Ідзі адзін | Барыс Пятровіч

5,70 $

Гэтая незвычайная кніга складаецца з запісаў, зробленых у далёкім студзені 1993 года, калі аўтар раптам вырашыў весці дзённік, а таксама штодзень пісаць кароткую прозу ў прыдуманых ім «жанрах». У выніку атрымаўся адзін месяц жыцця, асветлены з розных бакоў, – асабістага, грамадскага, творчага… Другой «дзейнай асобай» гэтай кнігі з’яўляецца маладая дзяржава Беларусь, якой яна была ў студзені 1993 года. Такім чынам, чытачам прапануецца ўсяго адзін месяц з жыцця чалавека і краіны, якіх ужо няма. Бо час змяніў іх незваротна.

В наличии

United States dollar - USD
  • Евро - EUR
  • United States dollar - USD
  • Польский злотый - PLN
  • Швейцарский франк - CHF
  • Чешская крона - CZK
  • Датская крона - DKK
  • Фунт стерлингов - GBP
  • Венгерский форинт - HUF
  • Норвежская крона - NOK
  • Шведская крона - SEK

Категория:
Kamaroŭka
Kamaroŭka
Report Abuse
Описание

Ідзі адзін, альбо Студзень жыцця / Барыс Пятровіч

…Так, гэта быў 1993 год. Мне 33 гады. Узрост, калі хочаш не хочаш, а падумаеш: вось і ўсё… Жыццё пражыта. Вучэнне не створана. Вучняў няма.

Адчай несусветны.

Хтосьці да такіх гадоў увогуле не дажыў. Засіліўся. Застрэліўся. Загінуў, словам… Але яны пакінулі напамін пра сябе. Метку. Спадчыну… Здалелі. Засталіся… І мы памятаем пра іх, ведаем, а то і вывучаем. У школе. Ва ўніверсітэце. А значыць – не дарэмна… А тут – беспрасветнасць. Поўная. І ўсе мары ідуць у пясок. У тупую, абрыдлую, бясплённую працу, дзеля таго самага кавалка хлеба штодзённага… І толькі.

Як жыць далей? Як?!

А жыць трэба. Калі не дзеля сябе, дык дзеля таго, каго (так бяздумна, неабачліва!) на
свет гэты пусціў.

Біяграфія

Нарадзіўся Барыс Пятровіч ў 1959 г. у в. Вялікі Бор у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ ў 1984 годзе. Працаваў у абласным і рэспубліканскім друку «Гомельская праўда», «Звязда», «Літаратура і Мастацтва», часопісе «Полымя». З 1990 — адказны сакратар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва».

Калі ў 2002 годзе беларуская ўлада вырашыла шчыльна заняцца творчай інтэлігенцыяй літаратурныя і мастацкія выданні, што належалі дзяржаве, былі аб’яднаныя ў холдынг з жорстка структураванай сістэмай кіравання і адназначнай ідэалагічнай скіраванасцю — лаяльнасцю да дзеянняў прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі вялікая колькасць літаратараў была вымушаная пакінуць месца сваёй працы. Гэтаксама зрабіў Барыс Пятровіч.

У 2002 годзе ён заснаваў і стаў галоўным рэдактарам новага літаратурнага часопіса «Дзеяслоў», які за адносна кароткі час здолеў заваяваць папулярнасць і вядомасць у краіне, зрабіўшыся самым аўтарытэтным незалежным літаратурна-мастацкім выданнем Беларусі. Вакол «Дзеяслова» аб’ядналіся самыя знакамітыя ў краіне пісьменнікі, а таксама перспектыўныя маладыя аўтары, што дало магчымасць паўнавартасна адлюстроўваць сучасны літаратурны працэс.

У снежні 2011 г. Барыс Пятровіч абраны старшынёй Рады ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» — найстарэйшай творчай арганізацыі Беларусі, што аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах больш за 450 сяброў. У якасці куратара серыі і рэдактара выдаў больш 60 кніг беларускіх аўтараў у серыі «Кнігарня пісьменніка» (сярод іх намінанты і лаўрэаты прэміі імя Гедройца «Час збіраць косткі» В. Казько, «Жанчына і леапард» Т. Барысік і інш.), а таксама больш дзесятка кніг ў бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў».

З аўтабіяграфіі:

Дэбютаваў позна. У 29 гадоў. Першая кніжка выйшла ўвогуле ў 33. Журналісцкая праца не адпускала. Сельгасаддзел «Гомельскай праўды» выядаў мазгі. Апроч таго і сам я не дужа спяшаўся з публікацыямі, хоць такія мажлівасці былі. І хто яго ведае, калі б Сяргей Дубавец, пераехаўшы з Гомеля ў Мінск, не ўзяў мае аповеды і не надрукаваў адзін у «Крыніцы», а другі ў зборніку «Тутэйшых», то ці ўвогуле адважыўся б я іх друкаваць. Ну а, як той казаў, хто пачаў — той ужо не пачынаючы. Пазней, скарыстаўшы «службовае становішча», надрукаваў у «ЛіМе» свае «Мроі» — як цяпер кажуць, мікрапрозу, мініяцюры, пісаныя на мяжы явы і сну, калі я стомлены прыходзіў з працы і адпускаў галаву на волю: пісаў тое, што хацелася, і так, як хацелася. Далей былі нізкі аповедаў «Трызненні», «Непатрэбныя рэчы», «Фрэскі», «Піліпікі». Тое, што раней успрымалася творчымі пошукамі, эксперыментатарствам, «авангардам» у параўнанні з тагачаснай беларускай літаратурай, сёння ўжо так не выглядае, бо маладзейшыя пайшлі далей.

 

Shipping

Shipping Continents: Европа, Северная Америка, Южная Америка, Азия, Африка, Антарктика, Океания


Shipping Countries: Германия, Эстония, Польша, Италия, Словакия, Бельгия, Франция, Люксембург, Греция, Швеция, Испания, Литва, Нидерланды, Румыния, Австрия, Венгрия, Финляндия, Чешская Республика, Ирландия, Монако, Латвия, Мальта, Португалия, Словения, Болгария, Хорватия, Дания, Остров Мэн, Лихтенштейн, Украина, Албания, Сан-Марино, Фарерские острова, Беларусь, Северная Македония, Исландия, Россия, Молдова, Аландские острова, Гибралтар, Турция, Шпицберген и Ян-Майен, Андорра, Великобритания, Норвегия, Босния и Герцеговина, Швейцария, Гернси, Сербия, Джерси, Черногория, Ватикан


Ready to ship in 1-3 рабочих дня



 

Refund Policy

https://kamarouka.com/pravily-viartannia/

Детали
Вес 0,26 кг
Габариты 20,8 × 14,6 × 1 см
Аўтар

Выдавецтва

Литература

Узрост

Мова

Вокладка

Жанр

Ілюстрацыі

Год выдання

2019

Колькасць старонак

96

ISBN

978-985-7207-59-6

Наклад

300

Отзывы (0)

Отзывы

Отзывов пока нет.

Только зарегистрированные клиенты, купившие данный товар, могут публиковать отзывы.

Информация о продавце

Информация о продавце

  • Название магазина: Kamaroŭka
  • Продавец Kamaroŭka
  • Адрес: Bevingsweg
    2
    51109 Köln
  • Рейтинг отсутствует!
Местоположение

Product Location

Bevingsweg 2, 51109 Köln, Германия
Warranty Policy

You can return most Marketplace items within 30 days of receipt of shipment. To get information about the Return and Refund policies that may apply, please refer to Kamaroŭka’s Return policy.