

Васіл Гулеуры | Мзія і Сонейка
13,74 $
- Euro (€)
- United States dollar ($)
- Polish złoty (zł)
- Swiss franc (CHF)
- Czech koruna (Kč)
- Danish krone (kr.)
- Pound sterling (£)
- Hungarian forint (Ft)
- Norwegian krone (kr)
- Swedish krona (kr)
plus Shipping Costs
Кніга “Мзія і Сонейка” грузінскага дзіцячага пісьменніка Васіла Гулеуры гэта зборнік вершаў, які адрасуецца дзецям. Мзія гэта імя дзяўчынкі, маленькай гераіні аднаго з вершаваных сюжэтаў.
Васіл Гулеуры вядомы літаратар у сябе на Радзіме і па-за яе межамі, неаднаразовы намінант і ўладальнік прэстыжных літаратурных прэмій. У 2022 годзе, падчас правядзення Тбіліскага літаратурнага фестываля, спадар Гулеуры пазнаёміўся з музыкам і пісьменнікам з Беларусі Юрым Несцярэнкам. Юры зацікавіўся творчасцю калегі і стварыў мастацкія пераклады грузінскіх вершаў на беларускую мову. І вось перад вамі вынік супрацоўніцтва грузінскага і беларускага аўтараў!
Маленькія чытачы даведаюцца пра прыгоды не толькі дзяўчынкі Мзіі, але і пра Жабку ў басейне, Ката ў гіпсе, Мішкі ў цягніку, пра гасцей Коткі, пра Гусака-пісьменніка і Вараня-спевака, навошта Жуку тварог, а Курыцы кошык ды шмат пра што іншае.
Кніга разлічана на малодшы і сярэдні школьны ўзрост. Прыемнага чытання!
| Weight | 0,6 kg |
|---|---|
| Аuthor | Васіл Гулеуры |
| Выдавецтва | Kamunikat |
| Literature | foreign |
| Жанр | poetry |
| Language | Belarusian |
| Cover | hardcover |
| ISBN | 978-83-67937-58-0 |
| Пераклад | Юры Несцярэнка |
| Год выдання | 2025 |
| Колькасць старонак | 48 |
| Краіна вытворчасці | Poland |
Out of stock
Report AbuseІншы даступны прадавец
Васіл Гулеуры – грузінскі дзіцячы пісьменнік, аўтар больш за 30 апублікаваных кніг за два дзесяцігоддзі пісьменніцкай дзейнасці. Яго творы былі ўзнагароджаны некалькімі нацыянальнымі літаратурнымі прэміямі: прэміяй імя Якаба Гогебашвілі (тройчы), прэміяй Сагурама, прэміяй Цэра. Быў намінаваны на прэмію памяці Астрыд Ліндгрэн у 2018 і 2024 гадах. Яго апавяданні і вершы перакладзены на англійскую, французскую, нямецкую, літоўскую і шэраг іншых моў.
Юры Несцярэнка – пісьменнік, перакладчык, паэт, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтар кніг прозы і публіцыстыкі. Для дзяцей напісаў кнігі “Чароўныя назвы” і “Неверагодны свет”. У 2022 годзе, у Тбілісі, падчас правядзення міжнароднага літаратурнага фестываля, пазнаёміўся з Васілам Гулеуры. Вынікам творчага супрацоўніцтва беларускага і грузінскага літаратараў сталі пераклады дзіцячых вершаў спадара Васіла на беларускую мову.
Shipping Continents: North America
Shipping Countries: Poland, Switzerland, Portugal, Spain, Romania, Ireland, Bulgaria, Norway, Estonia, Liechtenstein, Hungary, Belgium, Netherlands, Denmark, Ukraine, Croatia, Austria, Latvia, Germany, Slovakia, Greece, Lithuania, Belarus, Slovenia, France, Italy, Czech Republic, Sweden, Finland, Iceland
Vendor Information
- Store Name: Kamunikat
- Vendor: Kamunikat
-
Address:
Proletariacka
11
15-449 Беласток
Poland - No ratings found yet!







