Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць | Вольга Шчукіна

13,00 

Казка пра Мараша, маленькага ведуна з суседняга сусвету, і пра дзесяцігадовых Светку і Віцьку з Мінска. Іх неверагодныя і захапляльныя прыгоды пачаліся тады, калі Мараш нечакана зʼявіўся ў пакойчыку Светкі, шукаючы Чарадзейны Крышталь.

У наяўнасці

Еўра - EUR
  • Еўра - EUR
  • United States dollar - USD
  • Polish złoty - PLN
  • Швейцарскі франк - CHF
  • Чэшская крона - CZK
  • Дацкая крона - DKK
  • Фунт стэрлінгаў - GBP
  • Венгерскі форынт - HUF
  • Нарвежская крона - NOK
  • Шведская крона - SEK

Катэгорыя: Цэтлік:
Kamaroŭka
Kamaroŭka
Паскардзіцца на злоўжыванне

Іншы даступны прадавец

Цана 9,50 
Рэйтынг
Апісанне

Сярод невялікага мінскага дворыка, заціснутага паміж высотнымі дамамі, стаяў хлопчык гадоў дзесяці. Як усе мужчыны яго ўзросту, ён не асабліва зважаў на сваю знешнасць. Таму ягоныя карычневыя шорты і блакітная кашуля зусім не выхваляліся чысцінёй. Тым больш дваровы этыкет даўно ўжо застаўраваў усіх чысцёх: “Гэта беларучкі і мамкіны дзеткі”!

Дык вось, гэты самы звычайны з пунктА гледжання дваровага этыкету хлопчык стаяў перад адным з высотных дамоў і самааддана гукаў:

– Свет-ка-а! Све-тка!

Трэба сказаць, што ў той час, пра які пойдзе размова, мабільных тэлефонаў яшчэ не існавала. Увогуле. То-бок абсалютна! Ніхто пра іх тады нават і не ведаў. Зараз цяжка ўявіць, што такое калісьці было. Але гэта праўда! І тады ўсе малыя часцей за ўсё карысталіся менавіта такім сродкам сувязі: гучней крыкнеш – хутчэй пачуюць.
Таму хлопчык, каб ягоны голас ляцеў як мага далей, нават уставаў
на дыбачкі і выцягваў шыю:

– Све-ет-ка-а-а!!!

Нарэшце на балконе другога паверха з’явілася дзяўчынка. Дзяўчо як дзяўчо: русыя валасы па плечы, ад прыроды крыху закручаныя на канцах, кірпаты носік і разумненькія жалудовага колеру вочкі. Гэта і была Светка. Але, па ўсім відаць, яна не вельмі ўзрадавалася візіту:

– Чаго табе, Віцька?!

– Выходзь! Гуляць хадзем!

– Аёечкі! У мяне столькі спраў! Столькі спраў!

І знікла… Што рабіць!.. Віцька яшчэ крыху патупаў на месцы, паазіраўся разгублена, а потым рушыў са двара – успомніў яшчэ пра некага.

А чым жа была так занятая Светка, што не пайшла гуляць са сваім лепшым сябрам у гэты сонечны летні дзень? Справа ў тым, што самым вялікім захапленнем у яе дзесяцігадовым жыцці былі… Угадайце, што?.. Цацкі ды лялькі? – Не! Вязанне-вышыванне? – Ганебна памыляецеся! Больш за ўсё на свеце дзяўчынка любіла… дэльтапланы! Мара пра палёты не пакідала яе вось ужо два гады…

Дастаўка

Кантыненты дастаўкі: Еўропа, Паўночная Амерыка, Паўднёвая Амерыка, Азія, Афрыка


Краіны дастаўкі: Германія, Фінляндыя, Венгрыя, Нідэрланды, Ірландыя, Чэшская Рэспубліка, Аўстрыя, Румынія, Латвія, Манака, Мальта, Партугалія, Балгарыя, Славакія, Харватыя, Данія, Італія, Эстонія, Люксембург, Польшча, Бельгія, Славенія, Францыя, Грэцыя, Іспанія, Швецыя, Літва, Папуа — Новая Гвінея, Астравы Піткэрн, Астравы Кука, Фіджы, Тувалу, Знешнія малыя астравы ЗША, Новая Каледонія, Паўночныя Марыянскія астравы, Востраў Бувэ, Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сандвічавы астравы, Французская Палінезія, Аўстралія, Тонга, Маршалавы астравы, Антарктыда, Новая Зеландыя, Амерікан Самоа, Такелау, Кірыбаці, Самоа, Ніуэ, Саламонавы астравы, Гуам, Уоліс і Футуна, Науру, Французскія Паўднёвыя тэрыторыі, Белаў, Мікранезія, Вануату, Востраў Норфалк, Востраў Херд і астравы Мак-Доналд, Паўночная Македонія, Фарэрскія астравы, Ліхтэнштэйн, Востраў Мэн, Украіна, Албанія, Сан-Марына, Беларусь, Ісландыя, Расія, Малдова, Аландскія астравы, Гібралтар, Türkiye, Андора, Шпіцберген і Ян-Маен, Вялікабрытанія, Нарвегія, Боснія і Герцагавіна, Швейцарыя, Сербія, Востраў Гернсі, Востраў Джэрсі, Чарнагорыя, Ватыкан


Гатовы для адпраўкі праз 1-3 працоўныя дні



 

Палітыка вяртання сродкаў

https://kamarouka.com/pravily-viartannia/

Дадатковая інфармацыя
Вага 0,47 кг
Памеры 24,8 × 17,5 × 1,2 см
Аўтар

Выдавецтва

Літаратура

Мова

Жанр

Вокладка

Узрост

Ілюстрацыі

Год выдання

2021

Колькасць старонак

116

ISBN

978-985-833-003-8

Наклад

500

Мастак

Людміла Баірава

Водгукі (0)

Водгукі

Пакуль няма водгукаў.

Толькі зарэгістраваныя кліенты, якія набылі гэты тавар, могуць пакінуць водгук.

Інфармацыя пра прадаўца

Інфармацыя пра прадаўца

  • Назва крамы: Kamaroŭka
  • Прадавец: Kamaroŭka
  • Адрас: Bevingsweg
    2
    51109 Köln
  • На дадзены момант ацэнка адсутнічае!
Месцазнаходжанне

Месцазнаходжанне тавару

Bevingsweg 2, 51109 Köln, Германия
Гарантыйная палітыка

You can return most Marketplace items within 30 days of receipt of shipment. To get information about the Return and Refund policies that may apply, please refer to Kamaroŭka’s Return policy.