцы Надзеі Ясмінскай і мастачкі Святланы Міхалап атрымаўся добры творчы тандэм. Я была ў захапленні ад іх мінулай сумеснай кнігі “Сподачак для цмока”. Для мяне гэтая кніга стала адной з найлепшых беларускіх дзіцячых кніг апошніх гадоў. І цяпер я з задавальненнем прачытала навінку гэтага творчага дуэта пад назвай “Кусь-Кусяндра”. Вельмі своечасовая кніга, якую я б раіла не толькі дзецям, але і бацькам. Асабліва цяпер, калі многія не ведаюць, што рабіць са злосцю, якая расце ўнутры. Выпусціць вонкі або захоўваць у сабе і не заўважаць? Злосць — гэта нармальная і абсалютна натуральная эмоцыя, калі ты разумееш яе прычыну. Гэта абарончая рэакцыя арганізма, і яе не трэба баяцца ці старацца пазбягаць. Самае важнае — умець выразіць яе так, каб абысціся без разбурэнняў. Кніга Надзеі — гэта гісторыя Кусяндры, якая жыве ўнутры кожнага з нас. Вельмі важна навучыцца жыць у гармоніі з ёй. Гэтая кніга — добрая нагода пагаварыць з дзецьмі пра эмоцыі. І не магу не адзначыць цудоўныя ілюстрацыі! Святлана Міхалап здолела стварыць вельмі мілую Кусяндру, якая хутчэй спадабаецца дзецям, чым напалохае.

Дастаўка

Краіны дастаўкі: Германія, Літва, Фінляндыя, Швецыя, Мальта, Ірландыя, Іспанія, Аўстрыя, Бельгія, Эстонія, Румынія, Грэцыя, Славенія, Харватыя, Венгрыя, Люксембург, Нідэрланды, Партугалія, Данія, Францыя, Славакія, Італія, Чэшская Рэспубліка, Латвія, Манака, Польшча, Балгарыя, Дамініканская Рэспубліка, Панама, Брытанскія Віргінскія астравы, Багамскія астравы, Сент-Кітс і Невіс, Ангілья, Гвадэлупа, Сальвадор, Марцініка, Коста-Рыка, Бермудскія астравы, Гаіці, Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША), Дамініка, Мексіка, Антыгуа і Барбуда, Грэнландыя, Пуэрта-Рыка, Барбадас, Гандурас, Трынідад і Табага, Банайрэ, Сінт-Эстатыус і Саба, Сент-Люсія, Астравы Цёркс і Кайкас, Канада, Сен-Мартэн (французская частка), Нікарагуа, Curaçao, Грэнада, Сен-П’ер і Мікелон, Аруба, Гватэмала, Сінт-Мартэн (галандская частка), Saint Barthélemy, Ямайка, Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Амерыканскія Віргінскія астравы, Беліз, Кайманавы астравы, Мантсерат, Куба, Фалклендскія астравы, Сурынам, Калумбія, Парагвай, Чылі, Перу, Бразілія, Гаяна, Балівія, Французская Гвіяна, Венесуэла, Аргенціна, Эквадор, Уругвай, Арменія, Непал, Камбоджа, Востраў Каляд, Саудаўская Аравія, Ліван, Туркменістан, Індыя, Бахрэйн, Малайзія, Кыргызстан, Кітай, Палесцінскія тэрыторыі, Казахстан, Тымор-Лешці, Ізраіль, Азербайджан, Мальдывы, Японія, Какосавыя астравы, Катар, Лаос, Таджыкістан, Ганконг, Афганістан, Макаа, Іарданія, Емен, Бруней, Пакістан, Кувейт, Тайланд, Грузія, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Манголія, Іран, В’етнам, Бангладэш, Філіпіны, Паўднёвая Карэя, Кіпр, Сірыя, М’янма, Узбекістан, Ірак, Бутан, Аман, Паўночная Карэя, Інданезія, Сінгапур, Шры-Ланка, Тайвань, Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне, Сенегал, Алжыр, Маўрытанія, Габон, Туніс, Конга (Кіншаса), Нігерыя, Каморы, Замбія, Сьера-Леонэ, Джыбуці, Малі, Гана, Чад, Батсвана, Намібія, Гвінея-Бісау, Паўднёвая Афрыка, Востраў Святой Алены, Каба-Вердэ, Мадагаскар, Эфіопія, Эсваціні, Бенін, Нігер, Кенія, Востраў Маёта, Судан, Кот-д’Івуар, Марока, Эрытрэя, São Tomé and Príncipe, Бурундзі, Мазамбік, Экватарыяльная Гвінея, Уганда, Сейшэльскія астравы, Камерун, Лівія, Заходняя Сахара, Паўднёвы Судан, Буркіна-Фасо, Малаві, Гамбія, Танзанія, Руанда, Конга (Бразавіль), Лесота, Егіпет, Самалі, Ангола, Маўрыкій, Гвінея, Тога, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Рэюньён, Ліберыя, Зімбабвэ, Гуам, Тувалу, Новая Зеландыя, Французскія Паўднёвыя тэрыторыі, Паўночныя Марыянскія астравы, Уоліс і Футуна, Аўстралія, Астравы Піткэрн, Востраў Херд і астравы Мак-Доналд, Новая Каледонія, Мікранезія, Тонга, Кірыбаці, Вануату, Антарктыда, Науру, Ніуэ, Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сандвічавы астравы, Амерікан Самоа, Папуа — Новая Гвінея, Фіджы, Такелау, Маршалавы астравы, Знешнія малыя астравы ЗША, Самоа, Востраў Норфалк, Французская Палінезія, Востраў Бувэ, Белаў, Астравы Кука, Саламонавы астравы, Паўночная Македонія, Фарэрскія астравы, Ліхтэнштэйн, Украіна, Востраў Мэн, Сан-Марына, Албанія, Беларусь, Ісландыя, Расія, Малдова, Аландскія астравы, Türkiye, Гібралтар, Андора, Шпіцберген і Ян-Маен, Вялікабрытанія, Нарвегія, Швейцарыя, Боснія і Герцагавіна, Сербія, Востраў Гернсі, Чарнагорыя, Востраў Джэрсі, Ватыкан


Гатовы для адпраўкі праз 1-3 працоўныя дні



 

Палітыка вяртання сродкаў

https://kamarouka.com/pravily-viartannia/

Водгукі (0)
Водгукаў: 0
0
0
0
0
0

Пакуль няма водгукаў.

Толькі зарэгістраваныя кліенты, якія купілі гэты тавар, могуць пакінуць водгук.

Інфармацыя пра прадаўца

Інфармацыя пра прадаўца

  • Назва крамы: Kamaroŭka
  • Прадавец: Kamaroŭka
  • Адрас: Bevingsweg
    2
    51109 Köln
  • 5.00 rating from 1 review
Гарантыйная палітыка

You can return most Marketplace items within 30 days of receipt of shipment. To get information about the Return and Refund policies that may apply, please refer to Kamaroŭka’s Return policy.

Катэгорыя: Цэтлік:
Kamaroŭka
Kamaroŭka

5.00

(1 водгук)