Кусь-Кусяндра | Надзея Ясмінская
8,23 €
плюс стоимость доставки
Хто такая Кусяндра і адкуль яна з’явілася ў пакоі? Навошта ёй вострыя кіпцюры? І, галоўнае, чаму яе проста распірае ад злосці? Яна сама не ведае, і нават кот на шафе не дае адказу. Кусяндры хочацца ламаць усё вакол, але сярод трэску і грукату ёй чуецца загадкавае “тук-тук”… Зубастая і пухнатая кніжка для маленькіх чытачоў і іх бацькоў.
В наличии (может быть предзаказано)
Надзея Ясмінска (нар. 4 чэрвеня 1985, Мінск) — беларуская пісьменніца, драматург. Піша на рускай і беларускай мовах для дзяцей.
Закончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Маркетынг». Пасля магістратуры выкладала розныя аспекты рэкламы ў БДЭУ.
У 2006 годзе напісала першую п’есу-казку «У адну навагоднюю ноч». П’еса стала лаўрэатам адкрытага рэспубліканскага конкурсу драматургічных твораў для дзяцей і падлеткаў «Дзіцячы свет такі багаты» (2006) і была апублікавана ў зборніку «Малеча гном» (2007). Першай асобнай кніжкай пісьменніцы стаў зборнік фэнтэзі-вершаў «Зялёныя песні Эрмінтыі», выпушчаны беларускім выдавецтвам «Галіяфы» ў 2012 годзе.
У 2015 годзе ў выдавецтве «Галіяфы» выйшаў зборнік казак для дзяцей «Сем ружаў» — другая кніга з цыклу «Хронікі густога лесу». Кніга стала ўладальніцай прэстыжнай літаратурнай «Прэміі Цёткі» ў 2016 годзе — за лепшы тэкст для дзяцей і падлеткаў і за лепшае мастацкае афармленне (мастак — Кацярына Дубовік).
Апавяданні і казкі пісьменніцы публікаваліся ў часопісах «Цветные строчки», «Вокзал», «Микролит», «Дошкольное образование».
Фрагмент з кнігі
Аднойчы ў пакоі з’явілася Кусяндра.
Яна ніяк не магла ўспомніць, як тут апынулася, і гэта яе вельмі раззлавала. Свет навокал здаваўся надта вялікім, халодным, цвёрдым і ціхім.
Кусяндра лупцанула па падлозе і ўбачыла, што мае лапы з кіпцюрамі.
Потым адным махам расшпурляла рэчы побач і заўважыла, што мае доўгі хвост…
Водгук аб кнізе “Кусь-Кусяндра”
У пісьменніцы Надзеі Ясмінскай і мастачкі Святланы Міхалап атрымаўся добры творчы тандэм. Я была ў захапленні ад іх мінулай сумеснай кнігі “Сподачак для цмока”. Для мяне гэтая кніга стала адной з найлепшых беларускіх дзіцячых кніг апошніх гадоў. І цяпер я з задавальненнем прачытала навінку гэтага творчага дуэта пад назвай “Кусь-Кусяндра”. Вельмі своечасовая кніга, якую я б раіла не толькі дзецям, але і бацькам. Асабліва цяпер, калі многія не ведаюць, што рабіць са злосцю, якая расце ўнутры. Выпусціць вонкі або захоўваць у сабе і не заўважаць? Злосць — гэта нармальная і абсалютна натуральная эмоцыя, калі ты разумееш яе прычыну. Гэта абарончая рэакцыя арганізма, і яе не трэба баяцца ці старацца пазбягаць. Самае важнае — умець выразіць яе так, каб абысціся без разбурэнняў. Кніга Надзеі — гэта гісторыя Кусяндры, якая жыве ўнутры кожнага з нас. Вельмі важна навучыцца жыць у гармоніі з ёй. Гэтая кніга — добрая нагода пагаварыць з дзецьмі пра эмоцыі. І не магу не адзначыць цудоўныя ілюстрацыі! Святлана Міхалап здолела стварыць вельмі мілую Кусяндру, якая хутчэй спадабаецца дзецям, чым напалохае.
Shipping Continents: Европа
Shipping Countries: Словакия, Италия, Чешская Республика, Польша, Греция, Бельгия, Люксембург, Франция, Латвия, Эстония, Румыния, Венгрия, Мальта, Словения, Дания, Ирландия, Болгария, Нидерланды, Германия, Швеция, Литва, Португалия, Австрия, Финляндия, Великобритания, Молдова, Украина, Сербия, Шпицберген и Ян-Майен, Испания, Монако, Турция, Албания, Гибралтар, Северная Македония, Аландские острова, Норвегия, Швейцария, Исландия, Лихтенштейн, Фарерские острова, Сан-Марино, Андорра, Гернси, Черногория, Ватикан, Босния и Герцеговина, Хорватия, Остров Мэн, Джерси
Shipping States: Северный Рейн-Вестфалия (Германия)
Ready to ship in 1-3 рабочих дня
Shipping Policy
7 дзён
Вес | 0,26 кг |
---|---|
Габариты | 24,8 × 17,6 × 0,7 см |
Аўтар | |
Выдавецтва | |
Літаратура | |
Мова | |
Жанр | |
Вокладка | |
Узроставыя абмежаванні | |
Год выдання | |
Колькасць старонак | |
ISBN |
978-985-883-042-7 |
Серыя | |
Наклад | |
Ілюстрацыі | |
Мастак |
Только зарегистрированные клиенты, купившие данный товар, могут публиковать отзывы.
АБЫШТОШНАЕАБЫШТО
Абычто.
АБЫЧТО
- Абычто.
- Абычто.
- Абычто.
Абычто.
Отзывы
Отзывов пока нет.