Дзівоснае лета паноў Кубліцкага і Заблоцкага | Пятро Васючэнка
7,97 €
Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі. Пра іх апавядаў аўтар гэтай кнігі ў дзвюх папярэдніх казачных аповесцях – “Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” і “Гаспадарка паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. Цяпер маеце працяг дзівосных панскіх авантураў, дзе поўна неспадзяванак, гумару, вясёлых парадоксаў.
Only 2 left in stock (can be backordered)
…У віры на рэчцы Парэчцы жыў Вірнік. Ён не памятаў свайго мінулага, думаў, што нарадзіўся ў гэтым віры, паглыбляў гэты вір, нястомна капаючы сваімі ластамі-лапамі, так што дакапаўся ажно да ядра зямнога, а можа, яшчэ глыбей. І цяпер Вірнік меркаваў, што ён валадар Зямлі, пакуль, прынамсі, не паплытчэе і не перасохне рэчка Парэчка, а гэтага, вядома, ніколі не адбудзецца. Былі часы, калі людзі паважалі ягоную рупнасць і прыносілі яму ў ахвяру гуску, вепрука або прыгожанькую дзяўчынку (хоць апошняе, магчыма, было няпраўдай). Вірнік снедаў, палуднаваў і вячэраў раз на год, таму ахвярапрынашэнні былі рэдкія. А пасля людзі й зусім забыліся на яго, Вірніка. Але ён памятаў, што ён валадар Зямлі, бо дайшоў да ейнага цэнтру. І таму тройчы на год сам збіраў ахвяру – сняданак, полудзень і вячэру.
Пятро Васільевіч Васючэнка (15 лютага 1959, Полацк — 25 жніўня 2019, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі.
Біяграфія
Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ (1984). Кандыдат філалагічных навук (1983). У 1984—1997 працаваў малодшым, потым старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ. З 1997 — загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Творчасць
Аўтар літаратуразнаўчых манаграфій «Драматургія і час» (1991), «Драматургічная спадчына Янкі Купалы» (1994), «Пошукі страчанага дзяцінства» (1995), «Сучасная беларуская драматургія» (2000), «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм» (2004); папулярных нарысаў «Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён» (2006), «Словы ў часе» (2015), «Словы ў часе і прасторы» (2016) (апошнія тры кнігі разам з Л. Баршчэўскім і М. Тычынам).
Аўтар кніг прозы «Белы мурашнік» (1993), «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (1997), «Прыгоды аднаго губашлёпа» (1999), «Адлюстраванне першатвора» (2004), экалагічнай казкі «Каляровая затока» (2008), зборніка п’ес «Маленькі збраяносец» (1999), кнігі паэзіі «Піраміда Ліннея» (2008) і інш. Творы П. Васючэнкі перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.
Пастаноўкі на яго творы рабіліся ў сталічным Тэатры юнага гледача, маладзечанскім Тэатры лялек і іншых тэатрах краіны.
Удзельнік навуковых канферэнцый і літаратурных фестываляў за мяжой (Беласток, Брно, Варшава, Кракаў, Люблін, Масква, Прэшаў і інш.).
Прызнанне
Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2003)
Лаўрэат літаратурнай прэміі «Блакітны свін» (2010)[2] «за стварэнне новай беларускай міфалогіі»
Shipping Continents: Europe
Shipping Countries: Slovakia, Latvia, Estonia, Romania, Hungary, Belgium, Malta, France, Slovenia, Denmark, Ireland, Bulgaria, Netherlands, Germany, Sweden, Lithuania, Portugal, Czech Republic, Greece, Austria, Luxembourg, Finland, Italy, Poland, Moldova, Ukraine, United Kingdom (UK), Serbia, Svalbard and Jan Mayen, Spain, Monaco, Turkey, Gibraltar, North Macedonia, Albania, Åland Islands, Norway, Switzerland, Iceland, Liechtenstein, San Marino, Faroe Islands, Guernsey, Montenegro, Vatican, Andorra, Bosnia and Herzegovina, Croatia, Isle of Man, Jersey
Shipping States: North Rhine-Westphalia (Germany)
Ready to ship in 1-3 business days
Shipping Policy
7 дзён
Weight | 0,73 kg |
---|---|
Dimensions | 30,6 × 21,6 × 1,2 cm |
Аўтар | |
Выдавецтва | |
Літаратура | |
Серыя | |
Год выдання | |
Узроставыя абмежаванні | |
Мова | |
Вокладка | |
Колькасць старонак | |
ISBN |
978-985-7180-80-6 |
Наклад | |
Мастак |
Only logged in customers who have purchased this product may leave a review.
MAECENAS IACULIS
Vestibulum curae torquent diam diam commodo parturient penatibus nunc dui adipiscing convallis bulum parturient suspendisse parturient a.Parturient in parturient scelerisque nibh lectus quam a natoque adipiscing a vestibulum hendrerit et pharetra fames nunc natoque dui.
ADIPISCING CONVALLIS BULUM
- Vestibulum penatibus nunc dui adipiscing convallis bulum parturient suspendisse.
- Abitur parturient praesent lectus quam a natoque adipiscing a vestibulum hendre.
- Diam parturient dictumst parturient scelerisque nibh lectus.
Scelerisque adipiscing bibendum sem vestibulum et in a a a purus lectus faucibus lobortis tincidunt purus lectus nisl class eros.Condimentum a et ullamcorper dictumst mus et tristique elementum nam inceptos hac parturient scelerisque vestibulum amet elit ut volutpat.
Reviews
There are no reviews yet.