36 і 6 катоў–дэтэктываў | Галіна Удавічэнка
12,44 $
+ кошт дастаўкі
36 і 6 катоў вяртаюцца! І цяпер у катоў-танцораў з’явіўся новы талент — драпапіс. Іхныя карціны ўпрыгожылі сцены кавярні гаспадара, але ненадоўга… Адбылося злачынства. Хто возьмецца расследаваць дзіўнае знікненне? Хто раскрые таямніцу васьмі ліпавых дошчачак? 36 і 6 катоў-дэтэктываў бяруцца за справу…
У наяўнасці
- Еўра - EUR
- United States dollar - USD
- Polish złoty - PLN
- Швейцарскі франк - CHF
- Чэшская крона - CZK
- Дацкая крона - DKK
- Фунт стэрлінгаў - GBP
- Венгерскі форынт - HUF
- Нарвежская крона - NOK
- Шведская крона - SEK
«Першае, што змушае зрабіць назва гэтай кнігі, — палічыць. «36 і 6 катоў» — вядома ж, агулам 42, а падзеленыя яны так, бо 36 катоў — вялікія, а 6 — кацяняты. Ці могуць гэтулькі катоў жыць у маленькай кватэры? Паспрабуйце размясціць, а калі не атрымаецца — даверцеся знакамітай украінскай аўтарцы Галіне Удавічэнка. Прынамсі, калі вы набудзеце ейную кнігу, «36 і 6 катоў» будуць заўжды з вамі. А на старонках кнігі 42 каты намалявала непаўторная мастачка Наталка Гайда.
Кнігі перакладзеная на многія мовы свету. І ў Беларусі ўжо можна набыць дзве кнігі з гэтай серыі: «36 і 6 катоў» і «36 і 6 катоў-дэтэктываў», перакладзеныя нашай сям’ёю. Гэта вельмі цікавы досвед сямейнага шчасця і перакладу, бо дазваляе ўсёй сям’і жыць працяглы час з улюбёнымі героямі. І да таго ж 2/3 перакладнікаў далучыцца да сваіх украінскіх каранёў. І хоць нам даспадобы ўсе, але ж Аксана абрала, што ёй бліжэй Броўчык (пераклад з румынскай прозвішча Спрынчан), Альжбэта любіць Жаржэту, Яраш — Вертуна. Усе каты са сваімі характарамі, але падзеленыя на сяброўскія суполкі: сутарэнныя каты, хаўчыкі, вяргінькі, каляровыя, танцоры, каты з суседняй брамы і малыя. Да прыкладу, Сардэль, Хаўчык, Ля Сасіс, Каўбасік, Скурка і Шпондармен — хаўчыкі, а Брэйкер, Стэпік, Пушынка, Рабакоп, Хвастуля і Вяртун — танцоры.
Падаецца, што гісторыя неверагодная, але насамрэч, калі перакладалі, усцяж згадвалі «сапраўдную спадарыню Крэпаву», цудоўную беларуску Вольгу Кузьміч, якая ратуе жывёл. Бо ў Беларусі цудоўныя людзі паўсюль: і ў жыцці, і ў кнігах, і, безумоўна, яны любяць чытаць. Асабліва цікавыя і смешныя прыгоды.
Кантыненты дастаўкі: Еўропа, Паўночная Амерыка, Паўднёвая Амерыка, Азія, Афрыка, Антарктыда, Акіянія
Краіны дастаўкі: Германія, Польшча, Італія, Эстонія, Бельгія, Славакія, Люксембург, Грэцыя, Францыя, Іспанія, Швецыя, Літва, Нідэрланды, Румынія, Аўстрыя, Венгрыя, Фінляндыя, Ірландыя, Чэшская Рэспубліка, Латвія, Манака, Мальта, Партугалія, Балгарыя, Славенія, Данія, Харватыя, Паўночная Македонія, Фарэрскія астравы, Ліхтэнштэйн, Украіна, Востраў Мэн, Сан-Марына, Албанія, Беларусь, Ісландыя, Расія, Малдова, Аландскія астравы, Турцыя, Гібралтар, Андора, Шпіцберген і Ян-Маен, Вялікабрытанія, Нарвегія, Боснія і Герцагавіна, Швейцарыя, Сербія, Востраў Гернсі, Чарнагорыя, Востраў Джэрсі, Ватыкан
Гатовы для адпраўкі праз 1-3 працоўныя дні
Палітыка вяртання сродкаў
https://kamarouka.com/pravily-viartannia/
Вага | 0,47 кг |
---|---|
Памеры | 21 × 16,1 × 1,4 см |
Аўтар | |
Літаратура | |
Жанр | , |
Вокладка | |
Выдавецтва | |
Мова | |
Узрост | |
Ілюстрацыі | |
Колькасць старонак |
144 |
Год выдання |
2020 |
ISBN |
978-985-7227-85-3 |
Серыя |
Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ,Каляровы ровар |
Наклад |
600 |
Мастак |
Наталка Гайда |
Перакладчыкі |
Альжбэта Малішэўкая-Спрынчан ,Яраш Малішэўскі ,Аксана Спрынчан |
Толькі зарэгістраваныя кліенты, якія набылі гэты тавар, могуць пакінуць водгук.
Vendor Information
- Store Name: Kamaroŭka
- Прадавец: Kamaroŭka
-
Адрас:
Bevingsweg
2
51109 Köln - На дадзены момант ацэнка адсутнічае!
Месцазнаходжанне тавару
Bevingsweg 2, 51109 Köln, ГерманияYou can return most Marketplace items within 30 days of receipt of shipment. To get information about the Return and Refund policies that may apply, please refer to Kamaroŭka’s Return policy.
Звязаныя тавары
+ кошт дастаўкі
+ кошт дастаўкі
Водгукі
Пакуль няма водгукаў.