Вербніца | Антаніна Хатэнка

10,82 $

У прасторы кнігі «Вербніца» сышліся ў сугучча яркія, эмацыйна вострыя вершы аўтаркі, створаныя яшчэ напрыканцы ХХ стагоддзя, і глыбокія, роздумныя творы нядаўняга часу. Паэзія, проза, эсэістыка на-поўна выяўляюць эстэтыку і духоўныя каштоўнасці пакалення, якому выпала жыць і ствараць на сумежжы эпох.

У наяўнасці

United States dollar - USD
  • Еўра - EUR
  • United States dollar - USD
  • Polish złoty - PLN
  • Швейцарскі франк - CHF
  • Чэшская крона - CZK
  • Дацкая крона - DKK
  • Фунт стэрлінгаў - GBP
  • Венгерскі форынт - HUF
  • Нарвежская крона - NOK
  • Шведская крона - SEK

Катэгорыя:
Kamaroŭka
Kamaroŭka
Паскардзіцца на злоўжыванне
Апісанне

Вербніца : паэзія, проза, публіцыстыка / Антаніна Хатэн­ка

Вербніца : паэзія, проза, публіцыстыка / Антаніна Хатэн­каЛітаратурная прэмія Міхася Стральцова 2022 года рашэннем журы ў складзе Алены Стральцовай, Уладзіміра Някляева, Барыса Пятровіча, Міхася Скоблы і Аксаны Спрынчан прысуджана Антаніне Хатэнцы за вернасць класічным літаратурным традыцыям, тэматычнае і вобразнае багацце мовы, папулярызацыю паэтычнымі сродкамі народных звычаяў і абрадаў.

Антаніна Хатэнка – паэтка, этнакультуролаг, публіцыст

Нарадзілася 28 красавіка 1956 году на Зэльвеншчыне Гродзенскай вобласці. Расла на хутары з незвычайнай назвай Ліберполь у Ружанскай пушчы, куды бацьку закінуў лёс на працу дырэктарам невялічкай пачатковай школы. Навучалася ў Лыскаўскай, Ружанскай сярэдніх школах, Пружанскай школе-інтэрнаце на Берасцейшчыне.

Закончыла філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру Інстытуту этнаграфіі, фальклору і мастацтвазнаўства АН БССР. Працавала ў выдавецтве “Народная асвета”, Беларускім фондзе культуры, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, на Белдзяржтэлерадыё, на радыё Рацыя і радыё Свабода.

Выдала кнігу паэтычнай публіцыстыкі “Зніч крыжовых дарог” (Мінск, 1992); кнігу-паэму “Здзічэлае рэха вясны” (Кліўленд, ЗША, 1999); зборнік вершаў “Тры грацыі” (супольна з Нінай Мацяш і Аўгінняй Кавалюк) – Санкт-Пецярбург, 2002. Аўтар даследчых нарысаў па народнай культуры беларусаў “Чалавек у далонях Сусвету”, друкаваных напрыканцы 2000-х у часопісе “Роднае слова”.

Творы паслядоўна публікуюцца ў перыядычных выданнях Беларусі: ЛіМ, “Маладосць”, “Звязда”, “Полымя”, “Крыніца”, “Дзеяслоў”, “Новы час”, “Верасень” ды іншых.

* * *

Я не прыйду — каб табе было светла.
He пазваню — каб спакойна было.
Я расхіну над усім белым светам
незапытанай пяшчоты крыло.

Я не скажу аніводнага слова,
не прычакаўшы твае далані.
Дзякуй, што ты ад маркоты зімовай
моўчкі здалёку мяне засланіў.

Некалі нас на Радзіме не стане,
Сыдуцца хісткія ў плыні кругі.
Дзякуй спатканню і дзякуй расстанню.
Дзякуй, што недзе ты ёсць, дарагі.

Я не паклічу — баюся параніць.
Сонцам дарогу тваю бласлаўлю.
Можа, настане прычаснае ранне…
Можа, мы вернемся ў злюб на зямлю…

Дастаўка

Кантыненты дастаўкі: Еўропа, Паўночная Амерыка, Паўднёвая Амерыка, Азія, Афрыка, Антарктыда, Акіянія


Краіны дастаўкі: Германія, Балгарыя, Славенія, Мальта, Данія, Харватыя, Партугалія, Італія, Эстонія, Люксембург, Польшча, Бельгія, Славакія, Грэцыя, Францыя, Іспанія, Швецыя, Літва, Нідэрланды, Аўстрыя, Румынія, Венгрыя, Фінляндыя, Ірландыя, Чэшская Рэспубліка, Латвія, Манака, Чарнагорыя, Востраў Джэрсі, Боснія і Герцагавіна, Швейцарыя, Ватыкан, Сербія, Востраў Гернсі, Ліхтэнштэйн, Албанія, Сан-Марына, Паўночная Македонія, Фарэрскія астравы, Украіна, Востраў Мэн, Беларусь, Ісландыя, Расія, Малдова, Аландскія астравы, Турцыя, Гібралтар, Андора, Шпіцберген і Ян-Маен, Вялікабрытанія, Нарвегія


Гатовы для адпраўкі праз 1-3 працоўныя дні



 

Палітыка вяртання сродкаў

https://kamarouka.com/pravily-viartannia/

Дадатковая інфармацыя
Вага 0,3 кг
Памеры 20,2 × 13,1 × 1,4 см
Аўтар

Мова

Літаратура

Вокладка

Выдавецтва

Жанр

,

,

Узрост

Ілюстрацыі

ISBN

978-985-883-040-3

Год выдання

2022

Колькасць старонак

260

Наклад

Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”

,

200

Водгукі (0)

Водгукі

Пакуль няма водгукаў.

Толькі зарэгістраваныя кліенты, якія набылі гэты тавар, могуць пакінуць водгук.

Інфармацыя пра прадаўца

Vendor Information

  • Store Name: Kamaroŭka
  • Прадавец: Kamaroŭka
  • Адрас: Bevingsweg
    2
    51109 Köln
  • На дадзены момант ацэнка адсутнічае!
Месцазнаходжанне

Месцазнаходжанне тавару

Bevingsweg 2, 51109 Köln, Германия
Гарантыйная палітыка

You can return most Marketplace items within 30 days of receipt of shipment. To get information about the Return and Refund policies that may apply, please refer to Kamaroŭka’s Return policy.