Мяне тут не было | Алег Мінкін
6,38 €
плюс стоимость доставки
Творчасць Алега Мінкіна ўпершыню стала вядома яшчэ ў 1980-я: яго першая кніга паэзіі “Сурма” сталася адной з найважнейшых з’яваў тагачаснай беларускай літаратуры, вярнуўшы ў лірыку класічнасць радка прыгажосць і таямнічасць вобразнасці, тонкую эмоцыю, засяроджаную на метафізічным хваляванні.
Гэтая кніга віленскага беларуса Алега Мінкіна — збор найлепшых ягоных твораў у лірыцы, кароткай прозе і перакладах.
В наличии лишь 2
Алег Мінкін
Я змантачыў усё абы-дзе, абы з кім, абы-як
І ў спацелай далоні апошні трымаю мядзяк.
Я б збяёдаў яго, ды пахмуры Харон не анёл:
Усё роўна — круці не круці — а спагоніць абол
За правоз у гаючую цішу, жаданы суцём
З дасканалага пекла, якое завецца жыццём.
Творчасць Алега Мінкіна прагучала яшчэ ў 1980-я: яго першая кніга паэзіі “Сурма” сталася адной з найважнейшых з’яваў тагачаснай беларускай літаратуры, вярнуўшы ў лірыку класічнасць радка, прыгажосць і таямнічасць вобразнасці, тонкую эмоцыю, засяроджаную на метафізічным перажыванні. Гэтая кніга віленскага беларуса Алега Мінкіна — збор найлепшых ягоных твораў у лірыцы, кароткай прозе і перакладах. У 2018 годзе аўтара ўганаравалі Літаратурнаю прэміяй Міхася Стральцова, узнагарода ўвасобілася ў гэтую кнігу.
Яшчэ са студэнцкіх гадоў у мяне быў вельмі багаты збор замежнай клясыкі. Усякай — кітайскай, японскай, старажытнагрэцкай, рымскай — усё, што хочаш. Былі і расейскія паэты ўлюбёныя. Да выданьня першай кніжкі я прыйшоў ужо ўнутрана сьпелым паэтам. Што праўда, пачынаў пісаць па-расейску. Слабенькія вершыкі былі.
Беларуская паэзія мяне спачатку наогул не цікавіла. Я не адчуваў ні Купалу, ні Коласа, хіба толькі Багдановіч мне запомніўся са школы. Помню, прачытаў ягоны верш «Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі, сінякрылы матылёк…» і з гэтымі радкамі ў галаве паехаў вучыцца ў Маскву. А вярнуўся назад ужо абазнаным у сусьветнай паэзіі.
А да беларушчыны прыйшоў пасьля таго, як пазнаёміўся ў Вільні з Вінцэсем Мудровым і Ўладзімерам Арловым — яны ўжо ў той час былі сьвядомымі беларусамі, мелі свае суполкі. Вось яны і пачалі на мяне ўплываць. Ня вельмі каб пасьпяхова. Потым Арлоў, здаецца, сказаў: «Пачытай Караткевіча». А я тады працаваў у Гомелі інжынэрам, каля гатэлю быў шапік, дзе я і набыў кнігу Караткевіча «Зь вякоў мінулых». Сеў, разгарнуў і адразу натрапіў на апавяданьне «Сіняя-сіняя». Там інсургент Пятрок ратуе нейкую арабскую дзяўчынку. Я прачытаў тое апавяданьне, і мяне адразу прабіла беларуская сьвядомасьць. З захапленьня Караткевічам. Хлопцы цэлы год мяне апрацоўвалі, а я ў адзін момант стаў беларусам — праз Караткевіча. Вось самы галоўны ўплыў на мяне — «Сіняя-сіняя». Ну, а калі ўжо рыхтаваў да друку «Сурму», мне так неназойліва, але істотна дапамог Янка Сіпакоў.
Shipping Continents: Европа
Shipping Countries: Словакия, Латвия, Эстония, Румыния, Венгрия, Бельгия, Мальта, Франция, Словения, Дания, Ирландия, Болгария, Нидерланды, Германия, Швеция, Литва, Португалия, Чешская Республика, Греция, Австрия, Люксембург, Финляндия, Италия, Польша, Албания, Гибралтар, Северная Македония, Шпицберген и Ян-Майен, Испания, Аландские острова, Норвегия, Монако, Турция, Швейцария, Исландия, Лихтенштейн, Фарерские острова, Сан-Марино, Андорра, Гернси, Черногория, Ватикан, Босния и Герцеговина, Хорватия, Остров Мэн, Джерси, Великобритания, Молдова, Украина, Сербия
Shipping States: Северный Рейн-Вестфалия (Германия)
Ready to ship in 1-3 рабочих дня
Shipping Policy
7 дзён
Вес | 0,32 кг |
---|---|
Габариты | 20 × 13,3 × 1,4 см |
Год выдання | |
ISBN |
978-985-7180-71-4 |
Літаратура | |
Мова | |
Колькасць старонак | |
Выдавецтва | |
Вокладка | |
Жанр | , |
Аўтар | |
Наклад | |
Узроставыя абмежаванні | |
Ілюстрацыі |
Только зарегистрированные клиенты, купившие данный товар, могут публиковать отзывы.
АБЫШТОШНАЕАБЫШТО
Абычто.
АБЫЧТО
- Абычто.
- Абычто.
- Абычто.
Абычто.
Отзывы
Отзывов пока нет.