Кусь-Кусяндра | Надзея Ясмінска
10,00 €
+ кошт дастаўкі
Хто такая Кусяндра і адкуль яна з’явілася ў пакоі? Навошта ёй вострыя кіпцюры? І, галоўнае, чаму яе проста распірае ад злосці? Яна сама не ведае, і нават кот на шафе не дае адказу. Кусяндры хочацца ламаць усё вакол, але сярод трэску і грукату ёй чуецца загадкавае “тук-тук”… Зубастая і пухнатая кніжка для маленькіх чытачоў і іх бацькоў.
У наяўнасці
- Еўра - EUR
- United States dollar - USD
- Polish złoty - PLN
- Швейцарскі франк - CHF
- Чэшская крона - CZK
- Дацкая крона - DKK
- Фунт стэрлінгаў - GBP
- Венгерскі форынт - HUF
- Нарвежская крона - NOK
- Шведская крона - SEK
Надзея Ясмінска (нар. 4 чэрвеня 1985, Мінск) — беларуская пісьменніца, драматург. Піша на рускай і беларускай мовах для дзяцей.
Закончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Маркетынг». Пасля магістратуры выкладала розныя аспекты рэкламы ў БДЭУ.
У 2006 годзе напісала першую п’есу-казку «У адну навагоднюю ноч». П’еса стала лаўрэатам адкрытага рэспубліканскага конкурсу драматургічных твораў для дзяцей і падлеткаў «Дзіцячы свет такі багаты» (2006) і была апублікавана ў зборніку «Малеча гном» (2007). Першай асобнай кніжкай пісьменніцы стаў зборнік фэнтэзі-вершаў «Зялёныя песні Эрмінтыі», выпушчаны беларускім выдавецтвам «Галіяфы» ў 2012 годзе.
У 2015 годзе ў выдавецтве «Галіяфы» выйшаў зборнік казак для дзяцей «Сем ружаў» — другая кніга з цыклу «Хронікі густога лесу». Кніга стала ўладальніцай прэстыжнай літаратурнай «Прэміі Цёткі» ў 2016 годзе — за лепшы тэкст для дзяцей і падлеткаў і за лепшае мастацкае афармленне (мастак — Кацярына Дубовік).
Апавяданні і казкі пісьменніцы публікаваліся ў часопісах «Цветные строчки», «Вокзал», «Микролит», «Дошкольное образование».
Фрагмент з кнігі
Аднойчы ў пакоі з’явілася Кусяндра.
Яна ніяк не магла ўспомніць, як тут апынулася, і гэта яе вельмі раззлавала. Свет навокал здаваўся надта вялікім, халодным, цвёрдым і ціхім.
Кусяндра лупцанула па падлозе і ўбачыла, што мае лапы з кіпцюрамі.
Потым адным махам расшпурляла рэчы побач і заўважыла, што мае доўгі хвост…
Водгук аб кнізе “Кусь-Кусяндра”
У пісьменніцы Надзеі Ясмінскай і мастачкі Святланы Міхалап атрымаўся добры творчы тандэм. Я была ў захапленні ад іх мінулай сумеснай кнігі “Сподачак для цмока”. Для мяне гэтая кніга стала адной з найлепшых беларускіх дзіцячых кніг апошніх гадоў. І цяпер я з задавальненнем прачытала навінку гэтага творчага дуэта пад назвай “Кусь-Кусяндра”. Вельмі своечасовая кніга, якую я б раіла не толькі дзецям, але і бацькам. Асабліва цяпер, калі многія не ведаюць, што рабіць са злосцю, якая расце ўнутры. Выпусціць вонкі або захоўваць у сабе і не заўважаць? Злосць — гэта нармальная і абсалютна натуральная эмоцыя, калі ты разумееш яе прычыну. Гэта абарончая рэакцыя арганізма, і яе не трэба баяцца ці старацца пазбягаць. Самае важнае — умець выразіць яе так, каб абысціся без разбурэнняў. Кніга Надзеі — гэта гісторыя Кусяндры, якая жыве ўнутры кожнага з нас. Вельмі важна навучыцца жыць у гармоніі з ёй. Гэтая кніга — добрая нагода пагаварыць з дзецьмі пра эмоцыі. І не магу не адзначыць цудоўныя ілюстрацыі! Святлана Міхалап здолела стварыць вельмі мілую Кусяндру, якая хутчэй спадабаецца дзецям, чым напалохае.
Кантыненты дастаўкі: Еўропа, Паўночная Амерыка, Паўднёвая Амерыка, Азія, Афрыка, Антарктыда, Акіянія
Краіны дастаўкі: Германія, Літва, Грэцыя, Францыя, Нідэрланды, Іспанія, Швецыя, Румынія, Аўстрыя, Венгрыя, Фінляндыя, Ірландыя, Чэшская Рэспубліка, Латвія, Манака, Мальта, Партугалія, Славенія, Балгарыя, Данія, Харватыя, Італія, Эстонія, Люксембург, Польшча, Славакія, Бельгія, Расія, Беларусь, Малдова, Аландскія астравы, Ісландыя, Турцыя, Гібралтар, Андора, Шпіцберген і Ян-Маен, Вялікабрытанія, Нарвегія, Швейцарыя, Боснія і Герцагавіна, Сербія, Востраў Гернсі, Чарнагорыя, Востраў Джэрсі, Ватыкан, Ліхтэнштэйн, Сан-Марына, Албанія, Паўночная Македонія, Фарэрскія астравы, Украіна, Востраў Мэн
Гатовы для адпраўкі праз 1-3 працоўныя дні
Палітыка вяртання сродкаў
https://kamarouka.com/pravily-viartannia/
Вага | 0,26 кг |
---|---|
Памеры | 24,8 × 17,6 × 0,7 см |
Аўтар | |
Выдавецтва | |
Літаратура | |
Мова | |
Вокладка | |
Узрост | |
Ілюстрацыі | |
Год выдання |
2022 |
Колькасць старонак |
32 |
ISBN |
978-985-883-042-7 |
Серыя |
Каляровы ровар |
Наклад |
800 |
Мастак |
Святлана Міхалап |
Толькі зарэгістраваныя кліенты, якія набылі гэты тавар, могуць пакінуць водгук.
Vendor Information
- Store Name: Kamaroŭka
- Прадавец: Kamaroŭka
-
Адрас:
Bevingsweg
2
51109 Köln - На дадзены момант ацэнка адсутнічае!
Месцазнаходжанне тавару
Bevingsweg 2, 51109 Köln, ГерманияYou can return most Marketplace items within 30 days of receipt of shipment. To get information about the Return and Refund policies that may apply, please refer to Kamaroŭka’s Return policy.
Звязаныя тавары
+ кошт дастаўкі
Водгукі
Пакуль няма водгукаў.