Мяне тут не было | Алег Мінкін

6,38 

Творчасць Алега Мінкіна ўпершыню стала вядома яшчэ ў 1980-я: яго першая кніга паэзіі “Сурма” сталася адной з найважнейшых з’яваў тагачаснай беларускай літаратуры, вярнуўшы ў лірыку класічнасць радка прыгажосць і таямнічасць вобразнасці, тонкую эмоцыю, засяроджаную на метафізічным хваляванні.

Гэтая кніга віленскага беларуса Алега Мінкіна — збор найлепшых ягоных твораў у лірыцы, кароткай прозе і перакладах.

Толькі 2 засталося ў наяўнасці

Паскардзіцца на злоўжыванне
Апісанне

Алег Мінкін

Я змантачыў усё абы-дзе, абы з кім, абы-як
І ў спацелай далоні апошні трымаю мядзяк.
Я б збяёдаў яго, ды пахмуры Харон не анёл:
Усё роўна — круці не круці — а спагоніць абол
За правоз у гаючую цішу, жаданы суцём
З дасканалага пекла, якое завецца жыццём.

Алег Мінкін. Мяне тут не было...Творчасць Алега Мінкіна прагучала яшчэ ў 1980-я: яго першая кніга паэзіі “Сурма” сталася адной з найважнейшых з’яваў тагачаснай беларускай літаратуры, вярнуўшы ў лірыку класічнасць радка, прыгажосць і таямнічасць вобразнасці, тонкую эмоцыю, засяроджаную на метафізічным перажыванні. Гэтая кніга віленскага беларуса Алега Мінкіна — збор найлепшых ягоных твораў у лірыцы, кароткай прозе і перакладах. У 2018 годзе аўтара ўганаравалі Літаратурнаю прэміяй Міхася Стральцова, узнагарода ўвасобілася ў гэтую кнігу.

Яшчэ са студэнцкіх гадоў у мяне быў вельмі багаты збор замежнай клясыкі. Усякай — кітайскай, японскай, старажытнагрэцкай, рымскай — усё, што хочаш. Былі і расейскія паэты ўлюбёныя. Да выданьня першай кніжкі я прыйшоў ужо ўнутрана сьпелым паэтам. Што праўда, пачынаў пісаць па-расейску. Слабенькія вершыкі былі.

Беларуская паэзія мяне спачатку наогул не цікавіла. Я не адчуваў ні Купалу, ні Коласа, хіба толькі Багдановіч мне запомніўся са школы. Помню, прачытаў ягоны верш «Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі, сінякрылы матылёк…» і з гэтымі радкамі ў галаве паехаў вучыцца ў Маскву. А вярнуўся назад ужо абазнаным у сусьветнай паэзіі.

А да беларушчыны прыйшоў пасьля таго, як пазнаёміўся ў Вільні з Вінцэсем Мудровым і Ўладзімерам Арловым — яны ўжо ў той час былі сьвядомымі беларусамі, мелі свае суполкі. Вось яны і пачалі на мяне ўплываць.  Ня вельмі каб пасьпяхова. Потым Арлоў, здаецца, сказаў: «Пачытай Караткевіча». А я тады працаваў у Гомелі інжынэрам, каля гатэлю быў шапік, дзе я і набыў кнігу Караткевіча «Зь вякоў мінулых». Сеў, разгарнуў і адразу натрапіў на апавяданьне «Сіняя-сіняя». Там інсургент Пятрок ратуе нейкую арабскую дзяўчынку. Я прачытаў тое апавяданьне, і мяне адразу прабіла беларуская сьвядомасьць. З захапленьня Караткевічам. Хлопцы цэлы год мяне апрацоўвалі, а я ў адзін момант стаў беларусам — праз Караткевіча. Вось самы галоўны ўплыў на мяне — «Сіняя-сіняя». Ну, а калі ўжо рыхтаваў да друку «Сурму», мне так неназойліва, але істотна дапамог Янка Сіпакоў.

Дастаўка

Кантыненты дастаўкі: Еўропа


Краіны дастаўкі: Швецыя, Літва, Данія, Партугалія, Ірландыя, Чэшская Рэспубліка, Нідэрланды, Грэцыя, Аўстрыя, Люксембург, Фінляндыя, Славакія, Італія, Польшча, Бельгія, Францыя, Латвія, Эстонія, Румынія, Венгрыя, Мальта, Славенія, Балгарыя, Германія, Вялікабрытанія, Малдова, Украіна, Сербія, Іспанія, Шпіцберген і Ян-Маен, Манака, Турцыя, Албанія, Гібралтар, Паўночная Македонія, Нарвегія, Аландскія астравы, Ісландыя, Швейцарыя, Ліхтэнштэйн, Фарэрскія астравы, Сан-Марына, Ватыкан, Андора, Востраў Гернсі, Чарнагорыя, Боснія і Герцагавіна, Харватыя, Востраў Мэн, Востраў Джэрсі


Вобласці дастаўкі: Паўночны Рэйн-Вестфалія (Германія)


Гатовы для адпраўкі праз 1-3 працоўныя дні


 

Палітыка дастаўкі

7 дзён

Дадатковая інфармацыя
Вага 0,32 кг
Памеры 20 × 13,3 × 1,4 см
Год выдання

ISBN

978-985-7180-71-4

Літаратура

Мова

Колькасць старонак

Выдавецтва

Вокладка

Жанр

,

Аўтар

Наклад

Узроставыя абмежаванні

Ілюстрацыі

Водгукі (0)

Водгукі

Пакуль няма водгукаў.

Толькі зарэгістраваныя кліенты, якія набылі гэты тавар, могуць пакінуць водгук.

Shipping & Delivery

MAECENAS IACULIS

Абышто

АБЫШТО

  • Абышто
  • Абышто
  • Абышто.

Абышто.

Месцазнаходжанне

Месцазнаходжанне тавару

Bevingsweg 2, 51109 Köln, Германия
Гарантыйная палітыка

You can return most Marketplace items within 30 days of receipt of shipment. To get information about the Return and Refund policies that may apply, please refer to Kamaroŭka’s Return policy.