Замецены след | Вінцэсь Мудроў
10,00 €
plus Shipping Costs
Апавяданні, якія ўвайшлі ў гэты зборнік празаіка, вызначаюцца ўстурбаванасцю аўтара маральным станам грамадства. Пры гэтым сатырычная накіраванасць многіх з іх спалучаецца з мяккім лірызмам.
In stock
Вінцэсь Мудроў нарадзіўся ў сям’і савецкага афіцэра, рускага па нацыянальнасці. Дзяцінства і юнацтва правёў у Беларусі, на радзіме маці. Вучыўся ў Наваполацкай сярэдняй школы № 2. Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут (1976). Працаваў інжынерам на прадпрыемствах Наваполацку, а пасля Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі РСФСР. Са школьных гадоў займаўся грамадскай дзейнасцю, пастаянна адчуваў кантроль КДБ. У канцы 1980-х вярнуўся ў Беларусь. У 1990-х рэдагаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Працаваў карэспандэнтам Радыё «Свабода». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру (выйшаў у 2019), Саюза беларускіх пісьменнікаў і Таварыства вольных літаратараў. Жыве ў Наваполацку.
А як здарылася, што я, гарадзкі чувак, стаў, як колісь казалі, на рэйкі Беларушчыны? Тут ёсьць штосьці фаталістычнае. У маладосьці меў бунтарскую душу, вось яна, душа, і ўзбунтавалася супраць акаляючай шэрасьці і тупозу, якога тады было з каптуром. Да таго ж, напярэдадні вызначальнага павароту лёсу (на дварэ быў 1971 год), наведаў Ленінград, дзе стрыечны братан і ягоныя сябры адкрыта пацьвельвалі зь беларусаў. Вось крыўда за свой народ і сублімавалася ў разуменьне, што беларусы (цытую Максіма Горкага) «самы забіты народ у імпэрыі», і з гэтым трэба нешта рабіць.
Першы імпульс да літаратурных практыкаваньняў даў сябар Уладзімер Арлоў, які пазначаным часам ужо друкаваўся ў рэспубліканскім друку і падбіваў рушыць па ягоных сьлядах. Я штосьці пісаў на замову для наваполацкай гарадзкой газэты «Химик», але сур’ёзным чынам у гэтую справу не ўлягаў. І вось аднойчы да мяне завітаў яшчэ адзін сябрук, паэт Алехна Мінкін, і я дзеля жарту стаў цытаваць апавяданьні з часопісу «Маладосьць». «Ты б не зубы сушыў, а сеў і напісаў штосьці вартае», — з іроніяй выдаў Алехна. Як пасьля такіх словаў не заняцца самасьцьвярджэньнем. Тут жа падцягнуў да ног тумбачку (у кватэры не было стала) і напісаў пару апавяданьняў. Паслаў іх у памянёны часопіс і праз чатыры гады іх надрукавалі.
Вінцэсь Мудроў
Shipping Continents: Europe
Shipping Countries: Germany, Poland, Italy, Estonia, Belgium, Slovakia, Luxembourg, France, Greece, Spain, Sweden, Lithuania, Netherlands, Austria, Romania, Finland, Hungary, Ireland, Czech Republic, Latvia, Monaco, Malta, Portugal, Bulgaria, Slovenia, Croatia, Denmark, Faroe Islands, North Macedonia, Liechtenstein, Ukraine, Isle of Man, Albania, San Marino, Belarus, Iceland, Russia, Åland Islands, Moldova, Turkey, Gibraltar, Andorra, Svalbard and Jan Mayen, United Kingdom (UK), Norway, Bosnia and Herzegovina, Switzerland, Guernsey, Serbia, Montenegro, Jersey, Vatican
Ready to ship in 1-3 business days
Refund Policy
https://kamarouka.com/pravily-viartannia/
Weight | 0,24 kg |
---|---|
Dimensions | 20 × 13 × 1,2 cm |
Аўтар | |
Літаратура | |
Мова | |
Вокладка | |
Выдавецтва | |
Жанр | |
Узроставыя абмежаванні | |
Ілюстрацыі | |
Год выдання |
2021 |
ISBN |
978-985-883-028-1 |
Колькасць старонак |
208 |
Наклад |
150 |
Only logged in customers who have purchased this product may leave a review.
Vendor Information
- Store Name: Kamaroŭka
- Vendor: Kamaroŭka
-
Address:
Bevingsweg
2
51109 Köln - No ratings found yet!
Product Location
Bevingsweg 2, 51109 Köln, Германияplus Shipping Costs
Reviews
There are no reviews yet.