Хлопчык Томчык | Сяргей Календа
15,00 €
+ кошт дастаўкі
Па-беларуску і па-англійску!
Новая кніжка Сяргея Календы пра штодзённае жыццё малога Томчыка і яго сям’і ў духу Мантэсоры: перадусім павага і ўвага да патрэбаў і стану дзіцяці. Томчык гуляе, выбірае цацкі, плача ад стомы, гуляе ў хованкі і шукае мора — у кожным моманце свайго жыцця ён сустракае спрыянне і падтрымку з боку дарослых.
-
Еўра - EUR
-
United States dollar - USD
-
Polish złoty - PLN
-
Швейцарскі франк - CHF
-
Чэшская крона - CZK
-
Дацкая крона - DKK
-
Фунт стэрлінгаў - GBP
-
Венгерскі форынт - HUF
-
Нарвежская крона - NOK
-
Шведская крона - SEK
Сем кароткіх гісторый з рэальнага жыцця пра малога хлопчыка Томчыка і яго сям’ю.
Вершы ў прозе на беларускай і англійскай мовах.
Змест
Сонца
Томчыку вельмі горача і хочацца спаць, але заснуць ён не можа, а толькі плача. Разам з ім плачуць мама, тата, фінікавыя пальмы, валізкі і нават Тутанхамон.
Машыны
Томчык з татам ідуць выбіраць машынку — і нягледзячы на вельмі складаны выбар, дамаўляюцца! (Назвы ўсіх магчымых машынак па-беларуску і па-англійску!)
Мора
Ці можна назваць морам лужыну або басейн? Можна, калі яны прыносяць гэтулькі ж радасці!
Мячыкі
Томчык збіраецца на двор і шукае свае мячыкі. У яго іх страшэнна шмат: і футбольны, і баскетбольны, для тэнісу і гульні ў валейбол, а болей за ўсё — вясёлых паскакунчыкаў. Але пакуль іх усе знойдзеш пад ложкам і за канапай, напаткаеш і іншыя цікавыя рэчы. Аёй, хоць бы паспець, пакуль не пайшоў дождж!
Хованкі
А вы ведаеце, дзе найлепшае месца, каб ніхто не знайшоў?
Простыя рэчы
Гісторыя, якая раскрывае Томчыкаў рэцэпт шчасця.
Сон
Сям’я Томчыка едзе ў Вільню — і хлопчыку вельмі хочацца ўсяго таго, чаго няма ў машыне. І толькі прыехаўшы, ён знаходзіць тое, чаго хацелася напраўду.
Друк каляровы, папера крэйдаваная.
Рэкамендацыя ўзросту: 2-5 гадоў
Кантыненты дастаўкі: Еўропа
Краіны дастаўкі: Бельгія, Нідэрланды, Венгрыя, Германія, Партугалія, Літва, Швецыя, Іспанія, Турцыя, Харватыя, Італія, Албанія, Латвія, Чэшская Рэспубліка, Нарвегія, Сербія, Эстонія, Славакія, Францыя, Ірландыя, Люксембург, Балгарыя, Мальта, Румынія, Данія, Славенія, Фінляндыя, Польшча
Аўтар | |
---|---|
Выдавецтва | |
Літаратура | |
Узрост | |
Мова | , |
Вокладка | |
Ілюстрацыі | |
Колькасць старонак |
43 |
ISBN |
978-83-967644-3-0 |
Мастак |
Марыя Шэндзель |
Толькі зарэгістраваныя кліенты, якія набылі гэты тавар, могуць пакінуць водгук.
Інфармацыя пра прадаўца
- Назва крамы: Gutenberg Publisher
- Прадавец: Gutenberg Publisher
-
Адрас:
ul. Łobzowska
15-15
31-139 krakow
Польшча - На дадзены момант ацэнка адсутнічае!
Месцазнаходжанне тавару
Łobzowska 15, 33-332 Kraków, Poland+ кошт дастаўкі
Водгукі
Пакуль няма водгукаў.