Гаспадыня восеньскага дому | Тацяна Сапач
14,88 $
- Euro (€)
- United States dollar ($)
- Polish złoty (zł)
- Swiss franc (CHF)
- Czech koruna (Kč)
- Danish krone (kr.)
- Pound sterling (£)
- Hungarian forint (Ft)
- Norwegian krone (kr)
- Swedish krona (kr)
plus Shipping Costs
Дзівосныя вершы Тацяны Сапач уяўляюць сабой дасканалую музыку слоў і завяршаюць залатое XX стагоддзе беларускай паэзіі. У кнігу ўвайшлі ўсе вядомыя паэтычныя творы, а таксама пераклады сучаснай літоўскай і польскай паэзіі, эсэ, інтэрв’ю, фрагменты электроннай перапіскі.
| Weight | 0,370 kg |
|---|---|
| Аuthor | Tatsiana Sapach |
| Выдавецтва | Вясна |
| Literature | Belarusian |
| Cover | hardcover |
| Language | Belarusian |
| Жанр | гутаркі, poetry, essay |
| ISBN | 978-80-907359-9-6 |
| Год выдання | 2022 |
| Колькасць старонак | 336 |
| Краіна вытворчасці | Чэхія |
Out of stock
Report AbuseІншы даступны прадавец
Таццяна Сапач (у замужжы – Дубавец; 26.8.1962, в. Маркава. Маладзечанскі раён – 27.12.2010) – беларуская журналістка, паэтэса, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пачатку ХХІ стагоддзя.
Студэнткаю журфаку БДУ ўдзельнічала ў Беларускай майстроўні. Прыехала працаваць па размеркаванні ў Гомель, была сярод заснавальнікаў там моладзевай суполкі «Талака». Затым у Менску на радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», у 1987 стварыла праграму «Альбаросіка», што хутка адгукалася на тагачасныя змены ў грамадстве і імкнулася паскараць іх.
З мужам Сяргеем Дубаўцом пераехала ў Вільню. У час змагання літоўцаў за незалежнасць выходзіла ў радыё- і тэлеэфір, заклікаючы беларусаў Літвы падтрымаць імкненне да выхаду з імперыі. Ад 1991 яна дваццаць гадоў рыхтавала беларускую тэлепраграму «Віленскі сшытак». Супрацоўнічала з Радыё Свабода і радыёстанцыяй «Балтыйскія хвалі».
Як заўважыў пісьменнік Уладзімір Арлоў, у напісаных ёю паэтычных творах будзённае, штохвіліннае, мімалётнае яе талент нязменна ператвараў у нябеснае і касмічнае.
Журналіст і літаратар Ян Максімюк сказаў, што зборнік «Восень» Таццяны Сапач для яго – светлы вястун абнаўлення беларускай паэзіі пасля яе савецкага перыяду, гаючы сыход у прыватнасць, у пачуццёвую інтымнасць.
Shipping Continents: North America
Shipping Countries: Poland, Switzerland, Portugal, Spain, Romania, Ireland, Bulgaria, Norway, Estonia, Liechtenstein, Hungary, Belgium, Netherlands, Denmark, Ukraine, Croatia, Austria, Latvia, Germany, Slovakia, Greece, Lithuania, Belarus, Slovenia, France, Italy, Czech Republic, Sweden, Finland, Iceland
Vendor Information
- Store Name: Kamunikat
- Vendor: Kamunikat
-
Address:
Proletariacka
11
15-449 Беласток
Poland - No ratings found yet!







