Мяне тут не было | Алег Мінкін

6,50 

Творчасць Алега Мінкіна ўпершыню стала вядома яшчэ ў 1980-я: яго першая кніга паэзіі “Сурма” сталася адной з найважнейшых з’яваў тагачаснай беларускай літаратуры, вярнуўшы ў лірыку класічнасць радка прыгажосць і таямнічасць вобразнасці, тонкую эмоцыю, засяроджаную на метафізічным хваляванні.

Гэтая кніга віленскага беларуса Алега Мінкіна — збор найлепшых ягоных твораў у лірыцы, кароткай прозе і перакладах.

Delivery time: -1

In stock

Category:
Kamaroŭka
Kamaroŭka
Report Abuse
Description

Я змантачыў усё абы-дзе, абы з кім, абы-як
І ў спацелай далоні апошні трымаю мядзяк.
Я б збяёдаў яго, ды пахмуры Харон не анёл:
Усё роўна — круці не круці — а спагоніць абол
За правоз у гаючую цішу, жаданы суцём
З дасканалага пекла, якое завецца жыццём.

Алег Мінкін. Мяне тут не было...Творчасць Алега Мінкіна прагучала яшчэ ў 1980-я: яго першая кніга паэзіі “Сурма” сталася адной з найважнейшых з’яваў тагачаснай беларускай літаратуры, вярнуўшы ў лірыку класічнасць радка, прыгажосць і таямнічасць вобразнасці, тонкую эмоцыю, засяроджаную на метафізічным перажыванні. Гэтая кніга віленскага беларуса Алега Мінкіна — збор найлепшых ягоных твораў у лірыцы, кароткай прозе і перакладах. У 2018 годзе аўтара ўганаравалі Літаратурнаю прэміяй Міхася Стральцова, узнагарода ўвасобілася ў гэтую кнігу.

Яшчэ са студэнцкіх гадоў у мяне быў вельмі багаты збор замежнай клясыкі. Усякай — кітайскай, японскай, старажытнагрэцкай, рымскай — усё, што хочаш. Былі і расейскія паэты ўлюбёныя. Да выданьня першай кніжкі я прыйшоў ужо ўнутрана сьпелым паэтам. Што праўда, пачынаў пісаць па-расейску. Слабенькія вершыкі былі.

Беларуская паэзія мяне спачатку наогул не цікавіла. Я не адчуваў ні Купалу, ні Коласа, хіба толькі Багдановіч мне запомніўся са школы. Помню, прачытаў ягоны верш «Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі, сінякрылы матылёк…» і з гэтымі радкамі ў галаве паехаў вучыцца ў Маскву. А вярнуўся назад ужо абазнаным у сусьветнай паэзіі.

А да беларушчыны прыйшоў пасьля таго, як пазнаёміўся ў Вільні з Вінцэсем Мудровым і Ўладзімерам Арловым — яны ўжо ў той час былі сьвядомымі беларусамі, мелі свае суполкі. Вось яны і пачалі на мяне ўплываць.  Ня вельмі каб пасьпяхова. Потым Арлоў, здаецца, сказаў: «Пачытай Караткевіча». А я тады працаваў у Гомелі інжынэрам, каля гатэлю быў шапік, дзе я і набыў кнігу Караткевіча «Зь вякоў мінулых». Сеў, разгарнуў і адразу натрапіў на апавяданьне «Сіняя-сіняя». Там інсургент Пятрок ратуе нейкую арабскую дзяўчынку. Я прачытаў тое апавяданьне, і мяне адразу прабіла беларуская сьвядомасьць. З захапленьня Караткевічам. Хлопцы цэлы год мяне апрацоўвалі, а я ў адзін момант стаў беларусам — праз Караткевіча. Вось самы галоўны ўплыў на мяне — «Сіняя-сіняя». Ну, а калі ўжо рыхтаваў да друку «Сурму», мне так неназойліва, але істотна дапамог Янка Сіпакоў.

Shipping

Shipping Continents: Europe, North America


Shipping Countries: Poland, Greece, Belgium, Luxembourg, France, Slovakia, Latvia, Estonia, Romania, Hungary, Malta, Slovenia, Denmark, Ireland, Bulgaria, Netherlands, Germany, Sweden, Lithuania, Portugal, Czech Republic, Austria, Finland, Italy, Albania, Gibraltar, North Macedonia, Spain, Svalbard and Jan Mayen, Norway, Åland Islands, Monaco, Turkey, Iceland, Switzerland, Liechtenstein, Faroe Islands, San Marino, Andorra, Guernsey, Montenegro, Vatican, Bosnia and Herzegovina, Croatia, Isle of Man, Jersey, United Kingdom (UK), Moldova, Ukraine, Serbia


Shipping States: North Rhine-Westphalia (Germany)


Ready to ship in 1-3 business days


 

Shipping Policy

Дастаўка па Германіі: 3-5 працоўных дзён
Дастаўка па ЕС: 1-2 тыдні
Дастаўка па свеце: 3-4 тыдні

Additional information
Weight 0,32 kg
Dimensions 20 × 13,3 × 1,4 cm
Аўтар

Літаратура

Мова

Выдавецтва

Вокладка

Жанр

,

Узроставыя абмежаванні

Ілюстрацыі

Год выдання

2018

ISBN

978-985-7180-71-4

Колькасць старонак

276

Наклад

300

Reviews (0)

Reviews

There are no reviews yet.

Only logged in customers who have purchased this product may leave a review.

Vendor Info

Vendor Information

  • Store Name: Kamaroŭka
  • Vendor: Kamaroŭka
  • Address: Bevingsweg
    2
    51109 Köln
  • No ratings found yet!
Location

Product Location

Bevingsweg 2, 51109 Köln, Германия
Warranty Policy

You can return most Marketplace items within 30 days of receipt of shipment. To get information about the Return and Refund policies that may apply, please refer to Kamaroŭka’s Return policy.