Суперкніга пра Біла з Болаю | Гуніла Бэргстрэм
7,62 $
+ кошт дастаўкі
Кніга пра Біла і Болу шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Гунілы Бэргстрэм распавядае кранальную гісторыю пра тое, як у звычайнай сям’і з’яўляецца незвычайная дзяўчынка. Што нясе з сабой нараджэнне асаблівага дзіцяці — радасць ці гора? Ці нашае жыццё ды усё, што ў ім адбываецца, суцэльная неспадзяванка ды найвялікшы цуд?
У наяўнасці
- Еўра - EUR
- United States dollar - USD
- Polish złoty - PLN
- Швейцарскі франк - CHF
- Чэшская крона - CZK
- Дацкая крона - DKK
- Фунт стэрлінгаў - GBP
- Венгерскі форынт - HUF
- Нарвежская крона - NOK
- Шведская крона - SEK
Гэта здарылася!
Так, напраўду, павер,
Адбылося тут і цяпер!
Сёння ўночы, цяпер і тут,
Самы-самы сапраўдны ЦУД…
(о, імгненне
ягонага нараджэння!)
…бо на свет прыходзіць дзіця!
Сэрца б’ецца ў рытме жыцця!
ДЗЯЎЧЫНКА! Маленькая пані!
Дзіця кахання й чакання,
Анёлак з крыві і плоці,
Што хутка зробіцца цёцяй!
Новая госця планеты — яна!
Адна з мільёнаў, мільярдаў…
Адна…
Стала жыць паміж нас,
На радасць сабе і людзям,
Сёння ўночы…
У ночы, якую мы не забудзем.Гэта і быў той цуд…
Цуд, які вечна трывае…
Цяпер у кагосьці сястрычка,
Прыгожая і жывая!
Пра Гунілу Бэргстрэм і кнігу
Шведская дзіцячая пісьменніца ды ілюстратарка Гуніла Бэргстрэм нарадзілася ў Гётэборгу (Швецыя) у 1942 годзе.
Кніга “Прыгоды Біла і Болы: вершыкі ды прыколы” выйшла ўпершыню ў 1978 годзе.
Біл толькі што стаў старэйшым братам, ён пачуваецца найшчаслівейшым ва ўсім свеце. Але час ідзе, і усе разумеюць, што з яго малодшай сястрычкай Болай штосьці не так: Бола зусім не размаўляе.
У кнізе паказанае і шчасце, якое нясе малодшая сястра, і гора і боль, калі ўсе даведваюцца, што яна асаблівая.
У 1979 годзе выйшаў працяг кнігі пра Біла і Болу — “Пра Болу і ейнага брата: бязглузда і глуздавата”. А ў 2007 з’явілася “Суперкніга пра Біла з Болаю: Біл разумны, а Бола вясёлая”, якая складалася з двух папярэдніх кніг пра Біла і яго сястру.
Напісаць гэтыя кнігі Гунілу Бэргстрэм падштурхнула сітуацыя ва ўласнай сям’і: у яе самой двое дзяцей, а ў малодшай дачкі аўтызм.
“Суперкнігу пра Біла з Болаю” пераклалі на беларускую мову Надзея Кандрусевіч і Алеся Башарымава, а таленавіты беларускі паэт Андрэй Хадановіч зрабіў так, каб пераклад загучаў напоўніцу – эмацыйна і кранальна. Гэта кніга – класіка шведскай літаратуры, а ў Беларусі гэта першая выдадзеная гісторыя, якая так пранікнёна і рэалістычна распавядаецца пра сям’ю, у якой расце незвычайнае дзіця.
Кантыненты дастаўкі: Еўропа, Паўночная Амерыка, Паўднёвая Амерыка, Азія, Афрыка, Антарктыда, Акіянія
Краіны дастаўкі: Германія, Польшча, Эстонія, Італія, Бельгія, Славакія, Люксембург, Францыя, Грэцыя, Швецыя, Іспанія, Літва, Нідэрланды, Аўстрыя, Румынія, Венгрыя, Фінляндыя, Чэшская Рэспубліка, Ірландыя, Манака, Латвія, Мальта, Партугалія, Балгарыя, Славенія, Харватыя, Данія, Ліхтэнштэйн, Востраў Мэн, Украіна, Албанія, Сан-Марына, Фарэрскія астравы, Беларусь, Паўночная Македонія, Ісландыя, Расія, Малдова, Аландскія астравы, Гібралтар, Турцыя, Шпіцберген і Ян-Маен, Андора, Вялікабрытанія, Нарвегія, Боснія і Герцагавіна, Швейцарыя, Востраў Гернсі, Сербія, Востраў Джэрсі, Чарнагорыя, Ватыкан
Гатовы для адпраўкі праз 1-3 працоўныя дні
Палітыка вяртання сродкаў
https://kamarouka.com/pravily-viartannia/
Вага | 0,48 кг |
---|---|
Памеры | 26,3 × 20,6 × 1,0 см |
Аўтар | |
Выдавецтва | |
Вокладка | |
Літаратура | |
Жанр | |
Мова | |
Узрост | |
Ілюстрацыі | |
Колькасць старонак |
68 |
Год выдання |
2017 |
Наклад |
1000 |
Перакладчык |
Андрэй Хадановіч |
ISBN |
978-985-7180-35-6 |
Мастак |
Гуніла Бэргстрэм |
Толькі зарэгістраваныя кліенты, якія набылі гэты тавар, могуць пакінуць водгук.
Інфармацыя пра прадаўца
- Назва крамы: Kamaroŭka
- Прадавец: Kamaroŭka
-
Адрас:
Bevingsweg
2
51109 Köln - На дадзены момант ацэнка адсутнічае!
Месцазнаходжанне тавару
Bevingsweg 2, 51109 Köln, ГерманияYou can return most Marketplace items within 30 days of receipt of shipment. To get information about the Return and Refund policies that may apply, please refer to Kamaroŭka’s Return policy.
Звязаныя тавары
+ кошт дастаўкі
Час дастаўкі: -1
Водгукі
Пакуль няма водгукаў.