Краіна Вымярэнія | Алег Грушэцкі
7,62 $
+ кошт дастаўкі
У займальнай і даступнай форме мастацкага апавядання аўтары распавядаюць пра спосабы і адзінкі вымярэння. Яскравыя ілюстрацыі дапамогуць дзецям лепш засвоіць веды, якія спатрэбяцца ў дарослым жыцці.
У наяўнасці
- Еўра - EUR
- United States dollar - USD
- Polish złoty - PLN
- Швейцарскі франк - CHF
- Чэшская крона - CZK
- Дацкая крона - DKK
- Фунт стэрлінгаў - GBP
- Венгерскі форынт - HUF
- Нарвежская крона - NOK
- Шведская крона - SEK
«Краіна Вымярэнія» — адукацыйная казка пра спосабы і адзінкі вымярэння. Аўтар кнігі — Алег Грушэцкі, ілюстратар — Віктар Козел. Выдавецтва «Кнігазбор», 2019 год. Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Праз казачныя гісторыі ў займальнай і даступнай форме дзеці маюць магчымасць даведацца пра спосабы і адзінкі вымярэння (даўжыня, шырыня, вышыня), вагі і аб’ёму (кілаграмы, літры), адзінкі вымярэння часу (гадзіны, хвіліны), а дзякуючы беларускім прымаўкам і прыказкам спазнаюць і лепш запомняць, чым адрозніваюцца месяцы і поры года.
Веды ў кнізе пададзены праз казачныя апавяданні, дзе галоўныя героі — насельнікі казачнага лесу (мядзведзь, вожык, зайка, ліска, лось, вавёркі і інш.). Кожнае апавяданне сканчаецца лагічным пераходам у наступную тэму, утвараючы такім чынам адзінае арганічнае цэлае, дзе ўсе гісторыі паміж сабою лагічна злучаны.
Яскравыя пазнавальныя ілюстрацыі дапамагаюць дзецям лепш засвоіць веды, якія спатрэбяцца ў дарослым жыцці.
Прэміі, намінацыі і адзнакі
- 2019 год — кніга ўвайшла ў ТОП-10 лепшых кніг для дзяцей на беларускай мове.
- 2020 год — кніга ўвайшла ў лонг-ліст «Прэміі Цёткі—2019» у намінацыях «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» і «Найлепшае мастацкае афармленне».
- 2020 год — кніга ўвайшла ў ТОП-12 найлепшых беларускіх дзіцячых выданняў.
- 2022 год — кніга ўвайшла ў рэкамендаваны беларускім дзіцячым часопісам «Жэўжык» спіс кніг да чытання для дзяцей 6—9 гадоў.
- 2023 год — аўтар рубрыкі «Кніжная паліца» пісьменніца Алена Масла ўнесла кнігу ў спіс «Навагоднія зборнікі беларускіх пісьменнікаў, якія варта пачытаць».
Кантыненты дастаўкі: Еўропа, Паўночная Амерыка, Паўднёвая Амерыка, Азія, Афрыка, Антарктыда, Акіянія
Краіны дастаўкі: Германія, Эстонія, Польшча, Італія, Бельгія, Славакія, Францыя, Люксембург, Грэцыя, Швецыя, Іспанія, Літва, Нідэрланды, Аўстрыя, Румынія, Фінляндыя, Венгрыя, Чэшская Рэспубліка, Ірландыя, Манака, Латвія, Мальта, Партугалія, Балгарыя, Славенія, Харватыя, Данія, Востраў Мэн, Ліхтэнштэйн, Украіна, Албанія, Сан-Марына, Фарэрскія астравы, Беларусь, Паўночная Македонія, Ісландыя, Расія, Малдова, Аландскія астравы, Гібралтар, Турцыя, Шпіцберген і Ян-Маен, Андора, Вялікабрытанія, Нарвегія, Боснія і Герцагавіна, Швейцарыя, Востраў Гернсі, Сербія, Востраў Джэрсі, Чарнагорыя, Ватыкан
Гатовы для адпраўкі праз 1-3 працоўныя дні
Палітыка вяртання сродкаў
https://kamarouka.com/pravily-viartannia/
Вага | 0,35 кг |
---|---|
Памеры | 30,4 × 21,1 × 0,7 см |
Аўтар | |
Выдавецтва | |
Літаратура | |
Узрост | |
Мова | |
Вокладка | |
Ілюстрацыі | |
Год выдання |
2019 |
Колькасць старонак |
28 |
ISBN |
978-985-7227-01-3 |
Наклад |
700 |
Мастак |
Віктар Козел |
1 водгук на Краіна Вымярэнія | Алег Грушэцкі
Толькі зарэгістраваныя кліенты, якія набылі гэты тавар, могуць пакінуць водгук.
Інфармацыя пра прадаўца
- Назва крамы: Kamaroŭka
- Прадавец: Kamaroŭka
-
Адрас:
Bevingsweg
2
51109 Köln - На дадзены момант ацэнка адсутнічае!
Месцазнаходжанне тавару
Bevingsweg 2, 51109 Köln, Германия+ кошт дастаўкі
Наталля –
цудоўная кніга! раю пачытаць
Purchase not verified. Find out more