Гаспадыня восеньскага дому | Тацяна Сапач
13,00 €
- Еўра (€)
- United States dollar ($)
- Polish złoty (zł)
- Швейцарскі франк (CHF)
- Чэшская крона (Kč)
- Дацкая крона (kr.)
- Фунт стэрлінгаў (£)
- Венгерскі форынт (Ft)
- Нарвежская крона (kr)
- Шведская крона (kr)
+ кошт дастаўкі
Дзівосныя вершы Тацяны Сапач уяўляюць сабой дасканалую музыку слоў і завяршаюць залатое XX стагоддзе беларускай паэзіі. У кнігу ўвайшлі ўсе вядомыя паэтычныя творы, а таксама пераклады сучаснай літоўскай і польскай паэзіі, эсэ, інтэрв’ю, фрагменты электроннай перапіскі.
| Вага | 0,370 кг |
|---|---|
| Аўтар | Тацяна Сапач |
| Выдавецтва | Вясна |
| Літаратура | беларуская |
| Вокладка | цвёрдая |
| Мова | беларуская |
| Жанр | гутаркі, паэзія, эсэ |
| ISBN | 978-80-907359-9-6 |
| Год выдання | 2022 |
| Колькасць старонак | 336 |
| Краіна вытворчасці | Чэхія |
Няма ў наяўнасці
Паскардзіцца на злоўжываннеІншы даступны прадавец
Таццяна Сапач (у замужжы – Дубавец; 26.8.1962, в. Маркава. Маладзечанскі раён – 27.12.2010) – беларуская журналістка, паэтэса, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пачатку ХХІ стагоддзя.
Студэнткаю журфаку БДУ ўдзельнічала ў Беларускай майстроўні. Прыехала працаваць па размеркаванні ў Гомель, была сярод заснавальнікаў там моладзевай суполкі «Талака». Затым у Менску на радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», у 1987 стварыла праграму «Альбаросіка», што хутка адгукалася на тагачасныя змены ў грамадстве і імкнулася паскараць іх.
З мужам Сяргеем Дубаўцом пераехала ў Вільню. У час змагання літоўцаў за незалежнасць выходзіла ў радыё- і тэлеэфір, заклікаючы беларусаў Літвы падтрымаць імкненне да выхаду з імперыі. Ад 1991 яна дваццаць гадоў рыхтавала беларускую тэлепраграму «Віленскі сшытак». Супрацоўнічала з Радыё Свабода і радыёстанцыяй «Балтыйскія хвалі».
Як заўважыў пісьменнік Уладзімір Арлоў, у напісаных ёю паэтычных творах будзённае, штохвіліннае, мімалётнае яе талент нязменна ператвараў у нябеснае і касмічнае.
Журналіст і літаратар Ян Максімюк сказаў, што зборнік «Восень» Таццяны Сапач для яго – светлы вястун абнаўлення беларускай паэзіі пасля яе савецкага перыяду, гаючы сыход у прыватнасць, у пачуццёвую інтымнасць.
Кантыненты дастаўкі: Паўночная Амерыка
Краіны дастаўкі: Польшча, Швейцарыя, Партугалія, Іспанія, Румынія, Ірландыя, Балгарыя, Нарвегія, Эстонія, Ліхтэнштэйн, Венгрыя, Бельгія, Нідэрланды, Данія, Украіна, Харватыя, Аўстрыя, Латвія, Германія, Славакія, Грэцыя, Літва, Беларусь, Славенія, Францыя, Італія, Чэшская Рэспубліка, Швецыя, Фінляндыя, Ісландыя
Інфармацыя пра прадаўца
- Назва крамы: Kamunikat
- Прадавец: Kamunikat
-
Адрас:
Proletariacka
11
15-449 Беласток
Польшча - На дадзены момант ацэнка адсутнічае!










