У ката Мірона чорная карона | Рыгор Барадулін
8,78 $
+ кошт дастаўкі
Што агульнага ў генія беларускай літаратуры шаноўнага дзядзькі Рыгора, маладога таленавітага мастака Міхася Дайлідава, простай укладальніцы цёткі Аксаны з вамі, дарагія чытачы і чытачкі ў веку ад 0 да Вечнасці? Вядома ж, любоў да катоў, якія ўпрыгожваюць свет, але найперш нашу Беларусь. У чорна-белых літарах і малюнках дзівосны каціны свет, не пакіньце яго без вас.
У наяўнасці
-
Еўра - EUR
-
United States dollar - USD
-
Polish złoty - PLN
-
Швейцарскі франк - CHF
-
Чэшская крона - CZK
-
Дацкая крона - DKK
-
Фунт стэрлінгаў - GBP
-
Венгерскі форынт - HUF
-
Нарвежская крона - NOK
-
Шведская крона - SEK
Аксана Спрынчан распавядае, як нарадзілася ідэя стварыць гэтую кнігу. Усё пачалося з сумеснай працы з мастаком Міхасём Дайлідавым. Ён аздабляў аўтарскую кнігу Аксаны і шматлікія кнігі, якія яна ўкладала: «Аднойчы ён прынёс мне чорна-белыя малюнкі катоў і прапанаваў напісаць да іх вершы. Каты былі гэткія выкшталцоныя і шляхетныя, што, здавалася, ты ў каціным раі на зямлі, пра што яшчэ можна марыць.
Але раптам я ўспомніла, што дачка ў школе пісала навуковую працу «І кот, як нейкі дух сярэднявечча. Вобраз ката ў жыцці і творчасці Рыгора Барадуліна», і зразумела, што вершы для гэтых малюнкаў ужо створаныя, раскіданыя па розных кнігах, трэба іх толькі пасяліць разам, укласці старонку за старонкаю», — натхнёна распавядае літаратарка.
Кніга ад 0 да Вечнасці, чаму так?
У апісанні да кнігі ёсць узроставая пазнака: ад 0 да Вечнасці. Аксана апавядае, чаму кніга можа быць цікавай дзецям і дарослым: «Кніга пра катоў і пра нас, пра жыццё і смерць, таму і ад 0 да Вечнасці. Кожны адчуе нешта сваё, пацікавіцца жыццём Рыгора Барадуліна, звязаным з катамі. Вось, да прыкладу, што знайшла дачка для сваёй працы: «Котка Рыжуля пражыла ў Рыгора Барадуліна 21 год, потым жыў кот Мірон, а ў 2003 годзе паэт узяў у сваіх родных Ушачах Рысіка. Кот Мірон быў чорна-белым, а Рыжуля і Рысік рудымі. Ва ўсіх інтэрв’ю, успамінах і выступах Рыгор Барадулін не забываўся сказаць добрае слова пра сваіх катоў», — тлумачыць Аксана.
Каты для Рыгора Барадуліна заўжды былі натхненнем і падтрымкай. У 2010 годзе паэт больш за месяц прабыў у лякарні, дык па вяртанні сказаў у адным з інтэрв’ю, што сустрэў Рысіка, і настрой адразу палепшаў, захацелася жыць і пісаць.
«Кот быў сапраўдным удзельнікам сям’і для паэта. Пра гэта ведалі і ўсе сябры. Перад смерцю народны пісьменнік Васіль Быкаў перадаў прывітанне кату Мірону Рыгору Барадуліна, што занатаваў у дзённіках Сяргей Шапран», — працягвае ўкладальніца кнігі.
«Рыгор Барадулін параўноўваў катоў з дзецьмі: «А што вы думаеце! Ён, як і дзіця, адчувае, хто добры, а хто дрэнны». А гэтае адчуванне ва ўсе часы патрэбнае як дзецям, гэтак і дарослым. Нездарма, відаць, і дзве кнігі для дзяцей Рыгора Барадуліна маюць у назвах катоў: «Ішоў коця па канапе» (1997) і «Кошки в лукошке» (1985, на рус. мове)», — рэзюмуе літаратарка.
Кантыненты дастаўкі: Еўропа, Паўночная Амерыка, Паўднёвая Амерыка, Азія, Афрыка
Краіны дастаўкі: Германія, Польшча, Эстонія, Італія, Бельгія, Славакія, Францыя, Люксембург, Грэцыя, Швецыя, Іспанія, Літва, Нідэрланды, Аўстрыя, Румынія, Венгрыя, Фінляндыя, Чэшская Рэспубліка, Ірландыя, Манака, Латвія, Мальта, Партугалія, Балгарыя, Славенія, Харватыя, Данія, Науру, Тувалу, Гуам, Французскія Паўднёвыя тэрыторыі, Французская Палінезія, Уоліс і Футуна, Паўночныя Марыянскія астравы, Белаў, Аўстралія, Востраў Бувэ, Тонга, Мікранезія, Вануату, Маршалавы астравы, Антарктыда, Востраў Норфалк, Востраў Херд і астравы Мак-Доналд, Новая Зеландыя, Амерікан Самоа, Астравы Піткэрн, Такелау, Фіджы, Знешнія малыя астравы ЗША, Кірыбаці, Самоа, Новая Каледонія, Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сандвічавы астравы, Ніуэ, Папуа — Новая Гвінея, Саламонавы астравы, Астравы Кука, Ліхтэнштэйн, Востраў Мэн, Украіна, Албанія, Сан-Марына, Фарэрскія астравы, Беларусь, Паўночная Македонія, Ісландыя, Расія, Малдова, Аландскія астравы, Гібралтар, Türkiye, Шпіцберген і Ян-Маен, Андора, Вялікабрытанія, Нарвегія, Боснія і Герцагавіна, Швейцарыя, Востраў Гернсі, Сербія, Востраў Джэрсі, Чарнагорыя, Ватыкан
Гатовы для адпраўкі праз 1-3 працоўныя дні
Палітыка вяртання сродкаў
https://kamarouka.com/pravily-viartannia/
Вага | 0,26 кг |
---|---|
Памеры | 24,8 × 17,6 × 0,7 см |
Аўтар | |
Выдавецтва | |
Літаратура | |
Мова | |
Жанр | |
Вокладка | |
Узрост | |
Ілюстрацыі | |
Год выдання |
2022 |
Колькасць старонак |
32 |
Серыя |
Каляровы ровар |
ISBN |
978-985-883-041-0 |
Наклад |
700 |
Мастак |
Міхаіл Дайлідаў |
Толькі зарэгістраваныя кліенты, якія набылі гэты тавар, могуць пакінуць водгук.
Інфармацыя пра прадаўца
- Назва крамы: Kamaroŭka
- Прадавец: Kamaroŭka
-
Адрас:
Bevingsweg
2
51109 Köln - На дадзены момант ацэнка адсутнічае!
Месцазнаходжанне тавару
Bevingsweg 2, 51109 Köln, Германия+ кошт дастаўкі
You can return most Marketplace items within 30 days of receipt of shipment. To get information about the Return and Refund policies that may apply, please refer to Kamaroŭka’s Return policy.
Звязаныя тавары
+ кошт дастаўкі
Водгукі
Пакуль няма водгукаў.