





У ката Мірона чорная карона | Рыгор Барадулін
7,50 €
- Еўра (€)
- United States dollar ($)
- Polish złoty (zł)
- Швейцарскі франк (CHF)
- Чэшская крона (Kč)
- Дацкая крона (kr.)
- Фунт стэрлінгаў (£)
- Венгерскі форынт (Ft)
- Нарвежская крона (kr)
- Шведская крона (kr)
+ кошт дастаўкі
Што агульнага ў генія беларускай літаратуры шаноўнага дзядзькі Рыгора, маладога таленавітага мастака Міхася Дайлідава, простай укладальніцы цёткі Аксаны з вамі, дарагія чытачы і чытачкі ў веку ад 0 да Вечнасці? Вядома ж, любоў да катоў, якія ўпрыгожваюць свет, але найперш нашу Беларусь. У чорна-белых літарах і малюнках дзівосны каціны свет, не пакіньце яго без вас.
| Вага | 0,26 кг |
|---|---|
| Памеры | 24,8 × 17,6 × 0,7 см |
| Аўтар | Рыгор Барадулін |
| Выдавецтва | Кнігазбор |
| Літаратура | беларуская |
| Мова | беларуская |
| Жанр | паэзія |
| Вокладка | цвёрдая |
| Узрост | 0+ |
| Ілюстрацыі | чорна-белыя |
| Год выдання | 2022 |
| Колькасць старонак | 32 |
| Серыя | Каляровы ровар |
| ISBN | 978-985-883-041-0 |
| Наклад | 700 |
| Мастак | Міхаіл Дайлідаў |
Няма ў наяўнасці
Паскардзіцца на злоўжываннеАксана Спрынчан распавядае, як нарадзілася ідэя стварыць гэтую кнігу. Усё пачалося з сумеснай працы з мастаком Міхасём Дайлідавым. Ён аздабляў аўтарскую кнігу Аксаны і шматлікія кнігі, якія яна ўкладала: «Аднойчы ён прынёс мне чорна-белыя малюнкі катоў і прапанаваў напісаць да іх вершы. Каты былі гэткія выкшталцоныя і шляхетныя, што, здавалася, ты ў каціным раі на зямлі, пра што яшчэ можна марыць.
Але раптам я ўспомніла, што дачка ў школе пісала навуковую працу «І кот, як нейкі дух сярэднявечча. Вобраз ката ў жыцці і творчасці Рыгора Барадуліна», і зразумела, што вершы для гэтых малюнкаў ужо створаныя, раскіданыя па розных кнігах, трэба іх толькі пасяліць разам, укласці старонку за старонкаю», — натхнёна распавядае літаратарка.
Кніга ад 0 да Вечнасці, чаму так?
У апісанні да кнігі ёсць узроставая пазнака: ад 0 да Вечнасці. Аксана апавядае, чаму кніга можа быць цікавай дзецям і дарослым: «Кніга пра катоў і пра нас, пра жыццё і смерць, таму і ад 0 да Вечнасці. Кожны адчуе нешта сваё, пацікавіцца жыццём Рыгора Барадуліна, звязаным з катамі. Вось, да прыкладу, што знайшла дачка для сваёй працы: «Котка Рыжуля пражыла ў Рыгора Барадуліна 21 год, потым жыў кот Мірон, а ў 2003 годзе паэт узяў у сваіх родных Ушачах Рысіка. Кот Мірон быў чорна-белым, а Рыжуля і Рысік рудымі. Ва ўсіх інтэрв’ю, успамінах і выступах Рыгор Барадулін не забываўся сказаць добрае слова пра сваіх катоў», — тлумачыць Аксана.
Каты для Рыгора Барадуліна заўжды былі натхненнем і падтрымкай. У 2010 годзе паэт больш за месяц прабыў у лякарні, дык па вяртанні сказаў у адным з інтэрв’ю, што сустрэў Рысіка, і настрой адразу палепшаў, захацелася жыць і пісаць.
«Кот быў сапраўдным удзельнікам сям’і для паэта. Пра гэта ведалі і ўсе сябры. Перад смерцю народны пісьменнік Васіль Быкаў перадаў прывітанне кату Мірону Рыгору Барадуліна, што занатаваў у дзённіках Сяргей Шапран», — працягвае ўкладальніца кнігі.
«Рыгор Барадулін параўноўваў катоў з дзецьмі: «А што вы думаеце! Ён, як і дзіця, адчувае, хто добры, а хто дрэнны». А гэтае адчуванне ва ўсе часы патрэбнае як дзецям, гэтак і дарослым. Нездарма, відаць, і дзве кнігі для дзяцей Рыгора Барадуліна маюць у назвах катоў: «Ішоў коця па канапе» (1997) і «Кошки в лукошке» (1985, на рус. мове)», — рэзюмуе літаратарка.
Кантыненты дастаўкі: Паўднёвая Амерыка, Азія, Афрыка, Антарктыда, Акіянія
Краіны дастаўкі: Германія, Ірландыя, Іспанія, Літва, Мальта, Аўстрыя, Бельгія, Эстонія, Румынія, Грэцыя, Славенія, Харватыя, Венгрыя, Люксембург, Нідэрланды, Данія, Партугалія, Францыя, Славакія, Італія, Чэшская Рэспубліка, Латвія, Манака, Польшча, Балгарыя, Фінляндыя, Швецыя, Мексіка, Curaçao, Сен-П’ер і Мікелон, Грэнландыя, Барбадас, Трынідад і Табага, Гватэмала, Saint Barthélemy, Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Сент-Люсія, Канада, Кайманавы астравы, Нікарагуа, Куба, Грэнада, Панама, Аруба, Сінт-Мартэн (галандская частка), Гвадэлупа, Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША), Ямайка, Бермудскія астравы, Беліз, Амерыканскія Віргінскія астравы, Сент-Кітс і Невіс, Коста-Рыка, Мантсерат, Дамініканская Рэспубліка, Сальвадор, Ангілья, Гаіці, Багамскія астравы, Брытанскія Віргінскія астравы, Марцініка, Дамініка, Пуэрта-Рыка, Антыгуа і Барбуда, Гандурас, Банайрэ, Сінт-Эстатыус і Саба, Астравы Цёркс і Кайкас, Сен-Мартэн (французская частка), Беларусь, Сан-Марына, Паўночная Македонія, Расія, Востраў Мэн, Малдова, Гібралтар, Андора, Нарвегія, Боснія і Герцагавіна, Востраў Гернсі, Чарнагорыя, Ліхтэнштэйн, Албанія, Фарэрскія астравы, Украіна, Ісландыя, Аландскія астравы, Türkiye, Шпіцберген і Ян-Маен, Вялікабрытанія, Швейцарыя, Сербія, Востраў Джэрсі, Ватыкан
Гатовы для адпраўкі праз 1-3 працоўныя дні
Палітыка вяртання сродкаў
https://kamarouka.com/pravily-viartannia/
Толькі зарэгістраваныя кліенты, якія купілі гэты тавар, могуць пакінуць водгук.
Інфармацыя пра прадаўца
- Назва крамы: Kamaroŭka
- Прадавец: Kamaroŭka
-
Адрас:
Bevingsweg
2
51109 Köln -
5.00 rating from 1 reviewАцэнена 5.00 з 5 на аснове 1 ацэнкі карыстальнікаў
+ кошт дастаўкі
You can return most Marketplace items within 30 days of receipt of shipment. To get information about the Return and Refund policies that may apply, please refer to Kamaroŭka’s Return policy.



















Водгукі
Ачысціць фільтрыПакуль няма водгукаў.