Соня, стой! | Саша Гук

11,95 $

Аповесць-перадгісторыя ад беларускай аўтаркі пра дзяўчыну-падлетка, у жыцці якой утварыўся вір з таленту, хваробы, кахання і навакольных падзей. Тугі вузел эмоцый, які ўрэшце ператворыцца ў моц.

Кніга для падлеткаў

United States dollar - USD
  • Еўра - EUR
  • United States dollar - USD
  • Polish złoty - PLN
  • Швейцарскі франк - CHF
  • Чэшская крона - CZK
  • Дацкая крона - DKK
  • Фунт стэрлінгаў - GBP
  • Венгерскі форынт - HUF
  • Нарвежская крона - NOK
  • Шведская крона - SEK

Код тавару: 4116 Катэгорыя: Цэтлік:
Gutenberg Publisher
Gutenberg Publisher
Паскардзіцца на злоўжыванне
Апісанне

Соні пятнаццаць. Яна заканчвае дзявяты клас. Навокал — дарослыя праблемы, якія ніяк не можа рашаць падлетак, а ўнутры — наступствы дзіцячай траўмы. З мамай стасункі больш-менш, хоць тая і выстаўляла ў свой блог фоткі дачкі з цытатамі ейнага дзяцінства. З бацькам усё складана. Найлепшая сяброўка Ксюша можа бясконца пераздымаць для яе адзін і той жа ролік, а таксама пераказваць асабліва складаныя навіны, але ж нават яна не можа абараніць Соню ад яе самой.

І яшчэ ёсць Паша…

“Дзеянне аповесці адбываецца ў абсалютна актуальны час — 2010-я ў Мінску аж да часоў пандэміі і заканчваецца пратэстамі 2020-га. Строгая храналогія акурат разбіваецца скачкамі ў нядаўняе мінулае, што для падлетка-гераіні з’яўляецца самым што ні на ёсць натуральным дзяцінствам, але сюжэт рухаецца досыць страката менавіта за кошт сучасных метадаў. Камунікацыя праз мэсэнджары, апісанні лайкаў, гіфак, эмоджы і самога чакання паведамлення часам ствараюць сюжэт досыць вялікай часткі тэксту. Перамяшаныя з «традыцыйным» аповедам, яны даюць эфект пастаяннай прысутнасці каля той самай Соні, якую, між іншым, рэдка хто называе па імені. <…> У тэксце шмат болю — безумоўна, ён і мусіць быць, калі апавядальніца змагаецца з хваробай альбо з той хваляй навакольнага гвалту, які ахапіў яе ў жніўні 2020 года. Разам з тым ёсць і сумнаватая іронія, і гумар, і лёгкі сцёб, і смех праз слёзы, што, канечне, дадае даверу, калі чытаеш кніжку ад пачатку да канца.” – рэцэнзія Ціхана Чарнякевіча

*Перш чым везці гэтыя кнігі ў Беларусь, пераканайцеся, што гэта бяспечна.

Дастаўка

Кантыненты дастаўкі: Еўропа


Краіны дастаўкі: Румынія, Данія, Люксембург, Фінляндыя, Славенія, Балгарыя, Мальта, Венгрыя, Літва, Бельгія, Нідэрланды, Германія, Партугалія, Швецыя, Іспанія, Харватыя, Турцыя, Італія, Албанія, Латвія, Чэшская Рэспубліка, Нарвегія, Сербія, Эстонія, Францыя, Славакія, Ірландыя, Польшча


Дадатковая інфармацыя
Аўтар

Выдавецтва

Літаратура

Вокладка

Жанр

Колькасць старонак

140

ISBN

978-83-68016-12-3-1

Водгукі (0)

Водгукі

Пакуль няма водгукаў.

Толькі зарэгістраваныя кліенты, якія набылі гэты тавар, могуць пакінуць водгук.

Пра прадаўца

Інфармацыя пра прадаўца

  • Назва крамы: Gutenberg Publisher
  • Прадавец: Gutenberg Publisher
  • Адрас: ul. Łobzowska
    15-15
    31-139 krakow
    Польшча
  • На дадзены момант ацэнка адсутнічае!
Месцазнаходжанне

Месцазнаходжанне тавару

Łobzowska 15, 33-332 Kraków, Poland
Гарантыйная палітыка

You can return most Marketplace items within 30 days of receipt of shipment. To get information about the Return and Refund policies that may apply, please refer to Kamaroŭka’s Return policy.