Абдымкі | Алесь Ліпай
7,55 $
+ кошт дастаўкі
“Абдымкі” — гэта своеасаблівае шасьцікніжжа, утворанае паэтычнымі разьдзеламі, кожны зь якіх мае сваю скразную тэму, сваю стылістыку і сваю назву. Вось верш, які надае вобразнасьці і сэнсу разьдзелу “Абразкі”:
Збанкі пазабіраліся на плот,
расьселіся і грэюцца на сонцы,
падставіўшы пад шчодрае цяпло
свае таўшчэзныя бакі і донцы.
Акропленыя ранішняй расой,
яшчэ крыху — і завуркочуць, здэцца…
О! Выпырхнуў з маленства абразок
і ўсеўся матыльком на сэрца.
У наяўнасці
-
Еўра - EUR
-
United States dollar - USD
-
Polish złoty - PLN
-
Швейцарскі франк - CHF
-
Чэшская крона - CZK
-
Дацкая крона - DKK
-
Фунт стэрлінгаў - GBP
-
Венгерскі форынт - HUF
-
Нарвежская крона - NOK
-
Шведская крона - SEK
Том лірыкі паэта пабачыў сьвет у выдавецкай сэрыі “Кнігарня пісьменьніка” на варштатах выдавецтва “Кнігазбор”. Ляйтматывам зборніка гучаць словы аўтара, зьмешчаныя на супэрвокладцы:
Я разумею, чаму падаюць зоркі.
На такой вышыні немагчыма
змагацца са спакусай кінуцца ўніз…
Наступныя радкі вызначаюць настрой першага разьдзелу “Міратокі”, а зрэшты — і ўсяе кнігі.
…Ну пара.
Па вечных цёмных водах
сам вяслуючы ў адзеньні зрэбным,
забірае Бог паэтаў у народа.
Бо Яму яны яшчэ патрэбны.
(Паводле Валянціны Аксак)
Аптыміст празь сілу
Ну як тады настройвацца на паэтычную хвалю? Максымум, што можа даць у гэтым разе карыснага твая праца — гэта пачуцьцё рытму. Рытм-рытмам. Аднак навала навінаў перапаўняе, бярэ ў палон. Няма ратунку. І так штодня. Гадамі. Алесь Ліпай знаходзіў для сябе паратунак у паэзіі. Нечакана, у ёй нямала лірыкі, у ёй Багдановічавы матывы. Але — і ўвесь гвалт жыцьця, жыцьця беларускага, усе цяжкія ягоныя пытаньні. Што прыгнятаюць, што не даюць быць аптымістам. І аптымістам даводзіцца змушаць сябе быць празь сілу, каб не зьняверыцца, каб трымаць сьцяг. І лірычны герой прызнаецца роспачна — «трызьню гэтаксама аб свабодзе, як і прашчур невядомы мой».
І трымае ў душы мару, каб нашчадкі таксама «марылі і мкнуліся да волі, як і продак невядомы іх». І невыносна думаць, «што распачнуць зноў вавілонскі стоўп і мова беларуская загіне». І просьба да Бога: «Дапамажы, — бо я не паміраю, а баюся». І другая просьба — «Забі мой страх! І выратуй краіну!»
Але ў жыцьці навакольным Бог не адзін, іх мноства: «і кожны — у вяночку зь церняў». А ў душах людзкіх калі нават любоў, «то рэдка яшчэ і шчасьце». І шмат людзей навокал, хто насамрэч ня верыць у Бога. І не сустрэта яшчэ аўтарам такіх, хто б ня верыў у д’ябла. Усе вераць у яго.
Кантыненты дастаўкі: Еўропа, Паўночная Амерыка, Паўднёвая Амерыка, Азія, Афрыка
Краіны дастаўкі: Германія, Венгрыя, Фінляндыя, Нідэрланды, Ірландыя, Чэшская Рэспубліка, Аўстрыя, Румынія, Латвія, Манака, Мальта, Партугалія, Славакія, Балгарыя, Данія, Харватыя, Італія, Эстонія, Люксембург, Польшча, Славенія, Бельгія, Грэцыя, Францыя, Іспанія, Швецыя, Літва, Папуа — Новая Гвінея, Астравы Піткэрн, Фіджы, Астравы Кука, Тувалу, Знешнія малыя астравы ЗША, Паўночныя Марыянскія астравы, Новая Каледонія, Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сандвічавы астравы, Востраў Бувэ, Французская Палінезія, Аўстралія, Тонга, Маршалавы астравы, Антарктыда, Новая Зеландыя, Амерікан Самоа, Такелау, Кірыбаці, Самоа, Ніуэ, Саламонавы астравы, Гуам, Уоліс і Футуна, Науру, Французскія Паўднёвыя тэрыторыі, Белаў, Мікранезія, Вануату, Востраў Норфалк, Востраў Херд і астравы Мак-Доналд, Фарэрскія астравы, Паўночная Македонія, Ліхтэнштэйн, Украіна, Востраў Мэн, Албанія, Сан-Марына, Беларусь, Ісландыя, Расія, Аландскія астравы, Малдова, Türkiye, Гібралтар, Андора, Шпіцберген і Ян-Маен, Вялікабрытанія, Нарвегія, Швейцарыя, Боснія і Герцагавіна, Сербія, Востраў Гернсі, Чарнагорыя, Востраў Джэрсі, Ватыкан
Гатовы для адпраўкі праз 1-3 працоўныя дні
Палітыка вяртання сродкаў
https://kamarouka.com/pravily-viartannia/
Вага | 0,26 кг |
---|---|
Памеры | 20,8 × 13,5 × 1,3 см |
Аўтар | |
Мова | |
Літаратура | |
Выдавецтва | |
Вокладка | |
Жанр | |
Ілюстрацыі | |
Колькасць старонак |
136 |
Год выдання |
2017 |
ISBN |
978-985-7180-45-5 |
Наклад |
500 |
Краіна вытворчасці |
Толькі зарэгістраваныя кліенты, якія набылі гэты тавар, могуць пакінуць водгук.
Інфармацыя пра прадаўца
- Назва крамы: Kamaroŭka
- Прадавец: Kamaroŭka
-
Адрас:
Bevingsweg
2
51109 Köln - На дадзены момант ацэнка адсутнічае!
Месцазнаходжанне тавару
Bevingsweg 2, 51109 Köln, Германия+ кошт дастаўкі
Водгукі
Пакуль няма водгукаў.