Closed
Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар
19,18 €
- Еўра (€)
- United States dollar ($)
- Polish złoty (zł)
- Швейцарскі франк (CHF)
- Чэшская крона (Kč)
- Дацкая крона (kr.)
- Фунт стэрлінгаў (£)
- Венгерскі форынт (Ft)
- Нарвежская крона (kr)
- Шведская крона (kr)
incl. VAT + кошт дастаўкі
“Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар” — адзін з найвядомейшых рыцарскіх твораў сярэднявечнай англійскай літаратуры, напісаны ў канцы XIV стагоддзя ананімным аўтарам. Паэма вылучаецца сваёй незвычайнай формай — алітэрацыйным вершам з элементамі рыфмаванага ямба, а таксама моўнай аўтэнтычнасцю, якую старанна перадае беларускі пераклад, выкананы непасрэдна з сярэднеанглійскай.
Выданне ўключае чатыры тлумачальныя артыкулы: пра артурыянскія легенды, асаблівасці сярэднеанглійскай мовы, структуру алітэрацыйнага верша і метад перакладу.
Гэта кніга — унікальная магчымасць дакрануцца да сапраўднай класікі і адчуць рыцарскі дух эпохі Артура.
| Вага | 0,41 кг |
|---|---|
| Памеры | 20 × 14,5 см |
| Выдавецтва | Янушкевiч |
| Вокладка | цвёрдая |
| Мова | беларуская |
| Жанр | класіка, паэзія |
| Літаратура | замежная |
| Краіна вытворчасці | Польшча |
| Год выдання | 2025 |
| Колькасць старонак | 232 |
| Ілюстратар | Настасся Пазняк |
| Пераклад | Ігар Кулікоў |
Ананімная паэма канца XIV ст. «Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар» справядліва лічыцца адной з пярлін сярэднявечнай англійскай літаратуры. Яна шматкроць перакладалася не толькі на сучасную англійскую, але і на іншыя еўрапейскія мовы. Дж. Р. Р. Толкін, найвядомейшы перакладчык паэмы, ставіў яе ў адзін шэраг з найлепшымі творамі «бацькі англійскай паэзіі» Джэфры Чосера.
«Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар» цікавы не толькі сваім зместам як выдатны рыцарскі раман, але і формаю, бо напісаны даўнім алітэрацыйным вершам з элементамі рыфмаванага ямба, а мова яго ўтрымлівае шмат дыялектызмаў і архаізмаў. Усе гэтыя асаблівасці твора як мага захоўваюцца ў беларускім перакладзе, які вылучаецца яшчэ і тым, што выкананы непасрэдна з сярэднеанглійскай мовы. Рэч у тым, што праз папулярнасць творчасці Дж. Р. Р. Толкіна многія пераклады гэтай паэмы робяцца не з арыгінала, а з Толкінавага перакладу на сучасную англійскую. Такімі, напрыклад, з’яўляюцца польскі і ўкраінскі пераклады.
Акрамя ўласна паэмы, кніга змяшчае цэлую нізку артыкулаў, якія дапамогуць вам лепей зразумець і ацаніць гэты твор. Калі вы нічога не ведаеце пра артурыяну, тае бяды: першы артыкул у кнізе прысвечаны акурат ёй, і з яго вы даведаецеся і пра гісторыю з’яўлення легендаў пра Артура ды яго рыцараў, і пра асноўныя творы цыкла, і пра кароткі змест самых асноўных з іх. Калі вы нічога раней не чулі пра сярэднеанглійскую мову, то другі артыкул дасць вам сякое-такое ўяўленне і пра яе, і пра тое, чым яна розніцца ад сучаснай англійскай. Калі вас інтрыгуе, што такое «алітэрацыйны верш», якім напісана паэма, то і пра гэта вы дазнаецеся з беларускага выдання паэмы: трэці артыкул кнігі ёсць вычарпальным дайджэстам ключавых сучасных манаграфій і дысертацый, прысвечаных алітэрацыйнаму вершу. Нічога падобнага, акрамя як на англійскай, вы не знойдзеце. Урэшце, апошні, чацвёрты, артыкул тлумачыць, па якіх правілах рабіўся пераклад і чаму ён атрымаўся такі незвычайны (але не больш незвычайны за арыгінал!).
