Дзівоснае лета паноў Кубліцкага і Заблоцкага | Пятро Васючэнка

8,65 $

Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі. Пра іх апавядаў аўтар гэтай кнігі ў дзвюх папярэдніх казачных аповесцях – “Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” і “Гаспадарка паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. Цяпер маеце працяг дзівосных панскіх авантураў, дзе поўна неспадзяванак, гумару, вясёлых парадоксаў.

У наяўнасці

United States dollar - USD
  • Еўра - EUR
  • United States dollar - USD
  • Polish złoty - PLN
  • Швейцарскі франк - CHF
  • Чэшская крона - CZK
  • Дацкая крона - DKK
  • Фунт стэрлінгаў - GBP
  • Венгерскі форынт - HUF
  • Нарвежская крона - NOK
  • Шведская крона - SEK

Катэгорыя: Цэтлік:
Kamaroŭka
Kamaroŭka
Паскардзіцца на злоўжыванне
Апісанне

…У віры на рэчцы Парэчцы жыў Вірнік. Ён не памятаў свайго мінулага, думаў, што нарадзіўся ў гэтым віры, паглыбляў гэты вір, нястомна капаючы сваімі ластамі-лапамі, так што дакапаўся ажно да ядра зямнога, а можа, яшчэ глыбей. І цяпер Вірнік меркаваў, што ён валадар Зямлі, пакуль, прынамсі, не паплытчэе і не перасохне рэчка Парэчка, а гэтага, вядома, ніколі не адбудзецца. Былі часы, калі людзі паважалі ягоную рупнасць і прыносілі яму ў ахвяру гуску, вепрука або прыгожанькую дзяўчынку (хоць апошняе, магчыма, было няпраўдай). Вірнік снедаў, палуднаваў і вячэраў раз на год, таму ахвярапрынашэнні былі рэдкія. А пасля людзі й зусім забыліся на яго, Вірніка. Але ён памятаў, што ён валадар Зямлі, бо дайшоў да ейнага цэнтру. І таму тройчы на год сам збіраў ахвяру – сняданак, полудзень і вячэру.

Пятро Васільевіч Васючэнка (15 лютага 1959, Полацк — 25 жніўня 2019, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі.

Біяграфія
Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ (1984). Кандыдат філалагічных навук (1983). У 1984—1997 працаваў малодшым, потым старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ. З 1997 — загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Творчасць
Аўтар літаратуразнаўчых манаграфій «Драматургія і час» (1991), «Драматургічная спадчына Янкі Купалы» (1994), «Пошукі страчанага дзяцінства» (1995), «Сучасная беларуская драматургія» (2000), «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм» (2004); папулярных нарысаў «Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён» (2006), «Словы ў часе» (2015), «Словы ў часе і прасторы» (2016) (апошнія тры кнігі разам з Л. Баршчэўскім і М. Тычынам).

Аўтар кніг прозы «Белы мурашнік» (1993), «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (1997), «Прыгоды аднаго губашлёпа» (1999), «Адлюстраванне першатвора» (2004), экалагічнай казкі «Каляровая затока» (2008), зборніка п’ес «Маленькі збраяносец» (1999), кнігі паэзіі «Піраміда Ліннея» (2008) і інш. Творы П. Васючэнкі перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.

Пастаноўкі на яго творы рабіліся ў сталічным Тэатры юнага гледача, маладзечанскім Тэатры лялек і іншых тэатрах краіны.

Удзельнік навуковых канферэнцый і літаратурных фестываляў за мяжой (Беласток, Брно, Варшава, Кракаў, Люблін, Масква, Прэшаў і інш.).

Прызнанне
Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2003)
Лаўрэат літаратурнай прэміі «Блакітны свін» (2010)[2] «за стварэнне новай беларускай міфалогіі»

Дастаўка

Кантыненты дастаўкі: Еўропа, Паўночная Амерыка, Паўднёвая Амерыка, Азія, Афрыка, Антарктыда, Акіянія


Краіны дастаўкі: Германія, Літва, Францыя, Грэцыя, Нідэрланды, Іспанія, Швецыя, Аўстрыя, Румынія, Фінляндыя, Венгрыя, Ірландыя, Чэшская Рэспубліка, Латвія, Манака, Мальта, Партугалія, Славенія, Балгарыя, Данія, Харватыя, Італія, Эстонія, Люксембург, Польшча, Славакія, Бельгія, Расія, Беларусь, Аландскія астравы, Малдова, Ісландыя, Турцыя, Гібралтар, Андора, Шпіцберген і Ян-Маен, Вялікабрытанія, Нарвегія, Швейцарыя, Боснія і Герцагавіна, Сербія, Востраў Гернсі, Чарнагорыя, Востраў Джэрсі, Ватыкан, Ліхтэнштэйн, Сан-Марына, Албанія, Паўночная Македонія, Фарэрскія астравы, Украіна, Востраў Мэн


Гатовы для адпраўкі праз 1-3 працоўныя дні



 

Палітыка вяртання сродкаў

https://kamarouka.com/pravily-viartannia/

Дадатковая інфармацыя
Вага 0,73 кг
Памеры 30,6 × 21,6 × 1,2 см
Аўтар

Выдавецтва

Літаратура

Узрост

Мова

Вокладка

Серыя

Каляровы ровар

Год выдання

2018

Колькасць старонак

104

ISBN

978-985-7180-80-6

Наклад

1000

Мастак

Крысціна Баранава

Водгукі (0)

Водгукі

Пакуль няма водгукаў.

Толькі зарэгістраваныя кліенты, якія набылі гэты тавар, могуць пакінуць водгук.

Інфармацыя пра прадаўца

Vendor Information

  • Store Name: Kamaroŭka
  • Прадавец: Kamaroŭka
  • Адрас: Bevingsweg
    2
    51109 Köln
  • На дадзены момант ацэнка адсутнічае!
Месцазнаходжанне

Месцазнаходжанне тавару

Bevingsweg 2, 51109 Köln, Германия
Гарантыйная палітыка

You can return most Marketplace items within 30 days of receipt of shipment. To get information about the Return and Refund policies that may apply, please refer to Kamaroŭka’s Return policy.