Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць | Вольга Шчукіна
13,00 €
- Еўра (€)
- United States dollar ($)
- Polish złoty (zł)
- Швейцарскі франк (CHF)
- Чэшская крона (Kč)
- Дацкая крона (kr.)
- Фунт стэрлінгаў (£)
- Венгерскі форынт (Ft)
- Нарвежская крона (kr)
- Шведская крона (kr)
+ кошт дастаўкі
Казка пра Мараша, маленькага ведуна з суседняга сусвету, і пра дзесяцігадовых Светку і Віцьку з Мінска. Іх неверагодныя і захапляльныя прыгоды пачаліся тады, калі Мараш нечакана зʼявіўся ў пакойчыку Светкі, шукаючы Чарадзейны Крышталь.
| Вага | 0,47 кг |
|---|---|
| Памеры | 24,8 × 17,5 × 1,2 см |
| Аўтар | Вольга Шчукіна |
| Выдавецтва | Кнігазбор |
| Літаратура | беларуская |
| Мова | беларуская |
| Жанр | казка |
| Вокладка | цвёрдая |
| Узрост | 6+ |
| Ілюстрацыі | каляровыя |
| Год выдання | 2021 |
| Колькасць старонак | 116 |
| ISBN | 978-985-833-003-8 |
| Наклад | 500 |
| Мастак | Людміла Баірава |
У наяўнасці
Паскардзіцца на злоўжываннеІншы даступны прадавец
Сярод невялікага мінскага дворыка, заціснутага паміж высотнымі дамамі, стаяў хлопчык гадоў дзесяці. Як усе мужчыны яго ўзросту, ён не асабліва зважаў на сваю знешнасць. Таму ягоныя карычневыя шорты і блакітная кашуля зусім не выхваляліся чысцінёй. Тым больш дваровы этыкет даўно ўжо застаўраваў усіх чысцёх: “Гэта беларучкі і мамкіны дзеткі”!
Дык вось, гэты самы звычайны з пунктА гледжання дваровага этыкету хлопчык стаяў перад адным з высотных дамоў і самааддана гукаў:
– Свет-ка-а! Све-тка!
Трэба сказаць, што ў той час, пра які пойдзе размова, мабільных тэлефонаў яшчэ не існавала. Увогуле. То-бок абсалютна! Ніхто пра іх тады нават і не ведаў. Зараз цяжка ўявіць, што такое калісьці было. Але гэта праўда! І тады ўсе малыя часцей за ўсё карысталіся менавіта такім сродкам сувязі: гучней крыкнеш – хутчэй пачуюць.
Таму хлопчык, каб ягоны голас ляцеў як мага далей, нават уставаў
на дыбачкі і выцягваў шыю:
– Све-ет-ка-а-а!!!
Нарэшце на балконе другога паверха з’явілася дзяўчынка. Дзяўчо як дзяўчо: русыя валасы па плечы, ад прыроды крыху закручаныя на канцах, кірпаты носік і разумненькія жалудовага колеру вочкі. Гэта і была Светка. Але, па ўсім відаць, яна не вельмі ўзрадавалася візіту:
– Чаго табе, Віцька?!
– Выходзь! Гуляць хадзем!
– Аёечкі! У мяне столькі спраў! Столькі спраў!
І знікла… Што рабіць!.. Віцька яшчэ крыху патупаў на месцы, паазіраўся разгублена, а потым рушыў са двара – успомніў яшчэ пра некага.
А чым жа была так занятая Светка, што не пайшла гуляць са сваім лепшым сябрам у гэты сонечны летні дзень? Справа ў тым, што самым вялікім захапленнем у яе дзесяцігадовым жыцці былі… Угадайце, што?.. Цацкі ды лялькі? – Не! Вязанне-вышыванне? – Ганебна памыляецеся! Больш за ўсё на свеце дзяўчынка любіла… дэльтапланы! Мара пра палёты не пакідала яе вось ужо два гады…
Кантыненты дастаўкі: Паўднёвая Амерыка, Азія, Афрыка, Антарктыда, Акіянія
Краіны дастаўкі: Германія, Эстонія, Румынія, Мальта, Славенія, Грэцыя, Бельгія, Аўстрыя, Харватыя, Венгрыя, Люксембург, Нідэрланды, Данія, Партугалія, Славакія, Францыя, Італія, Чэшская Рэспубліка, Латвія, Манака, Балгарыя, Польшча, Фінляндыя, Швецыя, Іспанія, Ірландыя, Літва, Канада, Сен-Мартэн (французская частка), Трынідад і Табага, Барбадас, Гандурас, Curaçao, Нікарагуа, Сент-Люсія, Астравы Цёркс і Кайкас, Банайрэ, Сінт-Эстатыус і Саба, Грэнада, Сен-П’ер і Мікелон, Сінт-Мартэн (галандская частка), Аруба, Гватэмала, Ямайка, Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Saint Barthélemy, Беліз, Кайманавы астравы, Амерыканскія Віргінскія астравы, Куба, Мантсерат, Дамініканская Рэспубліка, Панама, Ангілья, Гвадэлупа, Сальвадор, Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША), Бермудскія астравы, Гаіці, Сент-Кітс і Невіс, Брытанскія Віргінскія астравы, Багамскія астравы, Коста-Рыка, Марцініка, Дамініка, Мексіка, Антыгуа і Барбуда, Грэнландыя, Пуэрта-Рыка, Вялікабрытанія, Сербія, Востраў Гернсі, Нарвегія, Чарнагорыя, Востраў Джэрсі, Боснія і Герцагавіна, Швейцарыя, Ватыкан, Ліхтэнштэйн, Сан-Марына, Албанія, Паўночная Македонія, Фарэрскія астравы, Украіна, Востраў Мэн, Беларусь, Ісландыя, Расія, Малдова, Аландскія астравы, Türkiye, Гібралтар, Андора, Шпіцберген і Ян-Маен
Гатовы для адпраўкі праз 1-3 працоўныя дні
Палітыка вяртання сродкаў
https://kamarouka.com/pravily-viartannia/
Толькі зарэгістраваныя кліенты, якія купілі гэты тавар, могуць пакінуць водгук.
Інфармацыя пра прадаўца
- Назва крамы: Kamaroŭka
- Прадавец: Kamaroŭka
-
Адрас:
Bevingsweg
2
51109 Köln - На дадзены момант ацэнка адсутнічае!























Водгукі
Ачысціць фільтрыПакуль няма водгукаў.