Краіны дастаўкі: Ісландыя, Грэцыя, Вялікабрытанія, Türkiye, Ліхтэнштэйн, Малдова, Албанія, Боснія і Герцагавіна, Нарвегія, Сербія, Востраў Джэрсі, Гібралтар, Украіна, Ватыкан, Kosovo, Мальта, Андора, Паўночная Македонія, Сан-Марына, Аландскія астравы, Швейцарыя, Востраў Гернсі, Чарнагорыя, Фінляндыя, Швецыя, Востраў Мэн, Манака, Фарэрскія астравы, Шпіцберген і Ян-Маен, Канада, Гаяна, Аргенціна, Французская Гвіяна, Венесуэла, Эквадор, Уругвай, Чылі, Сурынам, Калумбія, Парагвай, Бразілія, Перу, Балівія, Ліван, Кітай, Емен, Ганконг, Непал, Іарданія, Афганістан, Сірыя, Лаос, Бутан, В’етнам, Мальдывы, Іран, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Саудаўская Аравія, Казахстан, Бруней, Узбекістан, Макаа, Ірак, Паўднёвая Карэя, Катар, Кувейт, Бахрэйн, Тайвань, Манголія, Ізраіль, Індыя, Сінгапур, Пакістан, Паўночная Карэя, Бангладэш, Туркменістан, М’янма, Грузія, Інданезія, Малайзія, Філіпіны, Камбоджа, Азербайджан, Таджыкістан, Шры-Ланка, Востраў Каляд, Кіпр, Японія, Аман, Кыргызстан, Арменія, Тайланд, Каба-Вердэ, Судан, Марока, Эрытрэя, São Tomé and Príncipe, Бурундзі, Мазамбік, Востраў Маёта, Экватарыяльная Гвінея, Кот-д’Івуар, Сейшэльскія астравы, Лівія, Заходняя Сахара, Паўднёвы Судан, Буркіна-Фасо, Малаві, Танзанія, Гвінея, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Руанда, Лесота, Егіпет, Самалі, Ангола, Маўрыкій, Туніс, Гамбія, Конга (Кіншаса), Рэюньён, Ліберыя, Зімбабвэ, Алжыр, Сенегал, Маўрытанія, Тога, Гана, Конга (Бразавіль), Нігерыя, Каморы, Замбія, Джыбуці, Востраў Святой Алены, Мадагаскар, Габон, Чад, Батсвана, Нігер, Паўднёвая Афрыка, Кенія, Камерун, Сьера-Леонэ, Малі, Эфіопія, Эсваціні, Бенін, Намібія, Уганда, Гвінея-Бісау, Астравы Кука, Саламонавы астравы, Фіджы, Такелау, Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сандвічавы астравы, Новая Зеландыя, Востраў Херд і астравы Мак-Доналд, Ніуэ, Знешнія малыя астравы ЗША, Мікранезія, Тувалу, Кірыбаці, Французская Палінезія, Амерікан Самоа, Астравы Піткэрн, Востраў Норфалк, Самоа, Паўночныя Марыянскія астравы, Уоліс і Футуна, Востраў Бувэ, Науру, Папуа — Новая Гвінея, Французскія Паўднёвыя тэрыторыі, Аўстралія, Белаў, Гуам, Тонга, Маршалавы астравы, Вануату, Новая Каледонія, Антарктыда, Польшча, Люксембург, Бельгія, Партугалія, Італія, Іспанія, Славакія, Нідэрланды, Францыя, Венгрыя, Эстонія, Данія, Славенія, Румынія, Чэшская Рэспубліка, Літва, Харватыя, Латвія, Балгарыя, Ірландыя, Аўстрыя, Германія, Нікарагуа, Грэнада, Трынідад і Табага, Сент-Кітс і Невіс, Saint Barthélemy, Мексіка, Дамініканская Рэспубліка, Сінт-Мартэн (галандская частка), Ямайка, Брытанскія Віргінскія астравы, Барбадас, Мантсерат, Дамініка, Сальвадор, Гаіці, Амерыканскія Віргінскія астравы, Аруба, Марцініка, Коста-Рыка, Пуэрта-Рыка, Гандурас, Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Ангілья, Сен-Мартэн (французская частка), Багамскія астравы, Сен-П’ер і Мікелон, Гватэмала, Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША), Антыгуа і Барбуда, Сент-Люсія, Беліз, Панама, Гвадэлупа, Астравы Цёркс і Кайкас, Кайманавы астравы, Бермудскія астравы
Інфармацыя пра прадаўца
- Назва крамы: Kirmash
- Прадавец: Kirmash
-
Адрас:
Robotnicza
72ED/111
53-608 Wroclaw
Польшча - На дадзены момант ацэнка адсутнічае!











