Hool | Філіп Вінклер
6,00 €
+ стоимость доставки
Раман-дэбют нямецкага пісьменніка Філіпа Вінклера пра правінцыяла-няўдачніка. Жыццё галоўнага героя — гэта «хулс». Маці Хайка Кольбэ збегла, кінуўшы іх з сястрой, бацька-алкаголік. Хлопец недавучыўся ў школе, але на падхваце ў трэнажорнай зале і кватаруе ў доме крымінальніка, які арганізуе баі жывёл. Калі яго лепшага сябра моцна збілі і той захацеў выйсці з групоўкі, Хайк палічыў гэта здрадай. Бо наперадзе іх чакае новая гульня — паўфінальны матч за кубак Германіі — і новая бойка з заклятымі супернікамі з Браўншвайга. Свет героя Філіпа Вінклера не такі і далекі ад нас. Мова твора жорсткая, а традыцыі бязлітасныя.
В наличии
-
Евро - EUR
-
United States dollar - USD
-
Польский злотый - PLN
-
Швейцарский франк - CHF
-
Чешская крона - CZK
-
Датская крона - DKK
-
Фунт стерлингов - GBP
-
Венгерский форинт - HUF
-
Норвежская крона - NOK
-
Шведская крона - SEK
Я грэю ў далоні сваю новую капу. Перабіраю яе пальцамі, сціскаю. Так я раблю перад кожнай бойкай. Гелепадобны матэрыял застаецца цвёрдым, толькі трошкі паддаецца. Гэтая капа проста супер! Лепшай і не знойдзеш. Выраблена зубным тэхнікам па індывідуальнай замове. Гэта не тая дзяшоўка масавай вытворчасці, якую ўжо праз два тыдні можна проста выкінуць, бо яна пачынае муляць дзясну. Ці таму, што з-за няўдалай формы і непрыемнага паху пластмасы ад яе ўвесь час цягне на ваніты. Між тым амаль усе мы мелі такія капы, нават Джоджа з ягонай мізэрнай зарплатай дворніка. І Кай, у якога заўсёды былі самыя модныя рэчы. І Ульф, які з лёгкасцю мог патраціць вялікую суму грошай. І Томак, і Цёлер. І яшчэ некаторыя нашы хлопцы, якія мелі хоць нейкую працу. І дзядзька Аксель таксама. Менавіта ён некалькі гадоў назад знайшоў гэтага зубнога тэхніка. Той спецыялізаваўся на кантактных відах спорту і лячыў спартсменаў-адзінаборцаў па ўсёй Нямеччыне. Хадзілі чуткі, быццам да яго прыязджалі і з Франкфурта, і нават з былой ГДР — з Дрэздэна, Гале, Цвікаў. Напэўна, аддавалі за гэта месячны памер сваёй дапамогі па беспрацоўі, думаю я і праводжу кончыкамі пальцаў па адтулінах капы.
ПРА АЎТАРА
ФІЛІП ВІНКЛЕР нарадзіўся ў 1986 годзе ў Хагенбургу. Жыве ў Лейпцыгу. Творы публікаваліся ў літаратурных часопісах і анталогіях. У 2008 годзе атрымаў літаратурную прэмію імя Ёзэфа Генрыха Колбіна. “HOOL” з’яўляецца яго дэбютным раманам. У 2015 годзе за вытрымкі з рамана “HOOL” атрымаў прэмію Літаратурнай майстэрні для маладых аўтараў (адукацыйны дом замка Рэтцхоф, Аўстрыя), у 2016 годзе раман “HOOL” трапіў у шорт-ліст “Дойчэр Бухпрайс” (Deutscher Buchpreis) літаратурнай прэміі за найлепшы нямецкамоўны раман года ад Біржавога аб’яднання нямецкага кніжнага гандлю (Börsenverein des Deutschen Buchhandels), і ў гэтым жа годзе Філіп Вінклер за свой раман атрымаў літаратурную прэмію “Аспект” (aspekte-Literaturpreis) – гэта літаратурная прэмія нямецкага тэлевізійнага канала ZDF за найлепшы нямецкамоўны празаічны дэбют.
Shipping Continents: Европа, Северная Америка, Южная Америка, Азия, Африка, Антарктика, Океания
Shipping Countries: Германия, Эстония, Польша, Италия, Бельгия, Словакия, Франция, Люксембург, Греция, Швеция, Испания, Литва, Нидерланды, Австрия, Румыния, Финляндия, Венгрия, Чешская Республика, Ирландия, Монако, Латвия, Мальта, Португалия, Болгария, Словения, Хорватия, Дания, Остров Мэн, Лихтенштейн, Украина, Албания, Сан-Марино, Беларусь, Фарерские острова, Северная Македония, Исландия, Россия, Аландские острова, Молдова, Гибралтар, Турция, Шпицберген и Ян-Майен, Андорра, Великобритания, Норвегия, Швейцария, Босния и Герцеговина, Гернси, Сербия, Джерси, Черногория, Ватикан
Ready to ship in 1-3 рабочих дня
Refund Policy
https://kamarouka.com/pravily-viartannia/
Вес | 0,34 кг |
---|---|
Габариты | 20,1 × 13,8 × 1,5 см |
Аўтар | |
Выдавецтва | |
Литература | |
Узрост | |
Мова | |
Вокладка | |
Жанр | |
Ілюстрацыі | |
Серыя |
Ляўрэаты літаратурных прэміяў |
Год выдання |
2018 |
Колькасць старонак |
280 |
ISBN |
978-985-7207-29-9 |
Наклад |
500 |
Перакладчык |
Вадзім Мохаў |
Только зарегистрированные клиенты, купившие данный товар, могут публиковать отзывы.
Информация о продавце
- Название магазина: Kamaroŭka
- Продавец Kamaroŭka
-
Адрес:
Bevingsweg
2
51109 Köln - Рейтинг отсутствует!
Product Location
Bevingsweg 2, 51109 Köln, Германия+ стоимость доставки
Отзывы
Отзывов пока нет.